Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМА-2009.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Тэма 7. Кадравы рэсурс сацыякультурнай дзейнасці

Кадры культуры - калектыўны суб’ект сацыякультурнай дзейнасці. Кадравая палітыка. Прафесійныя патрабаванні да асобы арганізатара сацыякультурнага працэсу. Майстэрства арганізацыйна-кіраўнічых кадраў як творчы рэсурс сацыякультурнай дзейнасці.

Штатны расклад установы культуры. Службовыя інструкцыі.

Падрыхтоўка кадраў культуры. Вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Характарыстыка арганізацыі навучальнага працэсу ва ўстановах адпаведнага профілю. Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў культуры. Арганізацыя самаадукацыі.

Семінарскія заняткі

  1. Агульныя характарыстыкі кадраў культуры.

  2. Прафесійныя патрабаванні да спецыялістаў сацыякультурнай дзейнасці.

  3. Майстэрства арганізацыйна-кіраўнічых кадраў як творчы рэсурс сацыякультурнай дзейнасці.

  4. Штатны расклад установы культуры. Службовыя інструкцыі.

  5. Падрыхтоўка кадраў культуры. Вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

  6. Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў культуры.

  7. Арганізацыя самаадукацыі.

Тэма 8. Інфармацыйна-творчы рэсурс скд

Вытокі інфармацыйных сістэм і інфармацыйныя тэхналогіі. Інфарматызацыя культуры і мастацтва як аб'ектыўны працэс з'яўлення новых відаў культурнай прадукцыі. Відеа і DVD – сучасныя носьбіты эстэтыкі і культуры.

Уплыў інфармацыйна-творчага рэсурсу на павышэнне прафесійна-творчага ўзроўня, прафесійнай кампетэнтнасці, метадычнай узброенасці спецыялістаў-арганізатараў сацыяльна-культурнай дзейнасці. Уздзеянне інфармацыйна-творчага рэсурсу на аўдыторыю спажыўцоў і карыстальнікаў культурнага прадукта або паслуг. Інфармацыйна-творчы рэсурс як аснова метадычнага забеспячэння аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы.

Семінарскія заняткі

  1. Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі.

  2. Вытокі і развіццё глабальнай сеткі Intеrnet.

  3. Укараненне камп’ютарных тэхналогій ў культуры.

  4. Інфармацыйна-творчы рэсурс як аснова прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў-арганізатараў сацыяльна-культурнай дзейнасці.

  5. Выкарыстанне інфармацыйна-творчага рэсурсу (ператвораных у кіраўнічым кантэксце звестак і дадзеных) для ажыццяўлення кіраўнічых функцый.

  6. Інфармацыйна-творчы рэсурс як аснова метадычнага забеспячэння аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы.

  7. Уздзеянне інфармацыйна-творчага рэсурсу на аўдыторыю спажыўцоў і карыстальнікаў культурнага прадукта або паслуг.

Тэма 9. Сацыяльна-дэмаграфічны рэсурс скд

Паняцце сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу. Неабходнасць выкарыстання дэмаграфічнай інфармацыі ў сацыяльна-культурнай дзейнасці. Выкарыстанне дэмаграфічных зменных у сегментаванні сацыякультурнага рынка.

Узроўні сацыяльна-культурнай дзейнасці: індывідуальны, калектыўны (групавы) і масавы; прафесійны і непрафесійны (аматарскі); духоўны і матэрыяльна-пераўтвараючы.

Сямейна-бытавое асяродзе як найважная частка сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу. Сацыяльна-культурныя супольнасці і іх тыпалогія.

Канструктыўныя ўмовы выкарыстання сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу: адзнака сацыяльна-культурнай сітуацыі; дыялог з сям'ёй, асобнымі грамадзянамі, іх грамадскімі прадстаўнікамі і іншымі членамі экасацыясістэмы; рашэнне праблем вольнага часу інавацыйнымі метадамі.

Семінарскія заняткі

  1. Паняцце і структура сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу.

  2. Узроўні сацыяльна-культурнай дзейнасці.

  3. Сямейна-бытавое асяроддзе як найважная частка сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу.

  4. Сацыяльна-культурныя супольнасці і іх тыпалогія.

  5. Канструктыўныя ўмовы выкарыстання сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу.

  6. Інавацыйныя метады рашэння праблем вольнага часу розных груп насельніцтва.