Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
KUL_TURALOGIYa_-_VMK.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
259.07 Кб
Скачать

13

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Культуралогія вучэбна-метадычны комплекс менск, 2012 выкладчык: сп. Сяргей русецкі

_____________________________________________________________________________________

КАФЕДРА ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН: Аўд. 311 пр. Незалежнасці, 81 Менск

КАФЕДРА ПРАЦУЕ: 9.00-13.00, 14.00-18.00 ПН-ПТ

ТЭЛЕФОН КАФЕДРЫ: 331-29-74

E-MAIL ADDRESS: rusiecki.s@gmail.com

(Важна! Калі ласка, пастаўце КУЛЬТУРАЛОГІЯ ФЭМ або адпаведна КУЛЬТУРАЛОГІЯ ТФ у радок тэмы, каб пазбегнуць спаму і надаць Вашаму лісту належную ўвагу. Дзякуй.)

SKYPE: rusiecki_siarhiej

КАНСУЛЬТАЦЫІ НА КАФЕДРЫ: будзе аб’яўлена дадаткова ___________________________________________________________________________________­_

АПІСАННЕ

Культура не мае адзінага і лёгкага вызначэння, аднак кіруе намі штодня ды ў такой ступені, якую мы яўна недаацэньваем, ды яшчэ і ў такія спосабы, пра існаванне якіх мы і не здагадваемся.

У сучасным грамадстве абвостранай з’яўляецца праблема міжкультурнай камунікацыі, разумення іншага і іншасці наогул.

Мы будзем вывучаць праявы культуры на ўсіх узроўнях: індывідуальным, групавым, нацыянальным і трансцэндэнтным.

Вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі культуралогіі, зможаце даведацца аб розных пытаннях, якія вывучае навука пра культуру, удасканаліць сваё крытычнае мысленне, развіць навыкі чытання спецыяльных тэкстаў.

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА

Мэтамі курса з’яўляюцца:

  • атрыманне пэўнай сістэмы ведаў па тэорыі культуры;

  • развіццё здольнасцей да творчага, крытычнага ўспрымання тэндэнцый, сімвалаў, плыняў, феноменаў сусветнай і нацыянальнай культуры;

  • пачатковае авалоданне метадалогіяй сучасных сацыяльна-гуманітарных даследаванняў;

  • асэнсаванне праблем кроскультурных камунікацый у кантэксце глабалізацыйных працэсаў і сучаснага грамадства наогул.

Задачы па рэалізацыі мэтаў:

  • разгляд асноўных кірункаў культуралагічнай думкі, якія адлюстроўваюць сутнасныя аспекты ўзнікнення і развіцця культуры;

  • выяўленне ўсеагульных заканамернасцей функцыянавання культуры, асаблівасцей асноўных культурных тыпаў і ўласцівых ім базісных структур, духоўных дамінант;

  • вывучэння тэкстаў па культуралогіі, прыярытэтных культурных крыніц, што адлюстроўваюць галоўныя тэндэнцыі развіцця культуры.

У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя пазіцыі, прынцыпы і метады культуралогіі, якія забяспечваюць разуменне культуры як цэласнай сістэмы ў непарыўным адзінстве універсальнага і унікальнага;

  • марфалогію культуры;

  • праблемы кроскультурных камунікацый у сучасным свеце.

АРГАНІЗАЦЫЯ

Наведвальнасць патрабуецца на кожным запланаваным аўдыторным занятку (4 гадзіны дазваляецца невытлумачальна прапусціць па надзвычайных сітуацыях сям’і, хваробы і г.д.). За іншыя пропускі студэнты нясуць адказнасць.

Вызначэнне тэмаў пісьмовых семестровых заданняў, калі гэта не ўдалося зрабіць на ўводным занятку, можна ажыццявіць з выкладчыкам на кафедры па-за заняткамі або сродкамі электронных камунікацый.

Вам будзе неабходна сустрэцца ў прыватным парадку з выкладчыкам на кафедры хаця б адзін раз па-за навучальным часам, каб абмеркаваць як Вы спраўляецеся з напісаннем пісьмовых работ.

Вашая асноўная актыўнасць будзе пазааўдыторнай. Уважліва стаўцеся да планавання свайго часу з улікам максімы “Чым больш справаў – ты больш паспяваеш”. Чытайце і пішыце болей. Думайце.

АЦЭНЬВАННЕ

Удзел (наведванне заняткаў, чытанне абавязковых тэкстаў, актыўнасць на занятках і ў пазааўдыторнай працы, у плённых і апраўданых акадэмічных кантактах з выкладчыкам) Пісьмовыя работы Вядзенне дзённіка Курсавы залік

ВЯДЗЕННЕ ДЗЁННІКА

Па меры прасоўвання праз семестр Вы будзеце абавязаны весці дзённік (журнал), у якім Вы будзеце шчыра апісваць свае ўражанні і думкі пра тое, што звязана як з праблематыкай і прадметам курса, так і пра выкладанне – ўражанні, крытыка. У дзённіку важна адлюстроўваць сваё асэнсаванне новых для Вас ідэй ці ідэй, пра якія Вы задумаліся. Таксама важна распавядаць пра свае праблемы, звязаныя з выкананнем заданняў па курсе. Таксама дзённік утрымлівае Вашыя развагі пра прачытаныя кнігі.

Дзённік вядзецца ў электронным варыянце і дасылаецца выкладчыку перыядычна (напрыклад, раз на два тыдні) на працягу семестра і/або – за тыдзень да заліка – канчатковы варыянт дзённіка.

У выніку Вы мусіце напісаць не менш за 4 старонкі і не больш за 10 старонак тэксту (шрыфт Times New Roman 12, інтэрвал 1,0). На заліку ці пасля яго выкладчык па Вашай просьбе дасць Вам каментарыі адносна ідэй, выказаных у дзённіку.

ПЕДАГАГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА ВЫКЛАДЧЫКА І ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ЗАНЯТКАХ У АЎДЫТОРЫІ 1. Павага да іншых пунктаў гледжання.

Паважайце пункт гледжання іншых у аўдыторыі. Гучныя размовы, крытыка асобы ёсць непрымальнымі паводзінамі і не будуць дапускацца. Адным з таго, чаго нам неабходна дасягнуць у гэтым курсе – атрымаць уяўленні пра тое, як іншыя бачаць свет, таму неабходна навучыцца слухаць, нават калі Вы не згодныя. Камунікацыя з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння праблемы, як у прыватнай, так і ў грамадскай сферы. Уменне слухаць з'яўляецца часткай зносін.

Дзейнічае правіла ўзнятай рукі. У дыскусіях і гутарках забараняецца перабіваць выступоўцу.

Забараняецца ацэньванне канкрэтнай асобы. Ацэньваць можна толькі яе меркаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]