Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Прыватная ўстанова адукацыі

“Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці”

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»

Вучэбна-метадычны комплекс

Мінск

2012

УДК 94 (078)

Р 13

Вучэбна-метадычны комплекс распрацаваны кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін ПУА “Інстытут прадпры­мальніцкай дзейнасці” Рабышка Вольгай Эдуардаўнай.

Разгледжаны і рэкамендаваны на паседжанні кафедры гуманітарных дысцыплін, пратакол № 3 ад 29 верасня 2011 г.

В. а. загадчыка кафедры _______________ Пашко Р. Г.

Адобраны і зацверджаны на паседжанні Навукова-метадычнага савета ІПД, пратакол № 2 ад 30 лістапада 2011 г.

Старшыня НМС _______________ Шэвердаў У. У.

Рэцэнзенты:

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Цобкала А. А.

Кандыдат філасоўскіх навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін ПУА “Інстытут прадпры­мальніцкай дзейнасці” Лянькевіч Р. Ч.

Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін ПУА “Інстытут прадпры­мальніцкай дзейнасці” Гламбоцкі П. М.

Рабышка, В. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Дру­гой сусветнай вайны)» : вучэб.-метад. комплекс / В. Э. Рабышка. — Мінск : ІПД, 2012. — 145 с.

УДК 94 (078)

Р 13

© Рабышка В. Э., 2012

© ПУА “Інстытут прадпрымальніцкай

дзейнасці”, 2012

I. Першы модуль (пазнавальны)

1. Тлумачальная запіска

1.1. Мэта выкладання дысцыпліны

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» распрацаваны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Бе­ла­русь аб адукацыі, а таксама з улікам вучэбных планаў спецыяльнасцей, якія адпавядаюць нацыянальнай культуры і ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці, з’яўляецца адной з задач «выхавання — мэтанакіраванага працэса фарміравання духоўна-маральнай і эмацыянальна каштоўнаснай сферы асобы навучэнца» (арт. 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі). Вызначальным у гэтым працэсе становіцца фарміраванне сістэмы каштоўнасцей, найважнейшай сярод якіх бачыцца патрыятызм, як любоў да Радзімы і гатоўнасць да абароны незалежнасці і суверэнітэту сваёй дзяржавы.

Мэтай вывучэння дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» у Інстытуце прад­пры­маль­ніцкай дзейнасці з’яўляецца грунтоўнае веданне студэнтамі гісторыі сваёй Айчыны, у тым ліку ваеннай гісторыі, і асабліва яе складаных і супярэчлівых перыядаў, уяўленне месца і ролі Беларусі ў ваенных і палітычных падзеях часоў Другой сусветнай вайны.

1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны

Асноўнымі задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

  • фарміраванне цэласнаго уяўлення аб гераічным мінулым свайго народа, грамадзянскай і патрыятычнай якасці асобы;

  • выхаванне ў студэнцкай моладзі пачуцця адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы і сусветнага супольніцтва;

  • уяўленне метадаў гістарычнага пазнання ў кантэксце мэты выкладання дысцыпліны.

У выніку вывучэння дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» студэнт павінен

ведаць:

  • заканамернасці ваеннай гісторыі Беларусі і значнасць укладу беларускага народа ў разгром фашызма;

  • асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх земляў у часы вайны;

  • перыяды, на якія падзяляецца гісторыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;

  • асноўныя тэорыі развіцця падзей у Другой сусветнай вайне і даследчыкаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё ведаў аб падзеях вайны на тэрыторыі Беларусі.

умець характэрызаваць:

  • гістарычны працэс, у тым ліку у надзвычайных ваенна-палітычных абставінах, уклад беларускага народа і іншых народаў СССР у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уплыў ваенных падзей на лёсы народаў Еўропы;

  • інфармацыю аб гераічных і трагічных старонках Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, барацьбу за Перамогу партызан і падпольшчыкаў Беларусі, жыцце насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле;

  • сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі пад час ваенных дзеянняў у кантэксце разнастайных праблем гістарычнага мінулага і сучаснаснай ідэалагічнай барацьбы.

набыць навыкі:

  • уяўлення месца Беларусі, ролі воінаў-беларусаў, партызан і падпольшчыкаў у ваенных і палітычных падзеях часоў Другой сусветнай вайны;

  • валодання асноўнымі катэгорыямі і паняццямі ваеннай гісторыі, а таксама метадамі навукова-гістарычнага аналіза падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

1.3 Сувязь з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана

Дысцыпліна «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» звязана з такімі дысцыплінамі, як «Гісторыя Бе­ла­русі», «Паліталогія», «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы» і інш.

1.4 Агульная колькасць гадзін на дысцыпліну

Базавая праграма «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэк­с­це Другой сусветнай вайны)» разлічана на 52 вучэбныя гадзіны, з іх 34 ауды­тор­ныя гадзіны. Размеркаванне аудыторных гадзін па відах вучэбных заняткаў: 24 гадзіны — лекцый, 10 гадзін — семінарскіх заняткаў. Форма кантролю ведаў — залік.

2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

2.1.1 ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ДЫСЦЫПЛІНЫ

(дзенная форма навучання)

Назва тэмы

Аудыт. гадзіны

Лекцыі

Семінарскія заняткі

Матэр.

забяспеч. заняткаў

1.

Тэма 1. Прадмет, мэты и задачы дысцыпліны «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»

2

2

2.

Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны

4

2

2

Мультымед. прэзентацыі, тэсты

3.

Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі

2

2

Мультымед. прэзентацыі

4.

Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

2

2

Мультымед. прэзентацыі

5.

Тэма 5. СССР напярэдадні вайны.

2

2

Мультымед. прэзентацыі

6.

Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

2

2

Мультымед. прэзентацыі

7.

Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi

4

2

21

Мультымед. прэзентацыі, тэсты

8.

Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

4

2

2

Мультымед. прэзентацыі, тэсты

9.

Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—43 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.

2

2

Мультымед. прэзентацыі

10.

Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

4

2

22

Мультымед. прэзентацыі, тэсты

11.

Тэма 11. Савецкі тыл у гады Вялікай Айчыннай вайны.

2

2

Мультымед. прэзентацыі

12.

Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

4

2

2

Мультымед. прэзентацыі, тэсты

Усяго часоў

34

24

10

1 заняткі рэкамендуецца праводзіць у музеі Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь

2 заняткі рэкамендуецца праводзіць у музеі Вялікай Айчыннай вайны