1.2 Асноўныя этапы працы над эскізам
Стварэнне дэкаратыўнай кампазіцыі гэтак жа, як і стварэнне кампазіцыі ў іншых відах выяўленчага мастацтва (у жывапісе, графіцы), складаецца з творчага азарэння, аўтарскай задумы і яе творчага ўвасаблення, якое складаецца ў практычнай кампазіцыйнай пабудове завершанай мастацкай формы.
Вылучым наступныя асноўныя этапы працы над эскізам:
Выбар і вызначэнне тэмы, сюжэту.
Распрацоўка эскіза - выбар кампазіцыйнай схемы пабудовы малюнка, праца над мастацкім вобразам сюжэту, вызначэнне каляровай гамы і т.п.
Выкананне завершанага эскіза кампазіцыі на аснове кампазіцыйнай схемы і сабранага матэрыялу.
Этап 1. Заданне па выкананню міні-габелена прадугледжвае выраб твору памерам прыкладна 10х15 см (міні-габеленам прынята лічыць твор з максімальнымі памерамі 20x20 см). Абмежаваныя памеры габелена патрабуюць выканання эскізаў з простых, нескладаных сюжэтаў навакольнага свету. Для габеленаў у якасці малюнка можна ўзяць ландшафты прыроды, лес, горы, горнае возера, вадаспад, узлесак лесу, панараму горада, нацюрморт, дары прыроды і т.д. Калі гэта пейзажныя матывы, то можна выбраць тэмы: «Сельскі пейзаж», «Горад» «Раніца», і т. п. У якасці малюнка можна выбраць адзін аб’ект, напрыклад яблык, груша, кветка, рыбка, матылёк.
Такім чынам, стварэнне дэкаратыўнай кампазіцыі варта пачынаць з простых сюжэтаў навакольнага свету.
Этап 2. Распрацоўка эскіза (графічнае і каляровае рашэнне) вядзецца ў наступным парадку:
выкананне некалькіх варыянтаў схематычных эскізаў, у якіх выяўляюцца задума, сюжэт, ідэя, назва твора (розныя графічныя і жывапісныя матэрыялы);
збор творчага матэрыялу - фатаздымкі, замалёўкі матываў прыроды, народнага арнаменту, формы розных матываў і т. п.;
выкананне схематычнага, рабочага эскіза дэкаратыўнага малюнка ў чвэрць альбомнага ліста. Спачатку манахромнае (простым алоўкам, акварэллю, тушшу), а затым каляровае рашэнне.
|
|
Рысунак 1.1 — Першыя эскізы-накіды |
|
|
|
Рысунак 1.2 — Манахромны схематычны рабочы эскіз габелена ў чвэрць альбомнага ліста |
Рысунак 1.3 — Эскізы ў колеры |
Адразу звернем ўвагу на вельмі важныя тэхнічныя дэталі выканання эскізаў. Першыя эскізы-накіды пажадана выконваць простым алоўкам і невялікімі па памеры - прыкладна 6x9 см (рыс. 1.1). Вобраз будучай працы толькі фарміруецца, таму няма неабходнасці марнаваць час на выкананне эскіза вялікага памеру. Таксама рэкамендуецца выканаць не адзін, а некалькі (2-3) варыянту кампазіцыі, магчыма нават розныя па сюжэце. Дадзеная праца не з'яўляецца лішняй, яна дазволіць абраць лепшы эскіз і ў будучыні не дапусціць памылак. У працоўных эскізах не трэба прад'яўляць строгіх патрабаванняў да якасці малюнка, асноўным крытэрам паспяховасці эскіза з'яўляецца выразнае і арыгінальнае рашэнне кампазіцыі, хай нават у агульных рысах.
У эскізе неабходна адразу знайсці кампазіцыйны цэнтр, а затым падпарадкаваць яму другарадныя элементы.
Большасці кампазіцый пачынаючых аўтараў характэрна апавядальнасць і багацце дэталей, раздробненасць, а гэта адмоўна адбіваецца на мастацка-вобразным рашэнні тэмы. Выпрацоўка ўмення бачыць галоўнае, падкрэсліць тыя дэталі, якія перадаюць індывідуальнасць, непаўторнасць малюнка, вельмі важная.
