- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
Тэрыторыя Беларускай ССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся.Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР у верасні 1939 года тэрыторыя рэспублікі складала звыш 240 тыс. кв. км. У кастрычніку распараджэннем урада СССР значая частка Віленскага краю разам з беларускай Вільняй, якая да таго часу была цэнтрам Заходняй Беларусі, была перададзена Літоўскай рэспубліцы. Абласным цэнтрам за мест Вільні стаў горад Вілейка, і была ўтворана Вілейская вобласць Беларускай ССР. Летам 1940 года, пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Літве, ёй дадаткова была перададзена са складу Беларусі тэрыторыя Свянцянскага раёна і часткі Відзаўскага, Астравецкага, Воранаўскага, Гадуцішкаўскага і Радунскага раёнаў.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паводле дамовы паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 года "Аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы", у склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 года (арт. 16) і без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам, пасля ўсіх гэтых "падарункаў" нашым суседзям тэрыторыя Беларускай ССР зменшылася больш чым на 30 тыс. кв. км. і склала 207,6 тыс. кв. км.
У пачатку 1947 года ў Беларускай ССР было 12 абласцей (Баранавіцкая, Бабруйская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Маладзечанская, Пінская, Палеская з (цэнтрам у Мазыры) і Полацкая), 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 года Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў студзені 1960-га і Маладзечанская вобласці былі скасаваны. У 1956-1966 гадах у БССР праводзілася ўзбуйненне раёнаў і Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1956 годзе было скасавана 11 раёнаў, 1957-м - 3, у 1959-м - 14, 1960-м - 15, у 1961-м - 1 і ў 1962 годзе - 54 раёны. Усяго было скасавана 98 раёнаў. Адбывалася і ўзбуйненне сельсаветаў і адначасова пераймяноўваліся вёскі і іншыя населеныя пункты.
58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій.
XX з'езд адбыўся з 14 па 25 лютага 1956 года ў Маскве. З'езд зацвердзіў дырэктывы па пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі і ўхваліў меры, прынятыя ЦК КПСС па пашырэнні правоў саюзных рэспублік. Яшчэ у маі 1955 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову"Аб змене парадку планавання і фінансавання гаспадаркі саюзных рэспублік", паводле якой рэспублікі атрымлівалі магчымасць самастойна, без ранейшага жорсткага дыктату, вырашаць унутрырэспубліканскія гаспадарчыя пытанні. Праз год сумеснай пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання быў перададзены саюзным рэспублікам. У сярэдзіне 1957 года пачалася перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на аснове закона ад 10 мая 1957 года "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам", згодна з якім замест галіновых агульнасаюзных або саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў утвараліся Саветы народнай гаспадаркі, пабудаваныя па тэрытарыяльным прынцыпе.У БССР утвараўся адзін Саўнаргас, у падпарадкаванне якому перадаваліся амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Гэтая рэформа значна пашырыла самастойнасць і ініцыятыву рэспублікі і садзейнічала ўздыму развіцця прамысловасці і будаўніцтва. Савету народнай гаспадаркі БССР было перададзена больш за 850 прадпрыемстваў.
Пашырэнне правоў саюзных рэспублік праявілася ў тым, што законам ад 10 мая 1957 года Старшыні Саветаў Міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР у адпаведнасці са сваімі пасадамі, тым самым яны сталі паўнапраўнымі членамі Урада СССР. Пастановай Савета Міністраў СССР ад 29 жніўня 1957 года саюзным рэспублікам дадаткова перадаваліся на іх вырашэнне пытанні гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Яны маглі пакідаць у сваім распараджэнні значную частку прадукцыі, выпрацаванай звыш плана. У гэтым жа накірунку дзейнічаў і закон СССР ад 11 лютага 1957г. Аб пашырэнні правоў рэспублік па выданні кодэксаў саюзных рэспублік.
Далейшаму умацаванню БССРсадзейнічалі Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1951 года "Аб дзяржаўным сцягу БССР" і ад 8 мая 1956 года "Аб зацвярджэнні палажэння аб дзяржаўным сцягу БССР", а таксама Указ ад 24 верасня 1955 года "Аб дзяржаўным гімне БССР", у якім зацвярджаліся тэкст гімна (верш М. Клімковіча) і яго мелодыя (музыка Н. Сакалоўскага).