Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.

У другой палове XVI - XVIII ст. галоўнай крыніцай правана Беларусі, як і ва ўсім ВКЛ, з'яўляўсяIII Статут ВКЛ. 3 цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. У1668 г. быў выдадзенызакон, па якім за адыход ад катаіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы. Пазаконе 1733г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна зсоймавай пастановайу канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскіму якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

"Валюміна легум"(кніга законаў)- неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Асаблівую каштоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.

Значэнне крыніцы правамелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устацаўлівалася, што "суд і расправа" ў гэтых землях, якія тычацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мяс­цовых "законаў і звычаяў і іх моваю".

Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г.,"Артыкул воінскі"і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588, а па якіх - рускае заканадаўства, не было.У далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі.

Змены ў парадаке разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале)- згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Наваградка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай - 1 мая. Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г.змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў.Так, суды Менскага і Берасцейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.