У самых першых эскізах лепш вырашаць малюнак вельмі абагульнена, што дапаможа дакладней адчуць кампазіцыю ў цэлым, рух формаў у лісце, іх узаемасувязі, не адцягваючыся пакуль на дэталях. У эскізах вядуцца пошукі кампазіцыйнага рашэння, якое ў большай ступені прадыктуе характар вобраза.
На першапачатковым этапе працы над эскізамі вядуцца пошукі размяшчэння кампазіцыі. Яна можа быць па вертыкалі ці па гарызанталі, у квадраце, крузе, прамавугольніку, авале ці іншай форме. Паводле задумы аўтара вызначаецца размяшчэнне матываў: статычнае ці дынамічнае.
У якасці пачатковага этапу працы іншым разам мэтазгодна карыстацца тэхнікай аплікацыі. Выразкі з паперы дазваляюць будаваць формы, перасоўваць, змяняць месцамі, замяняць адну іншы, змяняць колер, тон, гэта значыць весці пошукі падчас працы. Аплікацыя дае абшар для развіцця кампазіцыйных навыкаў.
Галоўная мэта пры стварэнні кампазіцыі - дасягнуць гарманічнага адзінства ўсіх складовых частак.
Нагадаем асноўныя прыёмы стылізацыі, якія неабходна выкарыстоўваць у дэкаратыўным малюнку:
- адбор самага важнага, істотнага;
- арнаментальнасть малюнка;
- абагульненасць і ўмоўнасць формы, памераў, колеру;
- плоскасцевае рашэнне малюнка;
- пераважна франтальны, або профільны характар малюнка;
- рытмічная ўраўнаважаная арганізацыя кампазіцыйных элементаў;
- дэфармацыя, свядомая змена формы аб'екта;
- выпростванне ліній контуру;
- дзяленне малюнка на часткі і інш.
Збор творчага матэрыялу, калі гэта магчыма і неабходна, ажыцяўляецца на занятках (пры наяўнасці адпаведнага матэрыялу ў аўдыторыі), так і пасля заняткаў. Дадзеная праца неабходна для ўдакладнення асаблівасцяў пабудовы, формы, прапорцый, каляровага рашэння малюнка. Назапашванне творчага матэрыялу ажыццяўляецца паралельна выкананню эскіза, а часам папярэднічае выкананню эскіза.
Далей ажыццяўляецца аналіз папярэдне выкананых эскізаў, выбіраецца найболей удалы і выконваецца манахромны схематычны рабочы эскіз габелена ў чвэрць альбомнага ліста (рыс.1.2). Галоўнае ў дадзенай працы расставіць светлавыя адносіны, выявіць галоўнае і другараднае ў эскізе. Праца выконваецца простым алоўкам, акварэллю, тушшу, і вядзецца "ад цёмнага да светлага". Затым пераходзяць да выканання эскіза ў колеры таксама на невялікім фармаце (рыс.1.3). Каляровых эскізаў можа быць некалькі, так як адразу знайсці аптымальнае рашэнне вельмі цяжка.
Такім чынам на дадзеным этапе неабходна адабраць самае важнае, істотнае, знайсці кампазіцыйны цэнтр, абраць кампазіцыйную схему, пабудову, выявіць асноўныя танальныя і каляровыя адносіны ў эскізе.
Этап 3. Эскіз будучага габелена, выкананы ў натуральную велічыню, завецца рабочым кардонам.
Выкананне завершанага эскіза кампазіцыі вядзецца ў наступнай паслядоўнасці (рыс. 1.4):
лінейная пабудова малюнка ў натуральную велічыню на аснове рабочага эскіза і папярэдніх накідаў і замалёвак;
вызначэнне каляровай гамы, каларыта кампазіцыі. На асобным лісце паперы наносяцца асноўныя каляровыя плямы (каляровыя алоўкі, акварэль або гуаш). Бярэцца не больш трох, чатырох колераў і іх адценняў;
завяршэнне працы над эскізам у колеры. Каляровая завязка, маляванне фона, неба, зямлі, праца над дэталямі, абагульненне малюнка.
