Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМА МУЗЕЙНАЯ АРХІТЭКТУРА.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
39.31 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

______________Ю.П.Бондар

“____”_____________2012 г.

Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.

Музейная архітэктура

Праграма курса для студэнтаў спецыяльнасці

1-23 01 12“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

(па напрамках)

Мінск 2012

Праграму распрацаваў:

А. А. Трусаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

Рэцэнзент:

Смолік А.А., загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар культуралогіі, прафесар.

Рэкамендавана да зацвярджэння

кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №1 ад 30.08.2012 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад г.)

Тлумачальная запіска

Музейная архітэктура – агульнаадукацыйная дысцыпліна, выкладанне якой вядзецца ў паглыбленым аб'ёме ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў і самастойнай работы. У гэтым курсе паслядоўна разглядаюцца праблемы прыстасавання і музеефікацыі помнікаў архітэктуры XI – XX стст. Асобна вызначаны тэмы, звязаныя з музейнымі будынкамі, якія, пачынаючы з XVIII ст. спецыяльна будаваліся як музейныя памяшканні.

Месца вучэбнай дысцыпліны "Музейная архітэктура" вызначаецца прадметам яе вывучэння, асабліва тэмы па гісторыі архітэктуры тых краін і народаў, якія не вывучаюцца ў курсе сусветнай гісторыі. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню гісторыі архітэктуры Беларусі на розных этапах яе развіцця. Упершыню разглядаецца гісторыя будаўніцтва музейных будынкаў у нашай краіне ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

Праграма ўлічвае атрыманыя веды па гуманітарных дысцыплінах: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”.

У працэсе навучання прадугледжана актуалізацыя міжпрадметных сувязей па дысцыплінах: «Этнаграфія», «Гісторыя і тэорыя культуры», «Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры».

Дысцыпліна «Музейная архітэктура» ўзаемазвязана з такімі дысцыплінамі, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”. “Музеі замежных краін”.

Праграма прадугледжвае сістэматызаванае вывучэнне тэарэтычна-практычнага матэрыялу, які неабходны студэнтам для лепшага засваення імі асноўных дысцыплін спецыялізацыі.

Мэта дысцыпліны – фарміраванне сацыяльнай і адукацыйнай кампетэнцыі студэнтаў.

Важнейшымі задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

  • вызначэнне месца беларускай архітэктуры ў гісторыі архітэктуры народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;

  • асэнсаванне ролі музеефікацыі і прыстасавання помнікаў гісторыі і культуры пры стварэнні сучаснага музея;

  • раскрыццё сутнасці і паслядоўнасці гістарычнага развіцця беларускай архітэктуры ад ХІ ст. да сучаснасці.

У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

  • метадалагічныя пазіцыі, прынцыпы і метады музейнай архітэктуры як складовай часткі музеязнаўства;

  • вызначэнне архітэктурных стыляў і іх спалучэнне з музеефікацыяй і прыстасаваннем музейнага будынка;

  • асноўныя этапы развіцця беларускага дойлідства ў сувязі з еўрапейскай і сусветнай гісторыяй архітэктуры.

Студэнты павінны ўмець:

  • ацэньваць стан, тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснай гісторыі архітэктуры;

  • аналізаваць помнік архітэктуры як музейны экспанат;

  • аналізаваць архітэктурныя артэфакты, у тым ліку і будаўнічыя матэрыялы з семіятычнага, аксіялагічнага і цывілізацыйнага пунктаў гледжання;

  • выкарыстоўваць атрыманыя веды пры апрацоўцы музейных фондаў і фарміраванні адпаведных музейных экспазіцый.

Да эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, якія садзейнічаюць далучэнню студэнтаў да пошуку і выкарыстання ведаў, набыццю вопыту самастойнага вырашэння задач, адносяцца:

– гісторыка-тэматычны падыход;

– тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;

– тэхналогіі вучэбна-даследчай дзейнасці;

–метад аналізу канкрэтных сітуацый.

Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыкам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай працы, вучэбна-метадычныя комплексы.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Музейная архітэктура» прадугледжана 102 гадзіны, з іх 40 – аўдыторных (30 – лекцыйных, 10 – семінарскіх). Рэкамендаваная форма кантролю – залік.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Колькасць аўдыторных гадзін

Назвы раздзелаў і тэм

усяго

лекцыі

сем.

зан.

Уводзіны

2

2

Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры

Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІ – ХІІ стст.

2

2

Тэма 2. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІІІ – XV стст.

4

2

2

Тэма 3. Музеефікацыя Мірскага Замка

2

2

Тэма 4. Музеефікацыя Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля

2

2

Тэма 5. Праблемы музеефікацыі Старога замка ў Гродна

2

2

Тэма 6. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XV – . XVІІІ стст.

4

2

2

Тэма 7. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XІХ – . пачатку ХХ стст.

2

2

Тэма 8. Музеефікацыя помнікаў народнай архітэктуры XVІІІ – ХХстст.

2

2

Раздзел ІІ.Музейныя будынкі

Тэма 9. Музейныя будынкі XVІІІ – пачатку ХХ стст.

4

2

2

Тэма 10. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры ў БССР

2

2

Тэма 11. Музейныя будынкі Беларусі ў другой палове ХХ ст.

4

2

2

Тэма 12. Мемарыяльныя музейныя будынкі ў другой палове ХХ ст.

2

2

Тэма 13. Музеефікацыя малых архітэктурных формаў

2

2

Тэма 14. Сучасныя музейныя будынкі Беларусі

4

2

2

Разам ...

40

30

10




ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Уводзіны

Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Музейная архітэктура”. Змест асноўных раздзелаў тэматычнага плана. Сувязь прадмета з іншымі дысцыплінамі гуманітарнага цыкла. Формы навучання і кантролю. Агляд літаратуры па дысцыпліне.

Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры

Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры

ХІ – ХІІ стст.

Археалагічнае вывучэнне Полацкай Сафіі ў ХІХ – ХХ стст. Праект музеефікацыі помніка распрацаваны архітэктарам В.Слюнчанкам. Праблема прыстасавання храма. Праблемы вывучэння, рэстаўрацыі і музеефікацыі Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Спаса-Ефрасінеўскі манастыр-цэнтр міжнароднага і рэспубліканскага турызма.. Музеефікацыя беларускіх храмаў ХІІ ст. у Віцебску, Гродна і Тураве.