Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АБ, 5 курс, 2012г., Пераддипломная, Волчок.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
202.24 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ"

ЗацвярдЖАЮ

Рэктар (першы прарэктар)

___________________________

«___»__________ 2012 г.

Рэгістрацыйны № УД-ф _____ /р.

ПРАГРАМА

вытворчай (пераддыпломнай) практыкі

для спецыяльнасці

1-02 03 07 Замежная мова (англійская). Дадатковая спецыяльнасць

1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская).

Беларуская мова і літаратура

2012 г.

СКЛАДАЛЬНІК

Г. І. Ваўчок, старшы выкладчык кафедры філалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

кафедрай філалогіі (пратакол № 10 от 11.04.2012 г.);

Загадчык кафедры

___________ Т.М. Пучынская

(подпіс) (І.І Прозвішча)

АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ: Саветам факультэта УА БарДУ (пратакол № ___ ад________________ )

Старшыня

Савета факультэта

___________ ______________

(подпіс) (І.І.Прозвішча)

  1. Тлумачальная запіска

1.1 Актуальнасць правядзення вытворчай (пераддыпломнай) практыкі

Праграма вытворчай (пераддыпломнай) практыкі распрацавана на аснове патрабаванняў да ўменняў спецыяліста з кваліфікацыяй «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры» ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, зацверджаным і ўведзеным у дзеянне загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 1-02 03 07-2008 ад 12.06.2008 г. № 50 для спецыяльнасці 1-02 03 07 «Замежная мова (англійская). Дадатковая спецыяльнасць 1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская). Беларуская мова і літаратура».

Пераддыпломная практыка студэнтаў накіравана на практычнае пазнанне заканамернасцей і прынцыпаў педагагічнай дзейнасці, улік і рэалізацыю іх у вучэбна-выхаваўчым працэсе школы; на развіццё педагагічнага мыслення студэнтаў у працэсе авалодання сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання вучняў сродкамі беларускай мовы і літаратуры.

Правядзенне пераддыпломнай практыкі прадугледжана вучэбным планам на V курсе ў IX семестры па дадатковай спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» факультэта замежных моў.

Пераддыпломная практыка з'яўляецца завяршальным этапам прафесійнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Студэнты праходзяць педагагічную практыку на базе сярэдніх агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў РБ, у сярэдніх і старэйшых класах.

Такім чынам, педагагічная практыка займае важнае месца ў сістэме вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце. У працэсе практыкі паглыбляюцца, пашыраюцца і замацоўваюцца тэарэтычныя веды студэнтаў, фарміруюцца іх педагагічныя ўменні і навыкі і прафесійна-асобасныя якасці, развіваецца педагагічнае мысленне, творчая актыўнасць і самастойнасць.

1.2 Мэты і задачы практыкі

Мэта пераддыпломнай практыкі  далейшае развіццё асобаснага і прафесійнага развіцця будучага настаўніка беларускай мовы і літаратуры, пазнанне імі сутнасці педагагічнай дзейнасці, авалоданне педагагічнымі, псіхалагічнымі і метадычнымі ўменнямі і навыкамі арганізацыі педагагічнага працэсу сродкамі беларускай мовы і літаратуры.

Зыходзячы з мэты, задачамі педагагічнага працэсу будуць з’яўляцца:

– паглыбленне і замацаванне тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамі па педагогіцы, псіхалогіі і методыках беларускай мовы і літаратуры ў навучальнай установе, і іх прымяненне ў рашэнні канкрэтных педагагічных задач;

– авалодванне сучаснымі метадамі псіхолага-педагагічнага даследавання;

– падрыхтоўка да будучай выкладчыцкай, вучэбна-выхаваўчай і арганізацыйнай дзейнасці ў якасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры;

– выпрацоўка ўмення рэалізоўваць патрабаванні новых канцэпцый моўнай і літаратурнай адукацыі;

– выпрацоўка ўменняў вывучаць педагагічны вопыт і творча прымяняць яго на практыцы, выкарыстоўваць ідэі педагогаў-наватараў;

– авалодванне методыкай, сродкамі, прыёмамі правядзення ўрокаў, факультатыўных заняткаў, а таксама развіцця пазнавальнай дзейнасці школьнікаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі асаблівасцямі;

– выкананне функцыі класных кіраўнікоў, праца з калектывамі школьнікаў, а таксама правядзенне індывідуальнай выхаваўчай работы з навучэнцамі;

– выхаванне ў студэнтаў устойлівай цікавасці і любові да прафесіі настаўніка, патрэбнасці ў педагагічнай самаадукацыі, выпрацоўка творчага і даследчага падыходу да педагагічнай дзейнасці.

