- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея - з гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным. Выбранне і ўвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны бьші быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія б то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маенткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы.
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць некаторыя змены і ў заканадаўстве Вялікага княства, якому ў гэтым дакуменце, аднак, не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полышчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул "Вялікае княства Літоўскае", дзяржаўная пячатка, а таксама войска.
11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковымі для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У агульназемскіх прывілеях выкладаліся правы і абавязкі розных класаў і груп насельніцтва, замацоўвалася прававое становішча органаў улады і кіравання, вызначаліся прынцыпы іх узаемаадносін, асвятляліся іншыя пытанні. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналіся толькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права, напрыклад агульныя прынцыпы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і г.д.
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім княземЯгайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387г. Ён пачынаўся са сцвярджэння, што нібыта людзі жадаюць прыняць ката-ліцкую веру, а тым, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы і вольнасці. Прывілей замацоўваў за кожным рыцарам ці баярынам (католікам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якія прынялі каталіцтва, вызваляліся ад выканання многіх дзяржаўных павіннасцей за выключэннем ваеннай і замкавай.
Прывілей 22 лютага таго ж годафактычна дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленні багатымі дарамі і маёнткамі каталіцкага духавенства і касцёлаў. У адпаведнасці з прывілеем усё каталіцкае духавенства, касцёлы, кляштары і феадальна-залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі, гэта значыць, што яны вызваляліся ад усякага роду службы, павіннасцей на карысць дзяржавы і вялікага князя.
Такім чынам, галоўным прызначэннем прывілеяў ад 20 і 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталіцкай веры на Беларусі, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай уніі сам прыняў каталіцкую веру і абавязаўся распаўсюдзіць яе на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывілеі паклалі пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты.
Асноўныя палажэнні прывілеяў 1387 г. атрымалі далейшае развіццё ў агульназемскім Гарадзельскім прывілеі 1413 г., які яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католікау. Разам з тым ён служыў праграмай і заданнем на абмежаванне правоў і дыскрымінацыю ўсіх некатолікаў.
У выніку насаджэння каталіцкай веры сярод феадалаў узмацнілася унутрыкласавая барацьба, што з'явілася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў1432 і 1434гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.
Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.
Можна сказаць, што ў разглядаемы перыяд агульназемскія прывілеі ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права.