Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
KUL_TURALOGIYa_-_VMK.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
259.07 Кб
Скачать

2. Палітыка ў дачыненні асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Калі Вы па прычыне абмежаваных магчымасцяў маеце патрэбу ў спецыяльнай падтрымцы, Вы павінны звярнуцца ў свой дэканат. Вы таксама можаце паведаміць выкладчыку пра патрэбу ў падтрымцы, і я магу дапамагчы Вам ссунуцца з мёртвай кропкі. 3. Мабільныя тэлефоны.

Не варта мець асабістыя размовы па мабільным тэлефоне падчас заняткаў у аўдыторыі. Тое ж датычыць і sms-паведамленняў. Выйдзеце ў калідор без папярэджання, калі Вам трэба прыняць экстранны выклік. Акрамя таго, просьба прыкласці намаганні, каб наладзіць тэлефон на параметр, які не парушае дзейнасць у класе. Гэтыя правілы этыкету павінны выконвацца безумоўна. 4. Ноўтбукі і ім падобныя.

На карыстанне ноўтбукам можна атрымаць дазвол выкладчыка пры належнай прычыне неабходнасці.

5. Харчаванне.

Дазваляецца ўжываць каву/гарбату, іншыя танізуючыя безалкагольныя напоі, ваду.

6. Падман і плагіят.

Любое махлярства, плагіят ці выкарыстанне іншых людзей, якія б рабілі за Вас Вашую працу не будуць дапускацца. Гэта самыя асноўныя акадэмічныя правілы, парушаць якія ніжэй за годнасць студэнта, які атрымоўвае вышэйшую адукацыю.

ПАТРАБАВАННІ БЯСПЕКІ І АВАРЫЙНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Належыць выконваць нормы тэхнікі бяспекі ў аўдыторыях. Па інструктаж звяртайцеся ў свой дэканат.

План эвакуацыі ў экстранных выпадках размешчаны на кожным паверсе каля цэнтральнай лесвіцы. Аптэчкі першай дапамогі маюцца на кафедрах і ў дэканатах. Хуткая дапамога выклікаецца па тэлефоне 103, міліцыя – 102, выратавальная служба – 101. Тэлефонныя апараты маюцца на кожнай кафедры і ў дэканатах.

ВАШЫЯ ІДЭІ, АЦЭНКІ, ПРАПАНОВЫ еtc

Увогуле выказванне Вашых ідэяў, заўваг, прапановаў, пытанняў, праблем вітаецца. Вашае меркаванне чакаецца, аднак Вашая выніковая атэстацыя будзе грунтавацца не на чым-небудзь, а на Вашай актыўнасці, прадугледжанай планам ацэньвання.

Вам прапаноўваецца скарыстацца гадзінамі кансультацый, у якія Ваш выкладчык знаходзіцца на кафедры, дзе Вы атрымаеце дапамогу ў рэалізацыі заданняў, прадугледжаных курсам ці іншай актыўнасці, звязанай з курсам і Вашым прагрэсам. Гэтакжа Вы можаце трымаць сувязь з выкладчыкам сродкамі электронных камунікацый, ухваленых дзеля гэтага Вашым выкладчыкам.

ПАЖАДАННІ ПОСПЕХУ І ПРАПАНОВЫ ДА ЯГО

Для большасці студэнтаў культуралогія не будзе "цяжкім" курсам. Тым не менш, верагодна, знойдуцца некаторыя студэнты, якія будуць лічыць, што чытаць і пісаць пры атрыманні вышэйшай адукацыі – гэта лішняе. І дарма. Чытайце і пішыце.

КАЛЯНДАР АКТЫЎНАСЦІ І РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ. ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

№ зан.

Дата

Від актыўнасці / тэма

1

4 верасня

аўд.

лекцыя

Уводзіны. Культуралогія як навука

2

11 верасня

аўд.

лекцыя

Разуменні культуры.

3

18 верасня

аўд.

лекцыя

Віды, формы, змест і функцыі культуры. Структура культуры

4

25 верасня

аўд.

лекцыя

Культура і асоба

5

2 кастрычніка

аўд.

лекцыя

Культура і сацыяльны ідэал

6

9 кастрычніка

аўд.

семінар

Форма – дэбаты (ролевая гульня) на зададзеную тэму

7

16 кастрычніка

аўд.

лекцыя

Асноўныя этапы станаўлення ведаў пра культуру

8

23 кастрычніка

аўд.

