Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

17.Паўстанне т.Касцюшкі.Канчатковы падзел рп.Гісторыка-правая ацэнка падзелаў рп.

Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў грамадства, і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі падрыхтоўку да паўстання. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы браў Тадэвуш Касцюшка.

У 1793 г. ён выязджаў у Парыж па дапамогу для падрыхтоўкі паўстання. Аднак ні жырандысты, ні якабінцы па сутнасці не дапамаглі. У жніўні1793 г. Т. Касцюшка вярнуўся ў Лейпцыг, у пачатку верасня прыняў прапанову прадстаўнікоў змовы ў Рэчы Паспалітай прыняць на сябе кіраўніцтва паўстаннем, якое распачалося 24 красавіка 1794 г. з абвяшчэння ў Кракаве Акта паўстання грамадзянаў. На кракаўскім рынку Т. Касцюшка даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, усталяванне ўлады народу і ўсеагульную свабоду.

У Акце паўстання грамадзянаў Тадэвуш Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны II і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і здушэнне свабоды суседніх народаў.

Згодна з Актам паўстання Т. Касюцшка ў маі 1794 г. прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. За ім засталася пасада найвышэйшага начальніка ўзброеных сілаў. У радзе Т. Касцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэнні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзніклі пэўныя непаразуменні паміж Т. Касцюшкам і кіраўніком паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім Якубам Ясінскім1 красавіка 1794 г. распачаўся марш Т. Касцюшкі на Варшаву4 красавіка 1794ён атрымаў перамогу пад в. Рацлавіцы. 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім гарантавалася апека ўраду над сялянамі і яны абвяшчаліся асабіста вольнымі.

У чэрвені — верасні 1794 г. Т. Касцюшка ўзначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войскаў. 2930 верасня 1794 г. ён разам са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічампрыязджаў у Гродна для вайсковай нарады, у часе якой уручыў удзельнікам паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу».

10 кастрычніка 1794 г. Т. Касцюшка, які камандаваў паўстанцкім войскам у бітве пад Мацяёвіцамі, трапіў паранены ў палон. На загад Кацярыны II пад пільнай аховай і чужым прозвішчам («шляхціц Шыманскі») праз КіеўЧарнігаўМагілёўШклоўВіцебск і Ноўгарад 10 снежня 1794 г. яго вывезлі ў Пецярбург і зняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпаці.

Неўзабаве па смерці Кацярыны II 26 лістапада 1796 г. Т. Касцюшку наведаў новы расійскі імператар Павел I і прапанаваў паўстанцам амністыю. У замену Т. Касцюшка мусіў даць асабістую прысягу, што ён і зрабіў 28 лістапада, а на наступны дзень уручыў Паўлу I ліст з прозвішчамі сваіх паплечнікаў, якіх той загадаў вызваліць. Імператар хацеў падараваць Т. Касцюшку 1000 сялян і 12 тыс. рублёў, ад якіх ён потым адмовіўся, як і ад прапановы паступіць на расійскую службу[11].

18.Палітыка царызму на беларускіх землях(канец хуііі-першая палова хух стст.)

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.