- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
У старажытнасці пануючым было звычаёвае права.Яно ўяўляла сабой сістэму прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, абапіраліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і былі санкцыянаваны дзяржавай.
Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, кры-мінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.
Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрныя наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.Партыкулярызмправа звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, нормаў, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.Традыцыяналізм і кансерватызмправавых нормаў, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп. У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы.
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь ня-вольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі ўдзельнічаць у рашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, выбіраць і быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласці, княства.
Найбольш абароненымі законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздоль-насцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная не мелі амаль ніякіх правоў.
3аканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.
Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Толькі дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.
У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс, які ўжываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў, калі кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.
Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга, выпрабаванне агнём ці вадой.
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму - віру (штраф).
Прымітыўная класавая структура старажытных дзяржаў-княстваў і недастаткова выяўлены класавы антаганізм не дазволялі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады Старажытнай Беларусі.
"Руская Праўда"- зборнік законаў, які фарміраваўся на працягу XI - XII стст., а некаторыя яго артыкулы бяруць свой пачатак яшчэ ў язычніцкай даўніне. Ўсе яе суб'екты з'яўляліся фізічнымі асобамі (паняцця юрыдычнай асобы закон яшчэ не ведаў). Адной з крыніц "Рускай Праўды" служыла звычаёвае права, нормы і прынцыпы якога былі несумяшчальныя з абстрактным паняццем юрыдычнай асобы. Другая крыніца "Рускай Праўды" - кня-жацкая судовая практыка, якая ўносіла суб'ектыўны элемент у вызначэнне кола асоб, на якіх перш за ўсё рас-паўсюджваліся прававыя прывілеі (асобы, набліжаныя да княжацкага двара), і ў ацэнку юрыдычных дзеянняў.
"Руская Праўда" ведала толькі два родавыя аб'екты злачынства: асобу чалавека і яго маёмасць.
Сістэма пакаранняў была адносна простай і мяккай. Вышэйшая мера пакарання - гэта смерць асуджанага і разбор яго маёмасці, іншы раз -продаж у халопы. Наступнай па цяжкасці мерай пакарання была"віра"(штраф), якая прызначалася толькі забойцам. "Руская Праўда" яшчэ не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі. Судовы працэс меў яскрава выяўлены спрэчны характар: ён пачынаўся толькі па ініцыятыве істца, бакі ў ім (ісцец і адказчык) мелі роўныя правы.Судаводства было адкрытым і вусным.
Сістэма доказаў складвалася са сведчання відавочцаў злачынства; рэчавых доказаў; выпрабаванняў агнём, вадой, жалезам; прысягі.