лекцыя

Асноўныя этапы станаўлення ведаў пра культуру

28 кастрычніка

сам.

Апошні дзень здачы эсэ (№3) да 24.00

9

30 лістапада

аўд.

лекцыя

Культура і культуры. Этнас . Этнічнасць. Этнічная культура

10

6 лістапада

аўд.

лекцыя

Культура і сацыяльны падзел. Сацыяльны кантроль

11

13 лістапада

аўд.

лекцыя

Культура і эканоміка. Культура і палітыка

12

20 лістапада

аўд.

лекцыя

Шлюб і сям’я ў культуры чалавецтва. Сваяцтва і пераемнасць

25 лістапада

сам.

Апошні дзень здачы эсэ (№4) да 24.00

13

27 лістапада

аўд.

лекцыя

Культура і рэлігія

14

4 снежня

аўд.

лекцыя

Культура і камунікацыі. Мова. Культура і сімвалы.

15

11 снежня

аўд.

лекцыя

Традыцыйная культура і перамены. Мадэрнізацыя. Каланіялізм і глабалізацыя

16 снежня

сам.

Апошні дзень здачы даследчай працы (№1 або №2 на выбар) да 24.00

16

18 снежня

аўд.

семінар

Форма – дэбаты на абраную тэму з прапанаваных (лёсаванне)

23 снежня

сам.

Апошні дзень здачы дзённікаў да 24.00

17

25 снежня

аўд.

лекцыя

Падвядзенне вынікаў. Залік

Звяртаю ўвагу, што апошні занятак прыпадае на выхадны дзень – 25 снежня. Адносна магчымасці яго правядзення ў іншы дзень, а раўназначна і заліка будзе паведамлена дадаткова.

ПІСЬМОВЫЯ ПРАЦЫ

Усяго неабходна напісаць тры эсэ – адно са спісу А, два – са спісу Б (па варыянтах).

Што такое эсэ? У нашым выпадку – гэта вучэбны твор, які мае ўсе рысы гэтага дзіўнага літаратурна-публіцыстычнага, часам навукова-папулярнага жанру: інфармаванне, перакананне і забаўленне чытача, самавыяўленне аўтара.

Будуць ацэньвацца: мысленне, яго самастойнасць і самабытнасць, пачуццё стылю і кампазіцыя тэксту.

Як пісаць эсэ? Упэўніцеся, што разумееце заданне, вызначце і асэнсуйце тэму, надайце вялікае значэнне збору інфармацыі. Памятайце, што яна неабходна Вам толькі, каб прапусціць праз сябе і засвоіць з мэтай далейшага вольнага абыходжання прама з галавы. Вучыцеся арганізоўваць інфармацыю. Не забывайце пра рыторыку, пра падачу. Не перамудрыце. Смела пішыце чарнавік. Яшчэ больш смела яго праўце. Паляпшайце чарнавік, ускладніце дзе трэба, дзе трэба – спрасціце. Кіруйцеся сваім густам і інтуіцыяй. Эсэ – выбух суб’ектыўнасці. Паправіўшы чарнавік, у Вас узнікне жаданне ўдасканаліць кампазіцыю, структуру абзацаў. Зрабіце гэта, калі трэба. Адшліфуйце асобныя словы і выразы стылістычна. Вычытайце тэкст, выпраўце арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі. Вось і ўсё. Дасылайце выкладчыку. Вашая праца будзе адрэцанзавана і можа быць адхілена, адпраўлена на перапрацоўку.

Спіс А. Агульныя для ўсіх (на выбар з дзвюх):

  1. Ці мае асяроддзе (мясцовасць, рэгіён, праца, факультэт, універсітэт, субкультура) у якім Вы жывяце (працуеце) сваю асобную культуру (прыкметы субкультуры)? Калі так, то апішыце яе. Вылучце структуру, апішыце элементы якія вызначаюць культуру (мова, касцюм, звычаі, сімвалы, знакі, сістэма каштоўнасцяў, вераванні, мастацтва і інш.).

  2. Якія погляды існуюць у навуцы на паняцце “народная культура”? У якім рэгіёне Беларусі Вы пражываеце? Ці захаваліся там элементы народнай культуры? Якія?

Спіс Б. Заданні па варыянтах. Варыянты размяркоўваюцца выкладчыкам.

Варыянт 1

  1. Паразважайце над пытаннем “Ці варта захоўваць дыялекты?”

