Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны

1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.

2. Усходнія раены СССР — асноўная ваенна-прамысловая база.

3. Дапамога СССР па ленд-лізу.

4. Ідэалагічная работа ў тылу.

5. Працоўны подзвіг савецкага народа.

1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.

Барацьба з германскай агрэсіяй ішла не толькі на франтах, але і ў тыле Чырвонай Арміі. Важнасць гэтай працы вельмі добра ўсведамляла кіраўніцтва СССР, якое шмат намаганняў выкарыстала для забеспячэння фронту ўсім неабходным: узбраеннямі, ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі, палівам, а таксама харчаваннем, абуткам, адзеннем і шмат чым іншым. Нягледзячы на цяжкасці вайны, людзі здолелі закласці ў савецкім тыле падмурак ваеннай перамогі над Германіяй.

Ваенная акупацыя Германіяй заходніх рэгіёнаў СССР паставіла савецкую гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэн­цыялу на захадзе краіны прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень-снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў. У пачатку 1943 г. на фронт пайшлі першыя самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі САУ-122, а крыху пазней — ІСУ-152 і ІСУ-122. Спыніўся ў 1943 г. выпуск лёгкіх танкаў, за кошт гэтага колькасць танкаў, якія былі прадстаўленыя фронту ў гэтым годзе крыху скарацілася ў параўнанні з 1942 г. У 1943 г. вырасла колькасна і якасна вытворчасць стралковай зброі. Асаблівая ўвага надавалася выпуску аўтаматычнай зброі — пісталетам-кулямётам і кулямётам.

У 1943 г. павялічылася выпрацоўка электраэнергіі, прычым амаль палову энергіі давалі электрастанцыі Урала і Заходняй Сібіры. Хутчэй за ўсё развівалася танкабудаўніцтва. Тут упершыню быў выкарыстаны метад адліўкі вялікіх стальных дэталяў у металічных формах, што дазволіла знізіць працаёмкасці і павялічыць вытворчасць працы ў 3 разы. У верасні 1943 г. танкабудаўнікі пачалі пастаўляць на фронт новы цяжкі танк ІС ці Іосіф Сталін. Канструктар Ж. Коцін дастойна адказаў на з’яўленне ў немцаў «Тыграў» і «Пантэр».

На патрэбы арміі былі перададзены аўтамабілі, трактары, коні, якіх на вёсцы заставалася ўсё меней і меней. Новыя пастаўкі тэхнікі для сельскай гаспадаркі спыніліся, і каля 80% работ прыходзілася весці ў ручную.

2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.

Страта эканамічнага патэнцыялу на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень—снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Тым не менш, у канцы 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці.

Наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі патрабавалі ўсё большых паставак ваеннай тэхнікі. Пастаўкі стрымліваліся з-за таго, што не хапала паліва, электраэнергіі, металу. Асабліва вострай стала гэтая праблема да канца 1942 г. У выніку ДКА прыняў шэраг рашэнняў накіраваных на павышэнні здабычы вуглю ў раёнах Кузбаса, Урала, Падмаскоўя. У 1943 г. з-за баёў на Каўказе, знізіла здабычу нафтаздабываючая прамысловасць, але вытворчасць бензіну вырасла на 10%, а дызпаліва ў 2,3 разы. У дапамогу бакінскаму нафтаваму раёну хутка развіваўся Урала-Волжскі нафтавы раён. У 1943 г. па­вя­лічылася выпрацоўка электраэнергіі, прычым амаль палову энергіі давалі электрастанцыі Урала і Заходняй Сібіры. На працягу 1943 г. былі вырашаны праблемы, звязаныя з недахопам металу, электраэнергіі і паліва. Былі вы­найдзены новыя дакладныя тэхналогіі і формы арганізацыі працы. Так, патокавы метад дазволіў на авіяматорных заводах павялічыць паказчыкі па вытворчасці працы на 25%. У выніку ў 1943 г. прамысловасць дала фронту 35 тыс. самалётаў ці на трэць больш за 1942 г. Пачаўся выпуск новых ма­ды­фікацый самалётаў — знішчальнікаў Ла-5 ФН, Як-9, двухмеснага штурмавіка Іл-2 і інш.

Рост ваеннага патэнцыялу абапіраўся на адпаведную сістэму фінан­савання. Але ў СССР не было такіх магчымасцяў, як у Германіі, якая абра­бавала і працягвала рабаваць захопленыя краіны Еўропы. Асноўнай крыніцай фінансавання вайны ў СССР становіцца падатковая сістэма і ўнутраныя дзяр­жаўныя заёмы, а так сама банальная эмісія грошаў. У 1944 г. доля прамых ваенных выдаткаў складала 58% дзяржаўнага бюджэту. Рэзка абясцэньваліся грошы, што цяжка ўдарыла па простым грамадзянам. З 1942 г. быў уведзены ваенны падатак, які распаўсюджваўся на гарадское і на сельскае насельніцтва, на іждзевенцаў, ваеннаслужачых тылавых частак. За гады вайны па яму сабралі 72,1 млрд. рублёў. З чатырох ваенных займаў паступіла ў бюджэт 89,7 млрд. рублёў. Да таго, урад «замарозіў» уклады насельніцтва ў ашчадных касах.

Рэсурсы дзяржавы ў сферы забеспячэння былі вельмі абмежаванымі, таму былі вызначаны катэгорыі асоб, якія забяспечваліся ў першую чаргу, і перш за ўсё гэта былі ваенныя і рабочыя ВПК. У выніку акупацыі былі страчана 47,1% плошчаў, занятых пад пасевамі зерневых і тэхнічных культур. Увогуле па краіне ў 1941 г. валавы збор зерня склаў толькі 57,9% у параўнанні за 1940 г. Вёска аддала фронту значную частку сваіх рабочых рук. Колькасць праца­здольных мужчын на сяле да канца 1942 г. скарацілася на 60%. Заставаліся інваліды, хворыя, не прыдатныя да ваеннай службы, старые і падлеткі. Месца прызваных у Чырвоную Армію мужчын занялі жанчыны, падлеткі, пенсіянеры і інваліды. У сувязі з недахопам працоўных рэсурсаў на сяле да выканання сельскагаспадарчых работ прыцягвалася працоўнае насельніцтва гарадоў, частка служачых, навучэнцы старэйшых класаў, студэнты тэхнікумаў і ВНУ (у 1942 г. — каля 2 млн. чалавек).

За гады вайны скарацілася вытворчасць прадметаў спажывання. Галоў­ным чынам яны накіроўваліся на патрэбы фронту. Узнік дэфіцыт амаль на ўсё, што парадзіла шырокае распаўсюджанне спекуляцыі, на якой нажылі вялікія капіталы пэўныя «дзяльцы». Ва ўмовах карткавай сістэмы і татальнага дэфі­цыту шырокія памеры набыў менавы гандаль. Значна знізіліся даходы сялянскіх сем’яў. Галоўную частку даходаў яны атрымлівалі ад асабістых гаспадарак, бо калгасы амаль нічога не плацілі. У дадатак, сялянскі двор павінен быў выканаць і натуральны дзяржпадатак — гэта абавязковыя пастаўкі зерня, мяса, малака і г.д. Кошты такіх дзяржзакупак былі сімвалічнымі. На патрэбы арміі былі перададзены аўтамабілі, трактары, коні, якіх на вёсцы заставалася ўсё меней і меней. Новыя пастаўкі тэхнікі для сельскай гаспадаркі спыніліся, і каля 80% работ прыходзілася весці ў ручную.