Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

34. Устаўныя граматы бнр

Першая Устаўная грамата – 21 лютага 1918г.- Выканкам Усебеларускага з'езда абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны ВыканкамамНародны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што беларускі народ павінен здзейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыяналь-на-персанальну аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсці свае здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму.

Другая устаўная грамата – 9 сакавіка 1918г.- Выканкамабвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР.Выканкам быў перайменаваны ўРаду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.

Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устаўнай граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і т.д.), адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваей мовай. Першая і другая устаўныя граматы павінны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія фіксавалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вызначалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай орыентацыі не выражалі. Не вызначалі яны і пазіцыі Рады ў адносінах да акупантаў.

Трэцяя Устаўная грамата- 25 сакавіка 1918г.-абвяшчала незалежнасць БНР. Па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі. Трэцяя ўстаўная грамата пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай акцыяй.

35. Абвяшчэнне ссрб

У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секциях погляды на перспективы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынствам І.В. Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утва-рэннем БССР. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыкан­камзаха, Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Белнацкама. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым партыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз.Ф. Жылуновічу і А.Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая іпрыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Бе­ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі".У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магі-лёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябеI з'ездам КП(б)Б.ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.

1 студзеня 1919г. быўабнародаваны Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды пераехаў і Часовы ўрад. Кіраўніцтва рэспублікі пачало падрыхтоўку да I Усебеларускага зезда саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак адразу пасля таго, як удзельнікі I з'езда КП(б)Б раз’ехаліся на месцы, з шэрагу губерняў у ЦК РКП(б) пайшлі лісты з пратэстамі супраць утварэння БССР і іх уключэння ў склад рэспублікі. 9 студзеня 1919 г. Віцебскі губернскі партыйны камітэт дэлегіраваў у Маскву свайго прадстаўніка для пастаноўкі пытання аб выключэнні губерні са складу БССР і далучэнні да РСФСР. Такія ж звароты прынялі ўлады Магілёўскай і Смаленскай губерняў. Пазіцыя губернскіх улад супраць уваходжання ў склад Беларускай ССР як нельга лепш супала, а можа, і прадвызначыла новае рашэнне ЦК РКП(б) адносна Беларускай савецкай рэспублікі. 16 студзеня 1919 г. вышэйшы партыйны орган без папярэдняга абмеркавання з урадам БССР і ЦБ КП(б)Б пастанавіў выключыць са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую губерні. Крыху пазней Масква паведаміла кіраўніцтву рэспублікі яшчэ адно сваё рашэнне: правесці абяднанне Беларускай і Літоўскай савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. Зноў неспрыяльная знешнепалітычная сітуацыя стала галоўнай прычынай усіх гэтых змен.