Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
22
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Паэзія жніва

Жніўныя песні спяваліся падчас пары жніва (канец ліпеня – пачатак жніўня, у залежнасці ад рэгіёну Беларусі). Некаторыя з іх суправаджалі абрады зажынак і дажынак, і таму ў жанравых адносінах гэта песні рытуальныя, якія падзяляюцца:

а) на зажынкавыя песні, якія апявалі моманты выхаду жней з дома, звароты да гаспадыні з пажаданнем атрымаць пачастунак, зразанне першага «снапочка-гаспадарочка», вяртанне ў хату да гаспадара:

Узор запісу:

ВЫПРАЎЛЯЮЦЦА МАЛАЖАЙКІ…

(зажынкавая рытуальная песня)

Выпраўляюцца малажайкі

На спраўленне зажынак,

Паглядзець на дабро гаспадаркі

Да прыняць поўны жыта абірак <…>

Да гатоў жа, гатоў, гаспадыня,

Сустрэчанне ім шчырае,

Рашчыняй, калі ёсць, скрыня

Да бяры нясі мёд з вырая <…>.

б) уласна жніўныя песні ў жанравым плане творы лірычныя. Яны апяваюць знакавыя для жніва вобразы жыта, поля, жней, палуднічкаў, сярпочкаў, малодачак, пана, прыганятага, павязнічка, дарогі, перапёлкі і інш.:

Узор запісу:

ОЙ, НЕ ЛЯЖЫ, ВЕТРУ, Ў ПОЛІ…

(жніўная лірычная песня)

Ой, не ляжы, ветру, ў полі,

Паміж горачак, у разоры,

Да ўстань, ветру, памаленьку,

Павей, ветрык, паціхеньку,

Развей хмарачку цямненьку –

Маю тугу цежаленьку <…>.

в) дажынкавыя песні звязаны з апошнім днём жніва і яго звычаямі – пляценнем вянка з апошняй лапінкі жыта, завіваннем «барады», выбарам дзяўчыны – «багіні», прыходам да гаспадара, танцамі пасля дажынкавай вячэры. Напрыканцы жніва спявалі і талочныя жніўныя песні ў тым выпадку, калі група жней дапамагала ўбраць поле таму гаспадару, які не спраўляўся.

Даведка. Адметнай з’явай беларускай каляндарна-абрадавай паэзіі з’яўляюцца талочныя песні, якія выконваліся падчас калектыўнай працы на падвор’і ці ў полі гаспадара, які не спраўляўся з веснавым пасевам, уборкай ураджаю, будаўніцтвам хаты ці з іншымі важнымі гаспадарчымі справамі. У залежнасці ад рэгіёну Беларусі талочныя песні маглі спявацца і вясной, і летам, і восенню. Такая сезонная шырыня – своеасаблівая рыса названых твораў, таму пры запісе заўсёды пытайцеся ў інфарманта пра каляндарны час выканання талочных песень.

Узор запісу:

НАША НІЎКА ЗАЛАТАЯ,

(жніўная талочная песня)

Наша ніўка залатая,

Нашы сярпы вострыя,

Наш пан гаспадар налягае,

Штоб мы не былі чорствыя.

– Ой, чыё ж то поле

Зажаўцелае стаіць?

– Янукова поле

Зажаўцелае стаіць! <…>

Апытальнік для збору па паэзіі летняга цыкла

1. Купала. Якія песні лічацца купальскімі? Пры якіх абставінах яны выконваліся? Якія песні спяваліся падчас пляцення дзяўчатамі вянкоў? Ці вадзілі карагоды вакол вогнішча? Пад якія песні? Ці спявалі жартоўныя песні? Хто, каму і дзе? Ці вядомы купальскія баладныя песні? На якія сюжэты? Ці вядомы песні, у якіх згадваецца пра папараць-кветку, ведзьму? Якімі песнямі суправаджалася назіранне за «ігрой» сонца пасля купальскай ночы?

2. Пятроўка. Якія песні спяваліся на свята Пятра? Да якіх стыхіяў звяртаюцца ў пятроўскіх песнях? Чым гэта абумоўлена? Ці ладзіліся на Пятра арэлі? Ці былі ігрышчы? Якімі песнямі яны суправаджаліся? Ці спяваліся песні маральна-павучальнага зместу аб паводзінах дзяўчыны і хлопца? Ці вядомы ў вёсцы касарскія (касецкія) песні? Калі і дзе яны спяваліся? Ці адрозніваюцца яны ад пятроўскіх песень? Чым?

3. Жніво. Якія песні ў вашай мясцовасці лічацца жніўнымі? Ці спявалі песні на зажынках? Якія? Дзе і калі? Якімі песнямі суправаджаліся дажынкі? Ці апявалі пачатак апошняга дажыначнага дня, момант з’яўлення на полі ста копаў, час заканчэння жатвы, пляценне вянка гаспадару, дарогу да дома гаспадара? Ці былі песні пра княгіню, «бараду», Спарыша, Раёк? Ці вядомы песні пра жняю, якая жне горш за іншых, застаецца апошняй? Якімі песнямі суправаджаўся адпачынак падчас абеду? Якімі танцамі, гульнямі, песнямі адзначаліся дажынкі пасля вяртання з поля? Якія сацыяльныя і бытавыя матывы сустракаюцца ў жніўных песнях: сіроцкія, сямейныя, любоўныя і г. д.?

ВОСЕНЬСКІ ПЕРЫЯД ЗЕМЛЯРОБЧАГА КАЛЕНДАРА