- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ і захоўвалі свае аўтаномныя правы, даваліся абласныя граматы (прывілеі).Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.
Полацкі прывілей 1511 г.: згодна з якім вялікі князь не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагра-нічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу - галаву вялікакняжацкай адміністрацыі - у залежнае становішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
Наяўнасць абластных прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў ВКЛ, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.
Валасныя прывілеівыдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцей і некаторых правоў жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца - прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі. Прыкладам валасных прывілеяў могуць быць прывілеі Падняпроўскім і Задзвінскім валасцям ад 2 кастрычніка 1511 г., жыхарам Магілёўскай воласці ад 1 ліпеня 1536 г. і інш. У тым выпадку, калі выдадзеныя прывілеі ігнараваліся мясцовымі службовымі асобамі, вялікім князем выдаваліся паўторныя.
Такім чынам, агульны аналіз валасных прывілеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыі пра-цоўнага народа як феадальнай дзяржавай у цэлым, так і асобнымі феадаламі.
Аналіз абласных і валасных грамат дазваляе зрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан,трэба аднесці прывілеі на магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бед-ствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.
Граматы на магдэбургскае права.Першымі іх атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і магдэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льготы. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.
Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю га-радскіх органаў кіравання. У прыватнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бур-містраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў).Войтпрызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан.Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарныбурмістр(ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.
Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася.
У прывілеях на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цывільнага, зямельнага і іншых найбольш важных галін права, на аснове якіх складваліся праваадносіны і якімі кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія органы. Больш таго, у граматах на магдэбургскае права няма нават указанняў, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацца.