Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
162
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”

27 ліпеня 1990г. Вярхоўны Савет БССР прыняўДэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.

Декларация о государственном суверенитете провозгласила «полный государственный суверенитет Республики Беларусь как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях».

25 августа 1991 года Декларация о государственном суверенитете получила статус конституционного закона, на основании которого были внесены изменения и дополнения в Конституцию 1978 года. Новая Конституция Республики Беларусь была принята 15 марта 1994 года.

После референдума 1996 года День независимости начали отмечать в День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков 3 июля.

Напомним, что Декларацию о государственном суверенитете от 27.07.1990 никто не отменял и она продолжает действовать.

63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб

Актам юрыдычнага замацавання дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь з'явілася прыняцце яе Канстытуцыі. Распрацоўка Канстытуцыі пачалася ў 1990 годзе, калі Вярхоўны Савет Беларускай ССР 20 ліпеня прыняў пастанову "Аб выбранні Канстытуцыйнай камісіі" з 74 чалавек. У склад камісіі быў выбраны 61 на­родны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, а таксама 8 навукоўцаў-юрыстаў і 5 практычных работнікаў праваахоўных органаў. Старшынёй Канстытуцыйнай камісіі быў прызначаны Старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей, з кастрычніка 1992 года - Станіслаў Шушкевіч, а з пачатку 1994 года - Мечыслаў Грыб. Былі створаны дзве рабочыя групы з членаў Канстытуцыйнай камісіі і з ліку спецыяльна запрошаных вучоных і практыкаў, а пазней аб'яднаныя ў адну, якую ўзначаліў намеснік старшыні Вярхоўнага Савета В. Шаладонаў.

Першы праект Канстытуцыі быў падрыхтаваны ле­там 1991г. але падзеі жніўня і верасня 1991 года, прыпыненне дзейнасці КПСС-КПБ і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце сілы Канстытуцыйнага зако­на запатрабавалі ўнясення ў яго значных змен. У лістападзе 1991 года Вярхоўны Савет адобрыў праект Канстытуцыі ў першым чытанні і пастанавіў апублікаваць яго для ўсеагульнага абмеркавання. Пасля гэтага работа над ім працягвалася яшчэ ў 1992 і 1993 гадах і закончылася толькі ў пачатку 1994г.

15 сакавіка 1994 годаВярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая 30 сакавіка была апублікавана ў газетах "Звязда" і "Народная газета” і з гэтага дня ўступіла ў сілу. Яна складалася з прэамбулы, 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў.

64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсць найвышэйшая мэта дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забеспячэнне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994года. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978). Канстытуцыя 1994 году абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання.Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады— урад (Савет Міністраў)і нясе адказнасць за яго дзейнасць.