Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАГРАМА-2009.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

зацвярджаю

Першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Ю.П.Бондар

“__”_________2009

Регистрационный № УД- /баз.

РЕСУРСНАЯ БАЗА

САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Вучэбная праграма да спецыяльнасці 1-21 04 01 “ Культуралогія”;

Спецыялізацыя 1-21 04 01-02 01 “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы”

2009

СКЛАДАЛЬНІК

А.І.Сцепанцоў, в. а. загадчыка кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Рэцензенты

Л.І. Казлоўская, кандыдат педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

А.Л.Капілаў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, рэктар прыватнай установы “Інстытут сучасных ведаў імя А.М.Шырокава”

Рэкамендавана да зацвярджэння:

Кафедрай менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Прэзідыумам вучэбна-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

Тлумачальная запіска

"Рэсурсная база СКД"  курс з цыклу кіраўнічых спецыяльных дысцыплін для студэнтаў спецыялізацыі менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы. Агульны аб'ём курсу  24 гадзіны лекцый, 26 гадзін семінарскіх заняткаў.

Мэта курса  раскрыць залежнасць вытворчага патэнцыялу суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасці ад рэсурснага забеспячэння, спрыяць усталяванню ў студэнтаў арганізацыйна-тэхналагічных падыходаў да шырокага ўжывання разнастайных рэсурсаў у сацыяльна-культурнай практыцы.

Задачы курса:

 азнаёміць студэнтаў з асноўнымі кампанентамі рэсурсной базы сацыяльна-культурнай дзейнасці;

 даць тэарэтычныя асновы кіравання, якія намячаюць кірункі эфектыўнага выкарыстання ресурсной базы арганізацый розных тыпаў;

 выпрацаваць арганізацыйныя навыкі і ўменні, накіраваныя на ўключэнне рэсурснай базы ў сацыякультурны працес.

Змест курса раскрывае паняцце рэсурснай базы і роль арганізацыі ў яе функцыянаванні, фактары ўплыву на эфектыўнасць арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці; дае характарыстыку састаўляючых рэсурснай базы сацыяльна-культурнай дзейнасці; устанаўлівае ўзаемасувязь паняццяў «рэсурсная база» і «інфраструктура» сацыяльна-культурнай дзейнасці; знаёміць з дзяржаўнай палітыкай у сацыякультурнай сферы; дае паняцце нарматыўна-прававога поля сацыяльна-культурнай дзейнасці; раскрывае значэнне майстэрства арганізацыйна-кіраўнічых кадров як творчага рэсурсу сацыяльна-культурнай дзейнасці; высвятляе канструктыўныя ўмовы выкарыстання сацыяльна-дэмаграфічнага рэсурсу; раскрывае кампаненты і этапы арганізацыйна-тэхналагічнага працэсу ў сацыякультурнай сферы.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:

 асноўных кампанентах рэсурснай базы сацыяльна-культурнай дзейнасці;

 арганізацыі як спосаба ўключэння рэсурснай базы ў сацыякультурны працэс;

 мэтах і прынцыпах дзяржаўнай палітыкі ў сацыякультурнай сферы;

 сацыяльным кіраванні як важным элеменце грамадскай структуры;

 эканамічных асновах арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці;

 сацыяльна-культурных патрэбнасцях і інтарэсах асобы як асновы функцыянавання розных відаў сацыяльна-культурнай дзейнасці;

 прававых асновах, матерыяльных і фінансавых умовах арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці; кіруючых і заканадаўчых матэрыялах;

 метадычным уплыве на прафесійную кампетэнтнасць спецыялістаў і сцэнічна-відовішчным уздзеянні на шматлікую аўдыторыю спажыўцоў і карыстальнікаў культурнага прадукта або паслуг інфармацыйна-творчага рэсурсу;

 тыпах і відах сацыякультурных устаноў, кірунках работы, асаблівасцях іх рэсурснай базы;

 патрабаваннях па тэхніцы бяспекі эксплуатацыі і функцыянавання сацыякультурных устаноў, ахове матэрыяльнай часткі сацыякультурнага асяроддзя.

Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:

арганізацыйна-тэхналагічнага валодання кампанентамі ресурсной базы для дасягнення пастаўленых мэтаў;

аналізу становішча і абставін, фармулёўкі мэтаў; вызначэння шляхоў рашэння праблем, выбару сродкаў для непасрэднага ажыццяўлення дзеянняў і правядзення мерапрыемстваў; аналізу атрыманага рэзультату;

уліку псіхалагічных і педагагічных заканамернасцяў як важнейшых умоў эфектыўнасці арганізацыйнага працэсу ў сацыякультурнай сферы;

ўласных пошукаў у інфармацыйнай прасторы звестак аб станоўчым вопыце фарміравання культурна-творчага патэнцыялу і выкарыстання розных відаў рэсурсаў, індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;

выкарыстання навуковай тэрміналогіі, творчага канструявання каректных азначэнняў.

Асноўныя формы навучання – лекцыі і семінарскія заняткі. Самастойная праца студэнтаў накіравана на развіццё ў студэнтаў навыкаў пошуку неабходнай інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кантэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам развіцця рэсурснай базы сацыяльна-культурнай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша кантрольную работу.

Напрыканцы курсу прадугледжваецца кантрольны тэст і экзамен па пройдзеным матэрыяле.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Тэмы

Колькасць гадзін

усяго

лекцыі

семін.