|
Рысунак 1.4 — Выкананне завершанага эскіза кампазіцыі |
Вылучым асаблівасці выканання эскізаў пейзажу, асобных прадметаў, нацюрморта. Дэкаратыўны стылізаваны пейзаж ствараецца па агульных законах дэкаратыўнай кампазіцыі, аднак варта звярнуць увагу на спецыфіку яго малюнка (рыс. 1.5, 16). Неба святлей зямлі (вады), неба ўгары цямней, чым унізе. Пярэдні план зямлі малюецца падрабязней і больш яркімі, цёплымі колерамі, задні план - абагульнена, святлей, халоднымі колерамі.
|
|
Рысунак 1.5 — Габелен “Цішыня” |
Рысунак 1.6 — Габелен “Ідылія” |
|
|
|
|
Рысунак 1.7 — Эскіз габелена “Жнівеньская раніца” |
Рысунак 1.8 — Габелен “Зімовая ноч” |
Рысунак 1.9 — Эскіз габелена “Усход сонца” |
Рысунак 1.10 — Габелен “Начны пейзаж” |
|
|
|
Рысунак 1.11 —— Эскіз габелена “Яблык” |
Рысунак 1.12 — — Эскіз габелена “Грыб” |
Рысунак 1.13 — Габелен“Вячэрі нацюрморт” |
Звернем увагу на малюнак аб'ектаў, якія свецяцца у пейзажы (рыс. 1.7 –1.10). Сонца, месяц, паказваюць у пейзажы святлей, чым неба. Ліхтар, полымя свечкі і інш. будуць святлей іншых аб'ектаў. Гэтыя прыклады дэманструюць, наколькі будзе карысная перад стварэннем кампазіцыі ў колеры праца ў манахроме.
Такім чынам у малюнку пейзажу асаблівую ўвагу варта звярнуць на малюнак неба і зямлі, планаў і аб'ектаў, якія свецяцца.
Разгледзім некаторыя прыёмы малявання асобных прадметаў, нацюрморта ў эскізе. Як відаць з малюнкаў, формы элементаў кампазіцыі простыя, прадметы паказаны ў нескладаным становішчы (прама, без перспектыўнага скарачэння). У малюнку 1.11 форма яблыка паказана каляровымі плямамі, якія адрозніваюцца тонам, светлатой. У эскізе габелена часта выкарыстоўваецца прыём "дзяленне малюнка на часткі". Часткі малюнка, напрыклад, капялюшык, ножка грыба (рыс. 1.12), яблык, груша (рыс. 1.13) падзелены вертыкальнымі лініямі на асобныя каляровыя плямы. Такім чынам у дадзеных эскізах умоўна паказаны элементы святлаценю (блік, святло, паўцень, уласны цень, рэфлекс).
Колер у эскізе можа выкарыстоўвацца як з улікам натуральнай афарбоўкі прыродных аб'ектаў, так і ў адпаведнасці з аўтарскай задумай. У эскізе таксама павінна выконвацца каляровая раўнавага. Так, напрыклад, аранжаавы колер на капялюшыку грыба падтрымліваецца аранжаавымі рыскамі, пакладзенымі на траве, а зялёныя адценні травы падтрыманы каляровымі плямамі на фоне і капялюшыку грыба (рыс. 1.12). Варта таксама звярнуць увагу на агульны каляровы лад, каларыт кампазіцыі.
На эскіз кампазіцыі ўплывае спецыфіка мастацкай тэхнікі габелена. Важна зрабіць эскіз тэхналагічным, бо некаторыя дэталі малюнка наогул немагчыма выканаць на ткацкім станку, напрыклад, лінію, якая ідзе паралельна ці амаль паралельна аснове. Неабходна па магчымасці выпростваць лініі контуру, пазбягаць складаных ракурсаў. У каляровым эскізе прамалёўваецца кожны шывок, уся кампазіцыя дзеліцца на драбнюткія складовыя элементы. Для паказу фактуры габелена добрым матэрыялам з'яўляюцца каляровыя алоўкі. Аднак, працуючы імі, варта пазбягаць разбеленасці колеру. Каляровыя алоўкі могуць яшчэ дапоўніць фламастары, шарыкавыя ручкі.
У выкананні эскіза можна карыстацца не толькі традыцыйнымі тэхнікамі малявання, але і камп’ютарнымі тэхналогіямі.
У заключэнні адзначым, што ад прадуманасці, граматнасці (лінейнае, каляровае рашэнне) і дакладнасці выканання рабочага кардона залежыць поспех наступнай працы – ткацтва габелена.
