Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
585.45 Кб
Скачать

4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце – ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – горад Камарын. Асенне-зімовае наступленне савецкіх войскаў прынесла поўнае або частковае вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам – Гомелю і Мазыру. Немалаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12–13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падпольшчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодвалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.

У 1944 г. пачаўся заключны этап Вялікай Айчыннай вайны – поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла аперацыя “Баграціён".

У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў. Асноўную сілу яе складала група армій "Цэнтр”, якая ўключала 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў. У красавіку – маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі "Баграціён”. Да яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (генерал-палкоунік Г.Ф. Захараў), 3-га Беларускага (генерал-лейтэнант І.Д.Чарняхоўскі), І-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І.Х. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў. Супраць групы арміі “Цэнтр” быў напраўлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзыходзілі праціўніка ўдвая па жывой сіле, больш чым у два разы па гарматах і мінамётах, у чатыры – па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры – па баявых самалётах. Фактычна стаўка і рабілася на перавагу ў сілах.

З вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступлення. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлумачваліся задачы па вызваленню Беларусі.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерыйская падрыхтоўка, у бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магілёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войскаў, акружаных на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск.

Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мінска. Баі за яго вызваленне пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым стотысячнай групоўкі праціўніка. Галоўныя сілы варожай групы "Цэнтр" з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым “мінскім катле". Яго межы распрасціраліся ад Беразіно да Мінска і ад Смалявіч да ракі Пціч. Сем дзён “кіпеў кацёл”. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.

Такім чынам, у ходзе аперацыі “Баграціён” савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш чым палову свайго саставу. Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, які паказаў бязмежную адданасць сваёй Радзіме.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ардэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні беларускіх гарадоў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае званне “Горад–герой”.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебска-Аршанская аперацыя – састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (23–28 чэрвеня 1944 г.).

Магілёўская аперацыя – наступальная аперацыя войскаў 2-га Беларускага фронту (23–28 чэрвеня 1944 г.), састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі.

Бабруйская аперацыя – састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі, праведзеная 24–29 чэрвеня 1944 г.

Бабруйскі "кацёл" – акружэнне войскамі правага крыла 1-га Беларускага фронту шасці нямецкіх дывізій.

Мінская аперацыя – завяршальная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (29 чэрвеня – 3 ліпеня 1944 г.).

Мінскі "кацёл" – акружэнне войскамі 1-га, 2-га, і 3-га Беларускага франтоў 105-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Віленская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская і Каўнаская аперацыі – састаўная частка 2-га этапа беларускай наступальнай аперацыі (5 ліпеня – 29 жніўня 1944 г.).

"Нармандыя-Нёман" – французскі знішчальны авіяполк, які ўдзельнічаў у аперацыі "Баграціён".

Храналогія падзей

Верасень 1943 г. – пачатак вызвалення Беларусі.

23 верасня 1943 г. – вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын.

19 верасня – пачатак лістапада – 2-і этап рэйкавай вайны "Канцэрт".

26 лістапада 1943 г. – вызвалены першы абласны цэнтр БССР –Гомель.

Студзень – люты 1944 г. – вызваленне Калінкавіч, Мазыра, Рагачова, Завяршэнне асенне – зімняга наступлення Чырвонай Арміі.

19–20 чэрвеня – ліпень 1944 г. – 3-і этап рэйкавай вайны.

23 чэрвеня 1944 г. – пачатак аперацыі "Баграціён".

3–4 ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска. Завяршэнне 1-га этапа Беларускай аперацыі.

28 ліпеня 1944 г. – вызваленне Брэста. Поўнае вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

29 жніўня 1944 г. – завяршэнне аперацыі “Баграціён”.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі падзеямі пачалося вызваленне Беларусі?

2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя "Баграціён"? Прасачыце ход яе правядзення.

3. Пакажыце, што гераізм савецкіх воінаў, праяўлены пры вызваленні Беларусі, насіў масавы характар.

4. У чым праявілася дапамога партызан і падпольшчыкаў Чырвонай Арміі ў час яе наступлення?

5. Падвядзіце вынікі баёў за вызваленне Беларусі?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]