заняткі

  1. Рэсурсы як крыніца жыццядзейнасці чалавека

4

2

2

  1. Арганізацыя як спосаб уключэння рэсурснай базы ў сацыякультурны працэс

4

2

2

  1. Сацыяльна-палітычныя фактары арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці

4

2

2

  1. Нарматыўны рэсурс СКД

4

2

2

  1. Матэрыяльна-тэхнічны рэсурс СКД

4

2

2

  1. Фінансавы рэсурс СКД

4

2

2

  1. Кадравы рэсурс СКД

4

2

2

  1. Інфармацыйна-творчы рэсурс СКД

4

2

2

  1. Сацыяльна-дэмаграфічны рэсурс СКД

4

2

2

  1. Рэсурсны патэнцыял канцэртна-відовішчных арганізацый

4

2

2

  1. Рэсурсны патэнцыял культурна-асветных арганізацый

4

2

2

  1. Тэхналагічны аспект выкарыстання рэсурснай базы СКД

6

2

4

Усяго:

50

24

26

Тэма 1. Рэсурсы як крыніца жыццядзейнасці чалавека

Асноўныя фактары ўплыву на жыццядзейнасць: прыродныя, сацыяльныя, асобасныя.

Агульнае паняцце рэсураў. Складнікі рэсурснай базы: нарматыўны, кадравы, фінансавы, матэрыяльна-тэхнічны, сацыяльна-дэмаграфічны, арганізацыйна-кіраўнічы. Сацыяльныя рэсурсы як запасы творчай энергіі (пазнавальныя, дзейнасныя) асобы, сацыяльных групп і грамадства ў цэлым.

Ажыццяўленне сацыяльна-культурнай дзейнасці з прыцягненнем ресурсаў вытворчага ўздзеяння і ресурсаў духоўнага ўспрымання для дасягнення пастаўленых мэтаў і задач, атрымання пэўных рэзультатаў. Рэклама як адзін з кампанентаў рэсурснай базы.

Узаемасувязь паняццяў "рэсурсная база" і "інфраструктура" сацыякультурнай дзейнасці. Агульнае і асаблівае.

Семінарскія заняткі

  1. Прыродныя, сацыяльныя, асобасныя фактары ўздзеяння на ўмовы існавання грамадства.

  2. Рэсурсы як крыніца сродкаў, даходаў.

  3. Рэсурсны патэнцыял сацыякультурнай дзейнасці.

  4. Класіфікацыя складнікаў рэсурснай базы.

  5. Асаблівасці зместу рэсурснай базы ў сацыякультурнай сферы.

  6. Рэклама як адзін з кампанентаў рэсурснай базы.

  7. Ажыццяўленне рэкламнай дзейнасці ва ўстановах культуры.

  8. Узаемасувязь паняццяў "рэсурсная база" і "інфраструктура". сацыякультурнай дзейнасці.

Тэма 2. Арганізацыя як спосаб уключэння рэсурснай базы ў сацыякультурны працэс

Арганізацыя як аснова сацыяльна-эканамічнай падсістэмы грамадства. Арганізацыя  працэс устанаўлення ўпарадкаваных спосабаў выкарыстання кіраўніцкіх рэсурсаў. Арганізацыя як самастойны кірунак у сацыякультурным працэсе і як састаўная частка кіраўнічай працэдуры.

Суадносіны паняццяў "арганізацыя", "методыка" і "тэхналогія" сацыякультурнай дзейнасці.

Уплыў спецыфікі сацыякультурнай дзейнасці на характар яе арганізацыі. Суб'екты і аб'екты арганізацыі. "Арганізацыя" і "самаарганізацыя". Ступень і ўзроўні арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці. Фактары, якія ўплываюць на ступень арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці.

Семінарскія заняткі

  1. Арганізацыя як “з’ява” і як працэс.

  2. Функцыя арганізацыі як аснова ўтварэння і ўдасканалення ўзаемасувязей элементаў.

  3. Значэнне арганізацыйнага фактару ў сацыякультурнай дзейнасці. Арганізацыя як састаўная частка кіраўнічай працэдуры.

  4. Суадносіны паняццяў "арганізацыя", "методыка" і "тэхналогія" сацыякультурнай дзейнасці.

  5. Уплыў спецыфікі сацыякультурнай дзейнасці на характар яе арганізацыі.

  6. Суб'екты і аб'екты арганізацыі.

  7. Ступень і ўзроўні арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці.

Тэма 3. Сацыяльна-палітычныя фактары арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці

Грамадства як форма жыццядзейнасці людзей. Дзяржава як асноўная перадумова культуры. Паняцце і структура сацыяльна-культурнай сферы Рэспублікі Беларусь.

Сацыяльная палітыка Рэспублікі Беларусь. Асноўныя кірункі сацыяльнай работы.

Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры: асноўныя мэты і прыярытэты. Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці.

Эканамічныя асновы арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці. Узровень жыцця і яго ўплыў на характар сацыякультурнай дзейнасці.

Семінарскія заняткі

  1. Грамадства: сферы дзейнасці.

  2. Дзяржава як асноўная перадумова культуры.

  3. Паняцце і структура сацыяльна-культурнай сферы Рэспублікі Беларусь.

  4. Сацыяльная палітыка Рэспублікі Беларусь.

  5. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры.

  6. Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці.

  7. Эканамічныя асновы арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці.

  8. Узровень жыцця і яго ўплыў на характар сацыякультурнай дзейнасці