- •В.С. Іваноўскі
- •Беларуская драматургiя на пачатку хх стагоддзя
- •Драматургiя Каруся Каганца
- •Драматургiя Янкi Купалы
- •Драматургiя Якуба Коласа
- •Iгнат Буйнiцкi і яго Першая беларуская трупа
- •Францiшак Аляхновiч (1883–1944)
- •Фларыян ждановiч (1884--1942) Першае таварыства беларускай драмы і камедыі
- •Творчасць еўсцiгнея мiровiча (1878--1952)
- •Беларуская студыя ў маскве
- •Беларуская драматургія 1920 – пачатку 1930-х гадоў Драматургiя Мiхася Чарота
- •Драматургiя Мiхайлы Грамыкi
- •Драматургiя Яўгена Рамановiча
- •Драматургiя Дзмiтрыя Курдзiна
- •Драматургiя Рыгора Кобеца
- •Тэатр юнага гледача бсср імя н.К. Крупскай
- •Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
- •Нацьіянальны акадэмічньі драматычны тэатр імя якуба коласа
- •Агульныя тэндэнцыі развіцця драматычнага тэатра на мяжы хх—ххі стагоддзяў
- •Сцэнічнае ўвасабленне твораў нацыянальнага класічнага рэпертуару
- •Сцэнічнае ўвасабленне твораў сучаснай гістарычнай драматургіі
- •Сцэнічнае ўвасабленне твораў рускай класікі
- •Сцэнічнае ўвасабленне сусветнай класікі
- •Сцэнічнае ўвасабленне сучаснасці
- •Сцэнічнае ўвасабленне драматургіі абсурду
- •Сцэнічнае ўвасабленне драматургіі для дзяцей і моладзі
- •Мінскі абласны драматычны тэатр
- •Слонімскі драматычны тэатр
- •Палескі драматычны тэатр
- •Тэатральная школа
- •Заключэнне
Драматургiя Яўгена Рамановiча
Яўген Сцяпанавiч Рамановiч нарадзiўся ў Мiнску ў 1905 г., памёр у 1979 г. Вядомы беларускi тэатральны дзеяч i драматург, заслужаны артыст Беларусi. Вучыўся ў БДУ, з 1922 па 1931 гг. працаваў акцёрам у БДТ-1, з 1931 па 1948 гг. -- рэжысёр, затым загадчык лiтаратурнай часткi гэтага тэатра.
Лiтаратурную дзейнасць Яўген Рамановiч пачаў у 1923 г. вершамi i фельетонамi пад псеўданiмам "Брацiшка". Адначасова пачынае працаваць у драматургii. Ужо ў 1924 г. на сцэне БДТ-1 паяўляецца яго першая п'еса "Усё добра будзе". У наступныя гады на сцэне гэтага ж тэатра ўбачаць святло рампы яго п'есы -- драма "Вiр" (1926), "Крывая аблона" (1929), "Мост" (1929), "Камянi на дарозе" (1931).
Акрамя таго Я.Рамановiч быў аўтарам лiбрэта шэрагу беларускiх опер -- "У пушчах Палесся" А.Багатырова, "Алеся" Я.Цiкоцкага i iнш.; балетаў -- "Падстаўная нявеста" Г.Вагнера, "Мара" Я.Глебава.
Я.Рамановiч добра вядомы i як даследчык беларускага тэатра: яго кнiгi "Першы тэатр", "Народны артыст СССР Б.В. Платонаў", "Рэкi цякуць з ручаёў", "Людзi i маскi" добра знаёмыя тым, хто цiкавiцца гiсторыяй беларускага тэатра.
Я.Рамановiч перакладау на беларускую мову драматычныя творы А.Астроўскага, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага i iншых расейскiх аўтараў.
Драматургiя Дзмiтрыя Курдзiна
Дзмiтрый Курдзiн не з'яўляецца прафесiйным драматургам, але ў гiсторыю беларускага тэатра ўвайшоў сваёй п'есай "Мiжбур'е", пастаноўка якой была ажыццёўлена ў БДТ-1 у 1929 г. Ваенаслужачы Дз. Курдзiн паставiў перад сабой задачу расказаць аб армейскiм жыццi. У п'есе выкрываецца шкодная тэндэнцыя "партызаншчыны", якой прытрымлiваюцца асобныя з камандзiраў – удзельнiкi грамадзянскай вайны. Носьбiтам такой тэндэцыi з'яўляецца камандзiр коннага ўзвода Дыбаў.
П'еса "Мiжбур'е" затым ставiлася на сцэне Цэнтральнага тэатра Чырвонай Армii ў Маскве, у iншых тэатрах Расii i другiх рэспублiк.
Драматургiя Рыгора Кобеца
Рыгор Якаўлевiч Кобец (псеўданiм Грыша Лахматы) нарадзiўся ў 1898 г. на Украiне. З 1920 г. жыве i працуе ў Мiнску. Друкавацца пачаў з 1923 г., выступаў з вершамi, нарысамi, фельетонамi. Першая п'еса "Гута" была напiсана i пастаўлена ў БДТ-1 у 1930 г. Акрамя гэтага Кобецу належаць п'есы "А ўсё ж я распяваю", "Ратуй, Божа", "Мiгрэнь", "Святая тайна". У 30-я гады Р.Кобец плённа працуе на кiнастудыi "Савецкая Беларусь", дзе былi пастаўленыя па яго сцэнарыях кiнафiльмы "Двойчы народжаны", "Шукальнiкi шчасця", "Дняпро ў агнi". У 1937 г. Р.Кобец сасланы ў Сiбiр. Пасля рэабiлiтацыi ў 1954 г. на працягу 15 год працуе на Дальнеўсходней студыi кiнахрошiкi i толькi ў канцы 60-х гадоў вяртаецца ў Беларусь.
Сваю п'есу "Гута" Р.Кобец пiсаў будучы яшчэ рабочым мiнскага завода "Пралетарый" i пры непасрэднай дапамозе мастацкага кiраўнiка БДТ-1 Е.Мiровiча. Праз цiкавыя чалавечыя характары i даволi няпростыя абставiны жыцця герояў аўтар уздымае вострыя для таго часу пытаннi рэканструкцыi прамысловасцi i iндустрыалiзацыi былой аграрнай Беларусi.
П'еса "Гута" пасля пастаноўкi ў БДТ-1 атрымала вялiкi поспех: яна ставiлася ў Кiеве, Харкаве, Днепрапятроўску, Ленiнградзе, Арменii, Узбекiстане, а таксама за мяжой -- у Польшчы, Чэхаславакii, Венгыi i Аўстрыi.