Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Агульнае мовазнаўства (БР-51)

.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
17.84 Кб
Скачать

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Пратакол пасяджэння кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

ад «23» верасня 2013 г. № 2

Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

______________ Д. С. Томчык

Пытанні да экзамену ў зімовую залікова-экзаменацыйную сесію па курсе «Агульнае мовазнаўства» для студэнтаў 5 курса факультэта славянскіх і германскіх моў дзённай формы навучання спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” (БР-51)

  1. Агульнае мовазнаўства як навуковая дысцыпліна. Месца агульнага мовазнаўства ў сістэме лінгвістычных навук.

  2. Прадмет і задачы агульнага мовазнаўства як навуковай дысцыпліны.

  3. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Праблемы і перспектывы.

  4. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Мовазнаўства Старажытнай Індыі.

  5. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Мовазнаўства ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме.

  6. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Старажытнае арабскае мовазнаўства.

  7. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Мовазнаўства Сярэднявечча і эпохі Рэнесансу.

  8. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Мовазнаўства ў эпоху асветніцтва.

  9. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Мовазнаўства ў Расіі. Погляды М. В. Ламаносава.

  10. Перыядызацыя гісторыі агульнага мовазнаўства. Узнікненне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства і акрэсленне аб’екта і прадмета даследавання мовазнаўства.

  11. Развіццё кампаратывістыкі ў др. пал. ХІХ ст. Погляды В. Гумбальта. Філасофія мовы.

  12. Развіццё кампаратывістыкі ў др. пал. ХІХ ст. Погляды А. Шляйхера. Натуралізм у мовазнаўстве.

  13. Развіццё кампаратывістыкі ў др. пал. ХІХ ст. Погляды А. А. Патабні. Псіхалагізм у мовазнаўстве. Харкаўская лінгвістычная школа.

  14. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве. Погляды К. Бругмана і Г. Паўля.

  15. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве: неаграматызм. Казанская лінгвістычная школа. Погляды І. А. Бадуэна дэ Куртэнэ.

  16. Младаграматычны кірунак у мовазнаўстве. Маскоўская лінгвістычная школа. Погляды Ф. Ф. Фартунатава.

  17. Ф. дэ Сасюр як заснавальнік сучаснай лінгвістычнай навукі.

  18. Замежнае мовазнаўства ў ХХ ст. Узнікненне і развіццё структуралізму.

  19. Замежнае мовазнаўства ў ХХ ст. Чэшскае мовазнаўства і Пражская лінгвістычная школа.

  20. Замежнае мовазнаўства ў ХХ ст. Амерыканскае мовазнаўства (дэскрыпцыйная лінгвістыка).

  21. Замежнае мовазнаўства ў ХХ ст. Дацкае мовазнаўства (гласематыка).

  22. Развіццё ўсходнеславянскага мовазнаўства ў ХХ ст. Погляды Л. У. Шчэрбы і В. У. Вінаградава.

  23. Мова як сістэма. Праблема сістэмы і структуры мовы ў сучаснай лінгвістыцы. Мова як сістэма сістэм. Сінхранія і дыяхранія. Структура мовы. Узроўні мовы.

  24. Мова як знакавая сістэма. Лінгвістыка і семіётыка. Знак у лінгвістыцы: тыпы знакаў.

  25. Мова і маўленне. Гісторыя вывучэння праблемы мовы і маўлення. Мова як сістэма, норма і маўленчая дзейнасць.

  26. Мова і мысленне: праблема іх узаемасувязі. Кагнітыўная лінгвістыка.

  27. Грамадская прырода мовы. Сацыялінгвістыка як навука пра ўплывы грамадства на мову.

  28. Мова і гісторыя. Узнікненне варыятыўнасці ў мове. Суаднясенне гісторыі мовы і гісторыі народа. Унутраныя і знешнія законы развіцця моў. Моўныя кантакты і іх віды.

  29. Паняцце метадалогіі, методыкі і метаду. Агульнафіласофскія і агульнанавуковыя метады. Прыватныя метады.

  30. Агульная характарыстыка апісальнага метаду даследавання. Сутнасць назіранняў над мовай і іх сінтэз. Інтэрпрэтацыя.

  31. Параўнальна-гістарычны метад і яго прыёмы.

  32. Супастаўляльны метад вывучэння моў. Адрозненне супастаўлення ад параўнання. Моўныя ўніверсаліі.

  33. Супастаўляльны метад вывучэння моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў свету.

  34. Матэматычныя метады аналізу мовы. Дыстрыбуцыйны метад вывучэння мовы.

  35. Матэматычныя метады аналізу мовы. Канструкцыйныя метады вывучэння мовы.

  36. Матэматычныя метады аналізу мовы. Метад кампанентнага аналізу ў мовазнаўстве.

  37. Матэматычныя метады аналізу мовы. Колькасныя (сімптаматычныя) і верагодна-статыстычныя прыёмы вывучэння мовы і тэксту.

  38. Матэматычныя метады аналізу мовы. Аўтаматызацыя лінгвістычных работ.

  39. Псіхалінгвістычны метад у мовазнаўстве.

  40. Нейралінгвістычныя метады ў мовазнаўстве.

  41. Сацыялінгвістычныя метады ў мовазнаўстве.

  42. Эксперыментальныя метады ў мовазнаўстве.

Складальнік:

загадчык кафедры,

старшы выкладчык Д. С. Томчык