Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.театра 2.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
1.17 Mб
Скачать

183

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”

Кафедра гтсторыі і тэорыі мастацтваў

В.С. Іваноўскі

ГІСТОРЫЯ ТЭАТРА БЕЛАРУСІ

Частка 2

Тэатральнае мастацтва Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя

Курс лекцый

Мінск, 2011

Аматарскi тэатральны рух на Беларусi на мяжы XIX--ХХ ст.

АМАТАРСКІ ТЭАТР, від сцэнічнага мастацтва, у якім выканаўцамі з яуляюцца непрафесіянальныя акцеры, спевакі, музыканты.

У 1880—90-я гады асобныя калектывы аматараў мастацтва (драматычнага, музычнага, харавога і інш.) пачалі самаарганізоўвацца ў больш буйныя аматарскія аб'яднанні — мастацка-творчыя гурткі і таварыствы. Гэта Мінскае музычна-літаратурнае таварыства, Гродзенскае літаратурна-музычнае таварыства (1883), музычна-драматычныя гурткі аматараў -- Полацкі (1884), Брэсцкі (1885), Магілеўскае музычна-драматычнае таварыства (1886), Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (1898), пазней — Гомельскае музычна драматычнае таварыства (1908) і інш.

Усе гэтыя культурна-грамадскія арганізацыі мелі асветніцкія мэты, садзейнічалі далучэнню шырокага гледача да тэатральнага мастацтва, да абуджэння і развіцця самасвядомасці і творчасці шырокіх слаеў гарадскога насельніцтва. У атмасферы грамадска-палітычнага ўздыму пачатку 20 ст. яшчэ больш актывізаваўся агульны культурна-гістарычны працэс. Гэтаму спрыяла і дзейнасць аматарскіх тэатральных аб'яднанняў. Пашыралася сетка аматарскіх “народных тэатраў”. Існавалі драматычныя калектывы пры “народньк дамах” і чайных, таварыстваў папячыцельства аб народнай цвярозасці. Напрыклад, у Сянно Магілёўскай губерніі ў 1898—99 мясцовы “народны тэатр” на сцэне чайной паставіў 10 спектакляў. У Гарадку Віцебскай губерніі аматары паказалі ў будынку чайной (мела прыстасаваную для гэтай мэты залу і дэкарацыі) спектаклі ў 1899 і 1900, у т.л. “Святочны сон да абеду” А. Астроўскага. Падобныя калектывы існавалі ў Гродне, Гомелі, Нясвіжы, Слуцку і інш. гарадах. Сярод калектываў пры народным доме вылучаўся аматарскі тэатр у Маскоўскім прадмесці Магілёва.

Дзейнасць аматарскіх тэатр калектываў набывала культурна-асветніцкі характар, несла ў шырокія масы дэмакратычныя, гуманістычныя ідэі, рабіла свой уклад у развіццё духоўнай культуры народа.

Пад уздзеяннем нацыянальна-вызваленчага руху аматары робяць спробы наладзіць тэатральныя паказы на беларускай мове. Такія паказы адбыліся ў Радашковічах (так ажыццявілася Радашковіцкая тэатральная задума 1892 г.) і фальварку Карлсберг каля Радашковіч, у 1902 г., у 1906 г. на хутары Пятроўшчына на Міншчыне, у 1906 г. у Карэлічах, у 1907 г. у Станькаве, у 1909 г. у в. Клёнікі Бельскага павета на Гродзеншчыне, у 1910 г. у Гродне, у 1911 г. у Капылі і Давыд-Гарадку, у 1912 г. у сядзібе Дольцы Барысаўскага павета і інш.

Шырока наладжвалі аматары беларускія вечарынкі, якія абавязкова ўключалі драматычныя паказы. Асаблівай папулярнасцю ў драматычных гуртках пачатку 20 ст. карысталіся п'есы “Пашыліся ў дурні” і “Па рэвізіі” украінскага драматурга М.Крапіўніцкага, “Мядзведзь” А. Чэхава, “Модны шляхцюк” К.Каганца, “Міхалка” бр. Далецкіх, інсцэніроўкі твораў Э.Ажэшкі “У зімовы вечар” і “Хам”, пазней “Паўлінка” Я.Купалы і інш.

Пакінуў след у гісторыі аматарскага тэатральнага руху Гродзенскі гурток беларускай моладзі (190914). Шматлікія беларускія студэнцкія і вучнёўскія гурткі ствараліся таксама ў Вільні, Пецярбургу, Маскве, Варшаве і інш. гарадах, у т.л. вядомы Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу.

Вялікую ролю ў развіцці аматарскага тэатральнага руху адыграла газета “Наша ніва”, якая друкавала беларускі рэпертуар і давала кароткія парады аматарам тэатра, рэгулярна асвятляла дзейнасць беларускага аматарскага тэатра.

Дзейнасць аматарскіх тэатраў была скіравана перш за ўсё на абуджэнне нацыянальнай свядомасці народа, распаўсюджванне дэмакратычных ідэй, культурна-нацыянальнае адраджэнне, прапаганду беларускага мастацтва і стварэнне прафесійнага нацыянальнага тэатра.