  2. Адзенне прадыктавана культурай. Але аголенасць таксама мае значэнне. Даведайцеся пра тое, як іншыя культуры і грамадствы (аддаленыя ад нас гістарычна ці геаграфічна) разумеюць аголенасць. Паспрабуйце класіфікаваць падыходы да аголенасці. Падайце прыклады. Як успрымалася і ў якіх сітуацыях аголенасць у беларускай традыцыйнай культуры?

Варыянт 2

  1. Якая Вашая любімая страва? Паспрабуйце яе прааналізаваць як тэкст культуры, якія нясе за сабой значэнні. Можа яе смак Вас з нечым звязвае? Можа Вас пераканала рэклама ці Вы лічыце, што яна карысная для здароўя? Паразважайце.

  2. Як Вы лічыце, ці папулярная культура нішчыць народную і рэгіянальную культуру, або дапамагае яе прапагандаваць? Паразважайце, дадаючы прыклады з уласнага досведу.

Варыянт 3

3. Прывядзіце прыклады (7-10) сімвалаў: а) зразумелых для ўсіх беларусаў; б) для жыхароў Вашага рэгіёну; в) для прадстаўнікоў меншых супольнасцей, да якіх Вы належыце (сям’і, вну, арганізацыі, кола сяброў і інш.)

4. Паразважайце над з’явай мастацкай правакацыі. Прывядзіце прыклады вядомых творцаў-правакатараў. Ці існуе ў Беларусі традыцыя мастацкай правакацыі? Прывядзіце прыклады. Як Вы лічыце, наколькі ўплываюць на ўспрыняцце твораў біяграфіі творцаў? Ці іначай мы б успрымалі творы Сальвадора Далі, калі б ведалі, што іх стварыў ціхі і спакойны мастак?

Варыянт 4

3. Што такое папулярная культура? Якія падыходы ёсць у навуцы да гэтай з’явы? Як Вы карыстаецеся папулярнай культурай? Ці знаходзіце ў ёй з’явы, якія любіце і шануеце або тыя, што лічыце негатыўнымі? Падайце прыклады і пааналізуйце.

4. Прывядзіце 20 розных прыкладаў сувязі сучаснага мастацтва (ХХ ст.) з важнымі навуковымі адкрыццямі.

Варыянт 5

3. Падайце прыклады выкарыстання у забаўляльнай індустрыі з’яў, звязаных з бунтам. У які спосаб забаўляльная індустрыя выкарыстоўвае характэрную для моладзі інтэнцыю бунту? Паразважайце.

4. Паразважайце, у чым, на Вашую думку, асаблівасці і адрозненні навуковых, маральных і мастацкіх каштоўнасцяў?

Варыянт 6

3. Паразважайце над праблемай гамагеннасці папулярнай культуры. У якой ступені папулярная культура з’яўляецца гамагеннай? Прывядзіце прыклады з’яў культуры, якія адрасаваны для ўсіх спажыўцоў (без зважання на пол, век, адукацыю, заможнасць), а з другога боку – такіх, якія прызначаюцца для невялікіх груп.

4. Чаму мастацтва больш за ўсё здольна выражаць своеасаблівасць і унікальнасць кожнай канкрэтнай культуры? Паразважайце. Якія асаблівасці беларускай этнічнай культуры, на Ваш погляд, выражаны ў: а) заходнепалескім іканапісе XVI-XVIII стст.; б) слуцкіх паясах; в) творчасці У. Цэслера і С. Войчанкі; в) творчасці Лявона Вольскага?

Варыянт 7

3. Што такое кіч? Ці адносяцца да кічу творы Эндзі Уорхала? Ці можна лічыць творы Мандрыяна, Магрыта, Уорхала творамі прамысловай эпохі (індустрыяльнага грамадства)? Абгрунтуйце сваё меркаванне. Ці можна ўбачыць у адпаведным творы Уорхала яго асабістае стаўленне да Мэрылін Манро? Паспрабуйце праінтэрпрэтаваць серыйнасць і змены каларыстыкі вобразаў Манро. Паспрабуйце высветліць чаму Уорхал маляваў пушкі ад супу і аднадоларавыя банкноты. Чаму вобраз Уорхала часта сустракаецца ва ўкраінскім мастацтве?

4. Ці можна, па-Вашаму, выразіць сэнс культуры праз узаемаадносіны дзяцей і дарослых? Якім чынам гэта рабіла Маргарэт Мід? Пазнаёмцеся з поглядамі М. Мід на культуру.

