- •Слова да практыкантаў
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Парады па афармленні фальклорных матэрыялаў
- •1.1. Падрыхтоўка справаздачы ў рукапісным варыянце
- •1.2. Падрыхтоўка справаздачы ў электронным варыянце
- •1.3. Падрыхтоўка фальклорных матэрыялаў у выглядзе аўдыё- і відэазапісаў
- •Склад фальклорнай прозы
- •Патрабаванні да запісу фальклорных матэрыялаў
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •1. Фальклорная проза
- •1.1. Міфалагічная проза
- •Ніжэйшая міфалогія Даведка. Апекуны зямнога жыцця: Лада, Дзявоя (Сава), Ярыла, Цёця, Ляля, Жыцень і Жытняя Баба, Зюзя, Мароз, Шчадрэц.
- •Міфалагізаваныя прыродныя стыхіі і з’явы Апытальнік для збору матэрыялаў аб міфалагізаваных з’явах прыроды па тэмах:
- •1.2. Каляндарна-святочная проза
- •1.3. Сямейна-абрадавая проза
- •1.4. Народна-хрысціянская проза
- •Апытальнік для збору народна-хрысціянскай прозы
- •Праваслаўная пасхалія на 2009 – 2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят1
- •Каталіцкая пасхалія на 2009–2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят па новым стылі2
- •1.5. Казкавая проза
- •Апытальнік для збору казкавай прозы
- •1.6. Няказкавая проза
- •Апытальнік для збору няказкавых аповедаў
- •1.7. Смехавая проза
- •Апытальнік для збору смехавай прозы
- •1.8. Магічная проза
- •Апытальнік для збору магічнай прозы
- •2. Рытуальна-магічная сфера фальклору
- •2.1. Замовы
- •Апытальнік для збору замоў
- •2.2. Каляндарна-абрадавая паэзія
- •Проза калядна-навагодняга комплексу
- •Апытальнік для збору калядна-навагодняй прозы
- •Паэзія калядна-навагодняга комплексу
- •Песні, якія выконваліся на Стрэчанне (Грамніцы)
- •Апытальнік для збору паэзіі зімовага цыкла
- •Проза масленічнага комплексу
- •Паэзія масленічнага комплексу
- •Проза перыяду гукання вясны
- •Проводзіны вясны
- •Паэзія гукання вясны
- •Проза перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Паэзія перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Апытальнік для збору прозы Вялікадня (Пасхі)
- •Проза юраўскага абрадавага комплексу
- •Апытальнік для збору фальклорнай прозы Юр’ева дня
- •Паэзія юраўскага абрадавага комплексу
- •Проза абрадава-святочнага комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Паэзія абраду «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Проза траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду «Ваджэння Куста»
- •Апытальнік для збору куставай прозы
- •Апытальнік для збору траецкай прозы
- •Паэзія траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду провадаў русалкі
- •Апытальнік для збору русальнай прозы
- •Апытальнік для збору паэзіі веснавога цыкла
- •Проза Купалля
- •Апытальнік для збору купальскай прозы
- •Паэзія Купалля
- •Пятроўскія і касецкія песні
- •Жніўная проза
- •Апытальнік для збору жніўнай прозы
- •Паэзія жніва
- •Апытальнік для збору па паэзіі летняга цыкла
- •Восеньская проза
- •Апытальнік для збору восеньскай прозы
- •Восеньская паэзія
- •Апытальнік для збору паэзіі восеньскага цыкла
- •2.3. Паэзія сямейна-абрадавага комплексу
- •Радзінна-хрэсьбінная проза
- •Апытальнiк для збору радзiнна-хрэсьбiннай прозы
- •Радзінна-хрэсьбінная паэзія
- •Апытальнік для збору радзінна-хрэсьбіннай паэзіі
- •4. Хто і калі пачынаў спяваць радзінныя песні?
