
Пытанні для самакантролю
Назавіце асноўныя этапы працы над эскізам.
Які габелен прынята лічыць міні-габеленам?
З якіх сюжэтаў варта пачынаць стварэнне эскіза міні-габелена?
Для чаго неабходна пачынаць выкананне эскіза з невялікіх па памерах варыянтаў?
Назавіце асноўныя прыёмы стылізацыі, якія неабходна выкарыстоўваць у дэкаратыўным малюнку.
Для чаго неабходна работа па збору творчага матэрыялу?
Для чаго выконваецца манахромны схематычны рабочы эскіз?
Як завецца эскіз будучай мастацкай работы, які выкананы ў натуральную?
Колькі колераў бярэцца для выканання дэкаратыўнай работы?
Назавіце асаблівасці малявання пейзажу.
Як неабходна маляваць ў пейзажы пярэдні і задні план?
Як неабходна маляваць ў пейзажы аб'екты, якія свецяцца?
Якім чынам можна дасягнуць у дэкаратыўнай кампазіцыі выкананне каляровай раўнавагі?
Як уплывае тэхналогія ткацтва габелена на выкананне эскіза?
Якіяі мастацкімі матэрыяламі карыстаюцца ў выкананні эскіза габелена?
Якая паслядоўнасць выканання эскіза габеленаў колеры?
Назавіце сродкі мастацкай выразнасці, якія выкарыстоўваюцца ў эскізе міні-габелена.
1.3 Выкананне эскіза міні-габелена
Заданне 1. На лісце паперы для малявання фармату А4 выканайце падрыхтоўчую работу па выкананню эскіза міні-габелена (2 этап распрацоўкі эскіз). Прыкладны ўзор кампаноўкі малюнкаў на лісце дадзены на рысунку 1.14.
Заданне 2. На лісце паперы для малявання фармату А4 выканайце эскіз міні-габелена (3 этап распрацоўкі эскіз). Памеры габелена прыкладныя: 15х15 см, 13х18 см, 10х15 см. Узор выканання работы паказаны на рысунку 1.15.
|
Рысунак 1.14 — Прыкладны узор выканання задання 1 |
|
Рысунак 1.15 — Прыкладны узор выканання задання 2 |
Крытэрыі ацэнкі работы.
Усвядомленасць у працы: ступень самастойнасці, арыгінальнасці пры выкананні работы, наколькі значнай была дапамога выкладчыка; стараннасць, уважлівасць у рабоце.
Выкананне вучэбнай задачы заняткаў: граматнае кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне.
Мастацкая выразнасць работы: мастацкае ўраджанне ад работы.
Валоданне тэхнічнымі навыкамі (навыкамі валодання мастацкімі матэрыяламі і тэхнічнымі прыёмамі).
. Спіс рэкамендаваных крыніц
Даглдиян К.Т. Декоративная композиция / К.Т. Даглдиян. – Ростов н/Д: Феникс. 2008. – 312 с.: ил.
Пономарьков, С. И. Декоративное оформительское искусство в школе / Пономарьков С. И Учеб. пособие для студентов худож.траф. фак. пед. ин-тов. М., «Просвещение» -, 1976.136 с. с пл.
Волкотруб, И. Т. Основы художественного конструирования: Учебник для ху-дож. учеб. заведений / Волкотруб И. Т..— 2-е изд., перераб, и доп.— К. : Выща шк. Головное изд-во, 1988.— 191 с, І04 ил.
Основы художественного ремесла: в 2-х т. / Под ред. В.А. Бородулина и О.В. Танкус. — М.: Просвещение, 1986.
Репина, Т. А. Художественные изделия из соломки / Т. А. Репина. — Минск.: Беларусь, 2008. — 287 с.: ил.
Трызна, Дз. С. Беларускія дываны і габелены / Дз.С. Трызна. — Мінск.: Наука и техника, 1981.
Коваленко, В.И. Искусство вытинанки: пособие для учителей общеобразоват. учреждений. / В.И. Коваленко. — Мінск.: Беларусь, 2007. — 118 с.: ил.
Нешумова, Б. В. Основы декоративного искусства в школе / Б.В. Нешумова. — М.: Просвещение,1981.
Шорохов, Е. В. Основы композиции: учеб. пособие / Е. В. Шорохов. — М.: Просвещение, 1979