
- •Вучэбны дапаможнік
- •Прадмова
- •УВодзіны
- •Філасофія і жыццёвы свет чалавека
- •ТЭма 1 фІлАсофІя Як сацЫЯкультурны феномен
- •1 Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія 1.1 .1. Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія
- •1.2. Спецыфіка праблемнага поля класічнай філасофіі. Прадмет філасофіі і яго гістарычная дынаміка
- •1.3. Функцыі філасофіі
- •ТЭма 2 Гістарычныя тыпы класічнай філасофіі
- •2 Станаўленне філасофіі ў культуры старажытных цывілізацый Усходу 2.1 .1. Станаўленне філасофіі ў культуры старажытных цывілізацый Усходу
- •2 Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы .2. Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы
- •2 Асаблівасці філасофскай думкі старажытнага Кітая, яе рацыянальна-прагматычны кірунак .3. Асаблівасці філасофскай думкі старажытнага Кітая, яе рацыянальна-прагматычны кірунак
- •2.4. Характар старажытнагрэчаскай цывілізацыі і асаблівасці антычнай філасофскай традыцыі
- •2 Філасофія і рэлігія. Статус і функцыі філасофіі ў сярэднявечнай еўрапейскай культуры 2.5 .5. Філасофія і рэлігія. Статус і функцыі філасофіі ў сярэднявечнай еўрапейскай культуры
- •2 Філасофія і навука: праблема самавызначэння філасофіі ў новаеўрапейскай культуры 2.6 .6. Філасофія і навука: праблема самавызначэння філасофіі ў новаеўрапейскай культуры
- •2.7. Сацыяльна-гістарычныя і светапоглядныя асновы філасофскай думкі эпохі Асветніцтва
- •2 Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі .8. Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі
- •ТэМа 3 Станаўленне і асноўныя стратэгіі развіцця посткласічнай філасофіі
- •3.1. Крытыка філасофскай класікі і рацыяналізацыя філасофіі ў творчасці а. Шапенгауэра, с. К’еркегара, ф. Ніцшэ
- •3 Трансфармацыя традыцый класічнай філасофскай спадчыны ў марксізме 3.2 .2. Трансфармацыя традыцый класічнай філасофскай спадчыны ў марксізме
- •3.3. Асноўныя гістарычныя формы пазітывісцкай філасофіі
- •Тэма 4 Філасофія і нацыянальная самасвядомасць. Філасофская думка беларусі. Руская філасофія
- •4.1. Філасофская думка Беларусі
- •Тэма 5 Метафізіка і анталогія
- •5 Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці .1. Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці
- •5 5.2 .2. Паняцце субстанцыі. Манізм і дуалізм
- •5.3. Катэгорыя матэрыі. Эвалюцыя поглядаў на матэрыю ў гісторыі філасофіі
- •5 Паняцце руху. Рух і развіццё 5.4 .4. Паняцце руху.Рух і развіццё
- •5.5. Прастора і час як формы быцця матэрыі
- •5.6. Ідэя адзінства свету
- •5.7. Дыялектыка як філасофская тэорыя развіцця, яе прынцыпы, законы і катэгорыі
- •Тэма 6 Філасофія прыроды
- •6 Паняцце прыроды 6.1 .1. Паняцце прыроды
- •ТЭма 7 Праблема чалавека ў філасофіі і навуцы
- •7.1. Праблема сутнасці чалавека ў гісторыі чалавецтва
- •7.2. Дыялектыка асобы і грамадства
- •7.3. Свабода як вышэйшая каштоўнасць быцця асобы
- •7 Жыццё, смерць, бяссмерце ў духоўным вопыце сучаснага чалавецтва 7.4 .4. Жыццё, смерць, бяссмерце ў духоўным вопыце сучаснага чалавецтва
- •7.5. Каштоўнасці і іх роля ў жыцці чалавека
- •ТЭма 8 Свядомасць чалавека як прадмет філасофскага аналізу
- •8 Праблема свядомасці і асноўныя традыцыі яе аналізу ў класічнай філасофіі 8.1 .1. Праблема свядомасці і асноўныя традыцыі яе аналізу ў класічнай філасофіі
- •8 Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці 8.2 .2. Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці
- •8.3. Актыўна-творчы характар свядомасці. Свядомасць і самасвядомасць
- •8.4. Грамадская і індывідуальная свядомасць
- •Тэма 9 паЗнаНне як каштоўнасць культуры і прадмет філасофскага аналізу
- •9.1. Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да свету і разнастайнасць філасофскага пазнання
- •9 Суб’ект і аб’ект пазнання. Формы пачуццёвага і рацыянальнага пазнання 9.2 .2. Суб’ект і аб’ект пазнання. Формы пачуццёвага і рацыянальнага пазнання
- •9 Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны .3. Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны
- •9 Метады і формы навуковага пазнання .4. Метады і формы навуковага пазнання
- •9 9.5 .5. Формы ненавуковага пазнання
- •Формы ненавуковага пазнання
- •ТэМа 10 Навука, яе кагнітыўны і сацыякультурны статус
- •11.2. Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма
- •Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма
- •11.3. Паняцце дзейнасці і грамадскіх адносінаў
- •Паняцце дзейнасці і грамадскіх адносінаў
- •Падсістэмы грамадства 11.4
- •11.5. Сацыяльная падсістэма
- •1 11.6 1.6. Палітычная падсістэма
- •11.7. Духоўная падсістэма
- •Тэма 12 АсноЎныя прАблемы пАлІтычнАй фІлАсофІі
- •12.1. Феномен улады ў жыцці грамадства
- •12.2. Палітычная ўлада і сацыяльны інтарэс
- •1 12.3 Дзяржава і грамадзянскае грамадства 2.3. Дзяржава і грамадзянскае грамадства
- •12.4. Палітыка і права. Канцэпцыя прававой дзяржавы
- •12.4 Палітыка і права. Канцэпцыя прававой дзяржавы
- •Тэма 13 філасофскія праблемы сацыяльнай дынамікі
- •13.1. Грамадства як сістэма, што развіваецца
- •1 13.2 Крыніцы і рухаючыя сілы развіцця грамадства 3.2. Крыніцы і рухаючыя сілы развіцця грамадства
- •Тэма 14 ФіЛаСоФіЯ культуры
- •14.1 Паняцце культуры
- •14.1. Паняцце культуры
- •14.2. Традыцыі і навацыі ў дынаміцы культуры
- •Заключэнне Філасофія і каштоЎнасныя прыярытэты ў культуры XXI ст.
