Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_otvety.docx
Скачиваний:
30
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
130.69 Кб
Скачать

45.Беларусь на международнай арене у пасляваенны перыяд

Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.

У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi.

Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi аткрыла свае пасольствы i прадстаўнiцтвы 21 дзяржава.

РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай.

У лютым 1992 г. РБ падпiсала Хельсiнскi Заключны акт. З гэтага моманту яна стала раўнапраўным удзельнiкам хельсiнскага працэсу.

Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася вялiкая колькасць войск i ўзбраенняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэннi войск у Еўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю.

Важную ролю ў павышэннi аўтарытэту рэспублiкi на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 г. пратакола да Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.Асноўнымi накiрункамi знешней палiтыкi беларусi з`яўляюцца: паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў з былымi рэспублiкамi СССР i, перш за ўсе, за Расiяй (з якою 2 красавiка 1997 г. у маскве быў падпiсаны Дагавор аб Саюзе) i наладжванне трывалых эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi Еўропы i свету.

46.Выники фашысцкай акупацыи.Аднауленне народнай гаспадарки

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт

(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былiпабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя

iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.

Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана

150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы.

З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам

механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод

у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца

у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць

сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

47.Сацыяльна_эканаическое развитие БССР пад час эканамичных рэмормау сярэдзины 60-х годов и нарастанне кризису грамадства у канцы 70х –перш палове 80х.

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953—1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956—1960 гг. – 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася.

Трэба падкрэслiць, што ў 50—80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi («Беларуськалiй», Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П.Клiмук i ў.Каваленак.

У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа – на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7—5,8 % аб`ему мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi.

I хоця ў 70-я – першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г.д.

48.Народная гаспадарка у сярэдзине 80-90х гг .Спробы рэформау у эканомицы.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання.

Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.

Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.

Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады».

Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]