1.3 Уменні і навыкі, якімі неабходна авалодаць студэнтам

Будучы настаўнік павінен ведаць:

  • змест тэарэтычнага матэрыялу па фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, графіцы, марфемнай будове слова, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе і пунктуацыі;

  • арфаграфічныя, арфаэпічныя, граматычныя і стылістычныя нормы мовы;

  • заканамернасці і прынцыпы засваення мовы;

  • найбольш эфектыўныя метады, прыёмы, арганізацыйныя формы навучання;

  • самастойна ажыццяўляць педагагічную дзейнасць настаўніка і класнага кіраўніка;

  • аналізаваць сваю вучэбную дзейнасць і дзейнасць аднакурснікаў;

  • праводзіць пазакласную працу па прадмеце, планаваць і ажыццяўляць індывідуальную працу з адоранымі вучнямі;

  • прадуктыўна і мэтаабумоўлена арганізоўваць стымулюючыя (падтрымліваючыя) заняткі для адстаючых вучняў па прадмеце;

  • метадычна абгрунтоўваць выбар канкрэтных шляхоў вырашэння вучэбна-выхаваўчай праблемы.

У працэсе практыкі студэнты павінны сфарміраваць прафесійныя ўменні: канструктыўныя, арганізатарскія, камунікатыўныя, даследчыя.

Да канструктыўных уменняў адносяцца:

  • вызначэнне канкрэтных вучэбна-выхаваўчых задач з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў;

  • абгрунтаваны выбар эфектыўных форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

  • правядзенне разнастайнай работы па развіцці пазнавальнай актыўнасці, інтарэсаў і патрэб вучняў;

  • ажыццяўленне выхаваўчай работы ў класным калектыве, гуртку;

  • распрацоўка дыдактычнага і нагляднага матэрыялу;

  • самааналіз, самаацэнка.

Арганізатарскія ўменні ўключаюць:

  • кіраванне вучэбнай дзейнасцю школьнікаў і фарміраванне ў іх агульнавучэбных уменняў і навыкаў;

  • рацыянальнае размеркаванне часу на ўроку і выкананне плана заняткаў;

  • правядзенне індывідуальнай работы з вучнямі.

Камунікатыўныя ўменні:

  • выкарыстанне разнастайных форм і метадаў педагагічных зносін з вучнямі, калегамі;

  • наладжванне дзелавых адносін з усімі, хто ажыццяўляе працэс навучання і выхавання дзяцей.

Даследчыя ўменні:

  • вывучэнне асобы кожнага школьніка і калектыву ў цэлым з мэтай дыягностыкі і праектавання іх развіцця і выхавання.

1.4 Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу вытворчай (педагагічнай) практыкі

У выніку праходжання практыкі студэнты павінны замацаваць і развіць наступныя акадэмічныя (АК), сацыяльна-асобасныя (САК) і прафесійныя (ПК) кампетэнцыі, прадугледжаныя ў адукацыйным стандарце Рэспублікі Беларусь 1-02 03 07-2008 ад 12.06.2008 № 50.

АК-1. Валодаць і прымяняць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-3. Умець працаваць самастойна.

АК-4. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

САК-1. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-2. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасабовых камунікацый.

ПК-1. Валодаць сістэмай ведаў аб сферы адукацыі.

ПК-2. Выкарыстоўваць разнастайныя метады, сродкі і формы навучання, выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя сродкі навучання.

ПК-3. Укараняць у адукацыйны працэс новыя прагрэсіўныя тэхналогіі, падыходы, метады і прыёмы работы.

ПК-4. Павышаць узровень агульнадыдактычнай і метадычнай падрыхтаванасці да арганізацыі і вядзення вучэбна-выхаваўчай работы.

ПК-5. Узаемадзейнічаць са спецыялістамі сумежных профілей.

ПК-6. Структураваць веды, выдзяляць галоўнае, лагічна выстройваць выкладанне матэрылу, выдзяляючы асноўныя прычынна-выніковыя сувязі.

ПК-7. Планаваць, арганізоўваць і весці выхаваўчую працу.