Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 Прадмет.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
135.69 Кб
Скачать

12.Люблінская ўнія(1569г.).Утварэнне рп.Дзяржаўна-прававое становішча вкл ў складзе рп

Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVIст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi (з 1500 па 1569). У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы, а таксама прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву – Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар – кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi... Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ

Унiя – вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.

Адны лічаць, што РП была канстытуц., сасл. манарх.. Сейм выбірау караля, раду на 2 гады, якая з’яул. факт. кіраун. дзярж.. Агульн. сеймы разглядалі і прымалі пастановы на аснове. пасядж. Існавала права “ліберум вета”. На чале улады стаяу кароль, ен узначальвау сенат, склікау сеймы, ажыцц. знешн. паліт.. Улада кар. была абмежавана “зал. шлях. вольн.”. Калі кароль дзейнічау насупераць, шляхта мела права не слухацца і выступ. супраць яго. РП была феад.-прыгон. дзярж.. Пануючы клас – магн., сяр. і дроб. шл., якія ябылі роуныя паміж сабой. Тоькі яны мелі права валод. ямлей. Адзін. павін. шляхты – вйсковая. У склад пануюч. класа уваходзілі. белае і чорнае духавенства, якое валод. веліз. зям. маем.. Т.ч. Улада размяркоўв. памiж двухпал. парламентам - сеймам (магнат. i шляхт.) i каралем. Iнш. сасл. нiякiх палiт. правоў не мелi.

Др. ліч., што РП – канфедэр. дзярж., дзе ВКЛ і Поль. зах. адносн. самаст.. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барац. за незал. i тэрытар. цэласн.. Дзве краiны захавалi ранейш. назвы: ВКЛ i Поль. карона, а такс. свае зак., улады, орг. выкан. улады, суд. сiст., мясц. самакiрав., фiнансы, узбр. сiлы i да кан. XVII ст. дзярж. мовы. У апош. статуце 1588 г. абвяшчал. самаст. ВКЛ, тэрытар. цэласн., забаранял. iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзярж. пасады. ВКЛ было лiквiдавана з прыняцц. Канстыт. 1791 г.. Пад час вайны з Франц. (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвор. Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрац. кiрав. акупiрав. тэрыт. Лiтвы i Бел..

Нягл. на усе паруш. законау Статут 1588 г. меу вял. гіст. знач.. Ен падвеу заканадауч. аснову пад новыя узаемааднос. паміж ВКЛ і Поль. Т.ч. кіруюч. пласт ВКЛ пасля Любл. пачау выступаць. супраць. поль. прагр. ствар. уніт. дзяржавы. У вын. удалося захав. частку тэр. ВКЛ. З цягам часу поль. уплыу на нас. узмацн.. Шляхта перайш. у катал. і апаляч. У 1696 г. поль. мова – дзярж.. Над нас. Бел. навісла пагроза паланізацыі.