- •Вясельная проза
- •Апытальнiк для збору вясельнай прозы
- •Вясельная паэзія
- •Апытальнік для збору вясельнай паэзіі
- •Пахавальна-памінальная проза
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай прозы
- •Пахавальна-памінальная паэзія
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай паэзіі
- •3. Карагодныя песні
- •Тэрміналогія
- •Жанравае і фальклорна-этнаграфічнае апісанне карагодаў
- •Фармальныя адзнакі карагодных песень
- •У. Раговіч і яго запісы карагодных песень
- •Змястоўна-структурныя прыкметы карагодных песень
- •Апытальнік для збору карагодных песень
- •4. Малыя жанры беларускага фальклору
- •Апытальнiк для збору твораў малых жанраў
- •5. Баладныя песні
- •6. Духоўныя вершы і псальмы
- •7. Пазаабрадавая лірыка
- •7.1. Бытавыя песні
- •7.2. Сацыяльныя песні
- •7.4. Жорсткі раманс
- •7.5. Прыпеўкі
- •Апытальнік для збору пазаабрадавай паэзіі
- •7.3. Жартоўныя песні
- •8. Народна-драматычнае мастацтва
- •9. Дзіцячы фальклор
- •Апытальнік для збору дзіцячага фальклору
- •10. Сучасны гарадскі фальклор
- •10.1. Вусныя формы
- •Апытальнік
- •Апытальнік
- •О дьяволе
- •Анекдот
- •Малыя формы фальклору:
- •Гарадская фальклорная паэзія:
- •Узор запісу: вдали шумели камыши…
- •Ці вядома вам спецыфіка маладзёжнага і студэнцкага фальклору («стэб», кіч, афарызмы, «малітвы», песні)?
- •Иду по проспекту в дырявых галошах…
- •С чего начинается армия…
- •10.2. Пісьмовыя формы
- •Дзявоцкія альбомныя вершы
- •Нет тебя – и я грущу, мой друг.
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
Паэзія Купалля
Купальскія песні суправаджалі святкаванне Купалля ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў каталікоў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў. У жанравым плане падзяляюцца:
а) на рытуальныя, якія спяваліся ля купальскага вогнішча пры апусканні на ваду вянкоў, сустрэчы ўсходу сонца.
Узор запісу:
БОЖА НАШ, ОЙ, МЕСЯЦУ, МЕСЯЦУ…
(купальская рытуальная песня)
Божа наш, ой, месяцу, месяцу,
Да ўзыйдзі раненька, Божа наш.
Божа наш, да ўзыйдзі раненька,
Развядзі купаллейка, Божа наш.
Божа наш, дзевачкам пяяннейка,
Хлопчыкам гуляннейка, Божа наш;
б) заклінальныя, у якіх выразна акрэслены матыў барацьбы з нячыстай сілай.
Узор запісу:
ЗВАЛА КУПАЛА ІЛЛЮ НА ІГРЫШЧА…
(купальская заклінальная песня)
Звала Купала Іллю на ігрышча. То-то-то!
– Хадзі, Ільішча, ка мне на ігрышча. То-то-то!
– Не маю часу, Купалічка. То-то-то!
Гэту ночку мне не спаці. То-то-то!
Нада жыта пільнаваць. То-то-то!
Каб змяя заломаў не ламала. То-то-то!
У жыце карэнні не капала. То-то-то!
У кароў малака не адбірала. То-то-то!;
в) карагодныя купальскія песні, якія маюць любоўна-шлюбную тэматыку.
Узор запісу:
ПОЙДЗЕМ, ДЗЕЎКІ
(купальская карагодная песня)
Пойдзем, дзеўкі, На коніку,
Пойдзем, дзеўкі, кала жыта, На коніку пагарцуем,
Кала жыта. Пагарцуем.
Ці ні найдзім, А з малойцам
Ці ні найдзем каго ў жыце, А з малойцам патанцуім,
Каго ў жыце. Патанцуім.
Ці коніка, На коніку,
Ці коніка варанога, На коніку ездзіць будзім,
Варанога. Ездзіць будзім.
Ці молайца, А з малойцам,
Ці молайца маладога, А з малойцам гуляць будзім,
Маладога. Гуляць будзім.
П а р а д а. Звярніце ўвагу на страфічны запіс тэксту дадзенай песні. Як бачыце, песенны слупок складаюць тры радкі, у межах якіх паўтараюцца па два словы папярэдняга радка. Гэта вельмі важны ў страфічных адносінах падзел, абумоўлены мелодыяй песні. Калі ласка, улічвайце такія моманты пры перазапісе песні з касеты на картку ці пры падрадковым запісе ад інфарманта адразу пры спяванні, калі вы не маеце магнітафона (дыктафона);
г) жартоўныя, у якіх высмейваюцца хлопцы, ведзьма, прыдзірлівыя бацькі.
Узор запісу:
ДА СЯГОННЯ КУПАЛА, ЗАЎТРА – ІВАН…
(купальская жартоўная песня)
Да сягоння Купала, заўтра – Іван,
Будзе, дзецюкі, ліха вам.
А якое ліха – ліхое,
Пагоніце сабакі ў поле.
Да ад свіныя лебядзіцы
Пагоніце сабакі да вадзіцы;
д) баладныя, у якіх апавядаецца аб пераўтварэнні ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу; пра ўдаву, якая нарадзіла двух сыноў; пра шлюб брата з сястрою, якія, даведаўшыся пра сваю роднасць, пераўтварыліся ў сінюю і жоўтую кветкі і інш.
