- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
У ліпені 1920 г., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх войскаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацаванымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.).
У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія выступал! за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.
Аналізуючы працэс другога абвяшчэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамогай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суве-рэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.
Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе Саветаўрабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога бу-даўніцтва ў Беларускай ССР.
Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вы-мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г.у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога, а18 сакавіка 1921г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам болыш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставапіся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.
Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, беларускую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх вырашаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.
Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцыяніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэтым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далейшых этапах перагавораў'.
П Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі асноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.
Дэлегацыя Савецкай Расіі была супраць удзелу Беларусі ў перагаворах у Рызе. Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах прымала ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ, якая імкнулася да аднаўлення адзінства сваей тэрыторыі перш за ўсё за кошт заходняй часткі Беларусі.
Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага (1921 г.) дагаворубылі: няўдачная для РСФСР вайна з Польшчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перавагу расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой царскай Расіі; раскол і слабасць нацыянальнага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным узроўні.
Працэс станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.
Нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэальнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу СССР з прычыны самой логікі развіцця цэнтралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі балынавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці таталітарнай дзяржавы.