Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

1 Прадмет,задачы курса "гб".Гістарычная перыядызацыя і крыніцы

Гісторыя (ад грэч. historia) – расказ аб прошлым, зведаным. Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя уключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г.д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г.д.). Гісторыя ўваходзіць у групу сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць той ці іншы рэгіён, народ ці групу народаў.Устанаўленне заканамернасцей гістарычнага развіцця дасягаецца шляхам выяўлення і даследавання фактаў, падзей і працэсаў. Канкрэтна-гістарычны, факталагічны матэрыял з’яўляецца базай гістарычнай навукі, а калі яго няма, то і няма гісторыі як навукі. Усілу сваёй спецыфікі гісторыя адказвае на пытанні аб тым, што, калі, дзе, чаму і пры якіх абставінах адбылося, якія этапы прайшло ў сваім развіцці і чым стала сёння з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Гісторыя не адказвае на пытанне аб тым, што было б, калі б тая ці іншая падзея (напрыклад, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., другая сусветная вайна 1939–1945 гг. і г.д.) не адбылася, бо гэтага ніхто не ведае і гэта не з галіны гістарычнай навукі, а з галіны гаданняў, прадказанняў і таму падобнага, да чаго навука не мае ніякага дачынення. Гісторыя – гэта тое, што было, а не тое, што магло быць. Гісторыя – складаная, шматгаліновая навука аб прошлым, зведаным, аб тым, калі ўзнікла чалавечая цывілізацыя на нашай Планеце, якія этапы яна прайшла ў сваім развіцці, які агульнацывілізацыйны вопыт набыла і як яна крочыць у будучыню сёння. Калі філасофію па праву называюць “царыцай навук”, то гісторыю можна не з меншымі падставамі назваць адной з найважнейшых навук, бо ў ёй калектыўны розум і вопыт чалавецтва, а важней за гэта нічога ў свеце няма.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі Курс “Гісторыя Беларусі” ахоплівае гісторыю Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. – 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. – пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. – V ст. н.э.).Сярэднявечча–канец V–XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V– перш. пал. XIII ст.); развіццё феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст.).Новы час–ХVІ–пач ХХст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.Крыніцы па гісторыі Беларусі.Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных труп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы спра-ваводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XI ст.) — найкаштоўнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх кня-стваў перыяду феадальнай раздробленасці.

Заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIII - XVIII стст.) прадстаўлены крыніцамі розных відаў. Аднымі з іх з'яўляюцца прывілеі, якія вызначалі асноўныя рысы грамадска-палітычнага ладу у Беларусі. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі XV — XVIII стст. выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы спра-ваводства. Сярод крыніц гэтай трупы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV - XVIII стст. першараднае значэнне маюць "Литовская мет­рика" Эпоха канца XVIII - пачатку XX ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў, напрыклад справаздачамі губернатараў беларускіх губерняў або матэрыяламі "Камітэта па справах Заходніх губерняў" і г.д. Асобны тып дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісанняў XVI — XX стст. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з за-раджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацы-янальнага руху. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў бела­рускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы - пачынальнікі беларускай археалогіі Паўстанне 1863 — 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паў-плываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад на-звай "Беларускае мінулае". Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная у Вільні у 1910 г. Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі у свет працы З.Е.Абезгдуза, М.В.Біча, Акрамя работ манаграфічнага характару у 60 — 80-я гады былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" у дзвюх частках Метадычную і практычную дапамогу самадзейнаму мастацтву аказ-ваюць абласныя і раённыя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Лепшым самадзейным калектывам прысвойва-ецца ганаровае звание народных, дзіцячым - узорных. Традыцыйна праводзяцца фестывалі і агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці, выставы народнай творчасці. Вялікая ўвага надаецца захаванню фаль-клорнай спадчыны.