Варыянт 8

3. З якім меркаваннем Вы згодны? Добрая музыка для кіно – гэта тая, якой не заўважаеш пры праглядзе, або Добрая музыка для кіно – гэта тая – якую згадваеш ці напяваеш выходзячы з кінатэатра. Апішыце выбраныя Вамі сцэны з кінафільмаў (3-4, адзін з якіх абавязкова беларускі (да 2000 г.), у якіх вялікае значэнне адыгрывае музыка. Акрэслі значэнне музыкі ў гэтых сцэнах.

4. Як Вы ставіцеся да ідэі, што горад Мінск – помнік і сімвал савецкай эпохі, горад, які будаваўся як ідэальны горад камунізму, горад будучыні (Артур Клінаў, “Горад Сонца”)? На чым грунтуецца гэтая ідэя? У чым Вы б маглі яе аспрэчыць ці дапоўніць уласнымі назіраннямі?

Варыянт 9

3. Паразважайце над падабенствам і розніцай паміж тэатральным спектаклем і: а) вулічнай маніфестацыяй ці святам на плошчы; б) футбольным матчам; в) з набажэнствам; г) з рок-канцэртам.

4. Даведайцеся, у чым заключаюцца асноўныя лініі адрозненняў у камунікацыях людзей і ў камунікацыях жывёл.

Варыянт 10

3. Якія функцыі маюць кіно і фатаграфія? Уявіце, што іх не было б у сучасным свеце. Як бы выглядаў свет?

4. У чым, на Вашу думку, пераемнасць паміж беларускай савецкай культурай і сучаснай беларускай культурай? Назавіце прынцыповыя адрозненні паміж імі. У чым Вы бачыце драматызм сённяшняй культурнай сітуацыі ў Беларусі? Якія крызісныя з’явы ў культуры сучаснай Беларусі Вы б аднеслі да сур’ёзных і трывожных? Чаму? Чым культура сённяшняй Беларусі прынцыпова адрозніваецца ад учарашняй савецкай?

Варыянт 11

3. Паразважайце над магчымасцямі ўплыву творчай інтэлігенцыі на сацыякультурную дынаміку. Ці вялікі ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё мела беларуская творчая інтэлігенцыя ў: а) 50-80-я гг.; б) у др. пал. 80-х – 90-я гг.; в) у апошняе дзесяцігоддзе? У чым спецыфіка ўплыву ў кожны з гэтых перыядаў.

4. Паразважайце над пытаннем “Што правакуе дзяленне культур па “гатунках”?”

Варыянт 12

3. Паразважайце над пытаннем, ці заўсёды мастак знаходзіцца ў апазіцыі да ўлады? Пакажыце на канкрэтных прыкладах. У разважаннях старайцеся абапірацца ў тым ліку на беларускія абставіны і творцаў (рэкамендую паразважаць над: а) савецкага часу – Янка Купала, Заір Азгур, Андрэй Макаёнак, Ларыса Александроўская, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Валерый Маслюк, Валерый Раеўскі, Ігар Лучанок, Яўген Кулік; б) сучасных – Мікалай Пінігін, Віктар Альшэўскі, Андрэй Смаляк, Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі, гурт “Ляпис Трубецкой” і інш.)

4. Паразважайце, ці маеце Вы сваю персанальную культурную прастору? Што яна сабой уяўляе і як Вы яе абараняеце?

Варыянт 13

3. Паразважайце над пытаннем шляхоў абнаўлення сродкаў выразнасці, формаў і стыляў мастацтва, культуры і светаўспрыняцця ў цэлым за кошт укаранення новых тэхналогіяў. Што пры гэтым набываецца? Страчваецца? Разважайце над беларускімі рэаліямі ў сусветным кантэксце.

4. Сімулякрам у постмадэрнізме называюць копію, арыгінал якой ніколі не існаваў. Прывядзіце прыклады сімулякраў у сучаснай культуры ўвогуле і ў беларускай у прыватнасці.

Варыянт 14

3. Паразважайце над тым, як разуменне культуры ўплывае на культурную палітыку дзяржавы. У якой ступені культурная палітыка павінна арыентавацца на захаванне традыцыйнай культуры? На глабалізацыю культуры? Якім чынам, па-Вашаму, павінна фарміравацца культурная палітыка? Якімі, на Вашу думку, павінны быць стратэгічныя мэты культурнай палітыкі Беларусі? Якія задачы дзяржаўнай культурнай палітыкі? Якія аптымальныя суадносіны паміж дзяржаўнай падтрымкай культурнай сферы і дзейнасцю ў ёй прыватнага бізнэсу, грамадзянскай супольнасці? Ці павінна культурная палітыка аддаваць прыярытэт культурнай спадчыне ў параўнанні з сучаснымі культурнымі формамі? Якія існуюць формы і спосабы ўздзеяння дзяржавы на культуру?