8 Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці 8.2 .2. Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці
Свядомасць як духоўны працэс вызначэння адносін чалавека да свету, як спосаб асэнсавання ім быцця, рэальнасці, як форма яго жыццядзейнасці можа быць зразумелай праз выяўленне абсалютной супрацьлегласці яго істотных уласцівасцей – суб’ектыўнасці (ідэальнасці) і матэрыяльнасці. Паміж свядомасцю і матэрыяй існуе і штосьці агульнае, акрамя рэальнасці іх быцця. Менавіта гэта і дазваляе зразумець і раскрыць глыбінную сутнасць і прыроду ўласцівасцей свядомасці, вызначае адноснасць процілегласці свядомасці і матэрыі.
Безумоўна, свядомасць і ўсе формы праяўлення яе ідэальнай сутнасці (уяўленні, погляды, думкі, ідэі, суджэнні, тэорыі і г. д.) не маюць самастойнага фізічнага, матэрыяльна-рэчавага існавання. Аднак гэта становішча і засцерагае ад прамалінейнага разумення спецыфічнай прыроды свядомасці, яе абсалютнай і адноснай процілегласці матэрыі. Размежаванне матэрыяльнага як першаснага і свядомасці (духоўнага) як другаснага дазваляе даць навукова абгрунтаванае тлумачэнне іх сувязі, узаемадзеяння. Такім «мастком» сувязі выступае адлюстраванне.
Адлюстраванне ёсць здольнасць матэрыяльных сістэм (цел) змяняцца пад уздзеяннем іншых сістэм (цел), узнаўляць у сваіх змяненнях асаблівасці аб’ектаў, якія ўздзейнічаюць на іх, захоўваць «сляды» ўзаемадзеяння з імі. Адлюстроўваючае так ці інакш узнаўляе адлюстравальнае, і звесткі пра гэта выступаюць у форме інфармацыі, якая з’яўляецца зместам адлюстравання.
Адлюстраванне як атрыбутыўная ўласцівасць матэрыяльнага дае неаднолькавыя вынікі. Гэта залежыць ад своеасаблівасці форм руху матэрыі, сістэмна-структурнай арганізацыі матэрыяльных аб’ектаў. Паколькі адлюстраванне ёсць усеагульная ўласцівасць матэрыяльнага, пастолькі інфармацыйныя працэсы маюць месца і ў неарганічнай прыродзе, і ў свеце жывёл і раслін, і ў грамадстве.
Чалавек развівае і рэалізуе сябе не як чыста прыродную сілу, якая непасрэдна прыродай дэтэрмінуецца, а як сацыяльную з’яву. Таму, уключаючы ў сябе біялагічную жыццядзейнасць, чалавечая жыццядзейнасць істотна адрозніваецца ад апошняй.
Дзейнасць чалавека мае актыўна-пераўтваральны, сістэматычны, мэтазгодны і матывацыйна-арганізаваны характар. Яна становіцца бесперапынным працэсам абнаўлення і пераўтварэння вывучаемых чалавекам з’яў і прадметаў прыроды. Працэс сумеснай працоўнай дзейнасці патрабаваў і новых сацыяльных сувязей, і новых сродкаў перадачы накопленага індывідуальнага ці калектыўнага вопыту.
Перапрацоўка інфармацыі для атрымання канкрэтнай праграмы забеспячэння новых адносін людзей паміж сабой і з навакольным светам прыводзіць да ўзнікнення спецыфічнай інтэлектуальнай уласцівасці – свядомасці.
Носьбітам свядомасці заўсёды выступае чалавек як асобна ўзяты канкрэтны індывід, суб’ект. Але яго быццё ёсць быццё грамадскага чалавека. У акт свядомасці заўсёды ўключаны пэўныя грамадскія нормы і каштоўнасці.
Змест свядомасці, формы яго быцця, узроўні і віды праяўлення, элементы і структура, стан, функцыянаванне і напрамак развіцця з’яўляюцца грамадскага-гістарычным прадуктам, заканамерна звязаным са спосабам жыцця чалавека, грамадства, са становішчам, якое індывід займае ў дадзеным сацыяльна-культурным асяроддзі. Свядомасць звязана з матэрыяльнымі працэсамі мозга, абумоўлена яго дзейнасцю, падпарадкаванай такім жа аб’ектыўным законам, што і навакольны свет.