4. У 1972 г. Г. Маркузэ ўвёў паняцце “контркультура”, маючы на ўвазе студэнцкія групоўкі. Ці змяніўся ў наш час сэнс гэтага паняцця? Чым адрозніваецца контркультура ад субкультуры?

Варыянт 15

3. Чаму супраць дзяржаўнай улады нярэдка выступае інтэлігенцыя? Якімі, на Вашую думку, павінны быць ідэальныя адносіны дзяржавы і культуры? Як залежаць лёсы культуры ад характару дзяржаўнага ладу? Якія праявы таталітарызму найбольш характэрныя ў культуры?

4. Паразважайце. Ці з’яўляецца мода прадуктам культуры? Чаму чалавечая прырода пераўзыходзіць усе павевы моды, калі мастак звяртаецца да выяўлення галоўных рысаў чалавечай натуры? Як мода ўплывае на мастацтва? Якое ўздзеянне прыроды на моду? Ці адлюстроўваецца ў модзе мараль?

Варыянт 16

3. Паразважайце пра кідалтаў як сацыякультурны феномен. Ці шмат кідалтаў у Беларусі? Ці сустракаліся Вы з кідалтамі? Ці разглядаеце Вы кідалтызм як форму эскапізму? Ці выкарыстоваецца кідалтызм у камерцыйных мэтах? І г.д. Выкажыце сваё стаўленне да кідалтаў, а таксама асэнсуйце навукова-псіхалагічныя падыходы да кідалтызму.

4. Паразважайце над станам і перспектывамі стрыт-арту ў Беларусі.

Варыянт 17

3. Паразважайце над постмадэрнізмам у архітэктуры. Як філасофія спалучаецца з будаўнічай практыкай? Выкажыце сваё стаўленне да архітэктурных фантазій Фрэнка Геры (Frank Owen Gehry).

4. Нацыянальны характар ​​- міф навуковага пазнання ці рэальнасць?

Варыянт 18

3. Паразважайце над тэмай гвалту ў сучаснай літаратуры і мастацтве. Ці з’яўляюцца гвалт і жорсткасць неабходнымі атрыбутамі сучаснай масавай культуры?

4. Якую ролю ў грамадстве і мастацка культуры сучаснай Беларусі адыгрывае фэнтэзі? Ці існуе беларускае фэнтэзі? Чаму?

Варыянт 19

3. У чым сакрэт папулярнасці серыяла “Сімпсаны”? Паспрабуйце акрэсліць каштоўнасці, якія прапагандуюцца і крытыкуюцца гэтым серыялам.

4. Паразважайце над феноменам мастацтва аўтсайдэраў. Наколькі ён новы? Чаму такі папулярны зараз? і г.д.

Варыянт 20

3. Паглядзіце фільм Кевіна Сміта “Догма”. Напішыце рэцэнзію, выкажыце сваё стаўленне. Пра што, па-Вашаму, гэты фільм? Наколькі ён з’яўляецца дзіцём свайго часу? Як гэты фільм паўплываў на гсторыю сусветнага кінематографа?

4. Настальгія – сацыякультурны або псіхалагічны феномен?

Варыянт 21

3. Паразважайце над мастацтвам Дэміяна Хёрста (Damien Hirst). Ці лічыце Вы яго мастаком? Чаму ён стаў самым дарагім мастаком у свеце?

4. Ці пагражае беларускай культуры глабалізацыя?

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ

Семінарскія заняткі будуць праводзіцца ў форме дэбатаў. Дэбаты – ролевая гульня, папулярная сярод студэнцкай моладзі ва ўсім свеце. Яна дазваляе добра і з карысцю правесці час, уцягнуўшы ў камунікацыю ўсіх прысутных, выхоўвае і развівае аратарскія здольнасці, крытычнае мысленне, здольнасць працаваць у камандзе.

Існуе вялікая колькасць фарматаў гэтай гульні. Мы будзем прымяняць мадыфікацыю т.з.в оксфардскіх дэбатаў, якая ў сваю чаргу з’яўляецца мадыфікацыяй дэбатаў узору брытанскага парламента.

Азнаёмцеся з кароткімі правіламі оксфардскіх дэбатаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]