- •Слова да практыкантаў
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Парады па афармленні фальклорных матэрыялаў
- •1.1. Падрыхтоўка справаздачы ў рукапісным варыянце
- •1.2. Падрыхтоўка справаздачы ў электронным варыянце
- •1.3. Падрыхтоўка фальклорных матэрыялаў у выглядзе аўдыё- і відэазапісаў
- •Патрабаванні да запісу фальклорных матэрыялаў
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •1. Фальклорная проза
- •Склад фальклорнай прозы
- •1.1. Міфалагічная проза
- •Ніжэйшая міфалогія Даведка. Апекуны зямнога жыцця: Лада, Дзявоя (Сава), Ярыла, Цёця, Ляля, Жыцень і Жытняя Баба, Зюзя, Мароз, Шчадрэц.
- •Міфалагізаваныя прыродныя стыхіі і з’явы Апытальнік для збору матэрыялаў аб міфалагізаваных з’явах прыроды па тэмах:
- •1.2. Каляндарна-святочная проза
- •1.3. Сямейна-абрадавая проза
- •1.4. Народна-хрысціянская проза
- •Апытальнік для збору народна-хрысціянскай прозы
- •Праваслаўная пасхалія на 2009 – 2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят1
- •Каталіцкая пасхалія на 2009–2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят па новым стылі2
- •1.5. Казкавая проза
- •Апытальнік для збору казкавай прозы
- •1.6. Няказкавая проза
- •Апытальнік для збору няказкавых аповедаў
- •1.7. Смехавая проза
- •Апытальнік для збору смехавай прозы
- •1.8. Магічная проза
- •Апытальнік для збору магічнай прозы
- •2. Рытуальна-магічная сфера фальклору
- •2.1. Замовы
- •Апытальнік для збору замоў
- •2.2. Каляндарна-абрадавая паэзія
- •Проза калядна-навагодняга комплексу
- •Апытальнік для збору калядна-навагодняй прозы
- •Паэзія калядна-навагодняга комплексу
- •Песні, якія выконваліся на Стрэчанне (Грамніцы)
- •Апытальнік для збору паэзіі зімовага цыкла
- •Проза масленічнага комплексу
- •Паэзія масленічнага комплексу
- •Проза перыяду гукання вясны
- •Проводзіны вясны
- •Паэзія гукання вясны
- •Проза перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Паэзія перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Апытальнік для збору прозы Вялікадня (Пасхі)
- •Проза юраўскага абрадавага комплексу
- •Апытальнік для збору фальклорнай прозы Юр’ева дня
- •Паэзія юраўскага абрадавага комплексу
- •Проза абрадава-святочнага комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Паэзія абраду «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Проза траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду «Ваджэння Куста»
- •Апытальнік для збору куставай прозы
- •Апытальнік для збору траецкай прозы
- •Паэзія траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду провадаў русалкі
- •Апытальнік для збору русальнай прозы
- •Апытальнік для збору паэзіі веснавога цыкла
- •Проза Купалля
- •Апытальнік для збору купальскай прозы
- •Паэзія Купалля
- •Пятроўскія і касецкія песні
- •Жніўная проза
- •Апытальнік для збору жніўнай прозы
- •Паэзія жніва
- •Апытальнік для збору па паэзіі летняга цыкла
- •Восеньская проза
- •Апытальнік для збору восеньскай прозы
- •Восеньская паэзія
- •Апытальнік для збору паэзіі восеньскага цыкла
- •2.3. Паэзія сямейна-абрадавага комплексу
- •Радзінна-хрэсьбінная проза
- •Апытальнiк для збору радзiнна-хрэсьбiннай прозы
- •Радзінна-хрэсьбінная паэзія
- •Апытальнік для збору радзінна-хрэсьбіннай паэзіі
- •4. Хто і калі пачынаў спяваць радзінныя песні?
- •Вясельная проза
- •Апытальнiк для збору вясельнай прозы
- •Вясельная паэзія
- •Апытальнік для збору вясельнай паэзіі
- •Пахавальна-памінальная проза
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай прозы
- •Пахавальна-памінальная паэзія
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай паэзіі
- •3. Карагодныя песні
- •Тэрміналогія
- •Жанравае і фальклорна-этнаграфічнае апісанне карагодаў
- •Фармальныя адзнакі карагодных песень
- •У. Раговіч і яго запісы карагодных песень
- •Змястоўна-структурныя прыкметы карагодных песень
- •Апытальнік для збору карагодных песень
- •4. Малыя жанры беларускага фальклору
- •Апытальнiк для збору твораў малых жанраў
- •5. Баладныя песні
- •6. Духоўныя вершы і псальмы
- •7. Пазаабрадавая лірыка
- •7.1. Бытавыя песні
- •7.2. Сацыяльныя песні
- •7.3. Жартоўныя песні
- •7.4. Жорсткі раманс
- •7.5. Прыпеўкі
- •Апытальнік для збору пазаабрадавай паэзіі
- •8. Народна-драматычнае мастацтва
- •9. Дзіцячы фальклор
- •Апытальнік для збору дзіцячага фальклору
- •10. Сучасны гарадскі фальклор
- •10.1. Вусныя формы
- •Апытальнік
- •Апытальнік
- •О дьяволе
- •Анекдот
- •Малыя формы фальклору:
- •Гарадская фальклорная паэзія:
- •Узор запісу: вдали шумели камыши…
- •Ці вядома вам спецыфіка маладзёжнага і студэнцкага фальклору («стэб», кіч, афарызмы, «малітвы», песні)?
- •Иду по проспекту в дырявых галошах…
- •С чего начинается армия…
- •10.2. Пісьмовыя формы
- •Дзявоцкія альбомныя вершы
- •Нет тебя – и я грущу, мой друг.
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА:
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ I ПРАГРАМА-АПЫТАЛЬНІК
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК
для студэнтаў I курса фiлалагічнага факультэта спецыяльнасцей:
1-21 05 01 «Беларуская філалогія»
1-21 05 02 «Руская філалогія»
1-21 05 04 «Славянская філалогія»
МІНСК
БДУ
2009
УДК
ББК
К
Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 25 лістапада 2008 г., пратакол № 2
Р э ц э н з е н т ы:
доктар філалагічных навук, прафесар А. У .Марозаў;
кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. А. Вараб’ёва
Кавалёва, Р. М.
К Фальклорная практыка: метадычныя рэкамендацыі і праграма-апытальнік для студэнтаў І курса філал. фак. па спец. 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская філалогія», 1-21 05 04 «Славянская філалогія» / Р. М. Кавалёва, В. В. Прыемка, Т. А. Марозава; выд. 2, дапоўн. – Мінск : БДУ, 2009. – …с.
ISBN
У дапаможніку прадстаўлены метады збірання фальклорных матэрыялаў, патрабаванні да іх запісу і правілы афармлення твораў для захавання ў архівах. Студэнтам прапануецца праграма-апытальнік, мэта якой – вызначыць кірунак работы практыкантаў па збіранні фальклору, аблегчыць працэс зносін з выканаўцамі і зафіксаваць асаблівасці функцыяніравання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу ў розных рэгіёнах.
Адрасавана студэнтам-філолагам I курса дзённай і завочнай формаў навучання, кіраўнікам груп па правядзенні фальклорнай практыкі, настаўнікам сярэдніх школ, работнікам культурных устаноў.
ISBN
УДК
ББК
Слова да практыкантаў
Збор фальклору – пачэсная праца, працяг традыцый славутых збіральнікаў і даследчыкаў фальклору – З. Даленгі-Хадакоўскага, І. Насовіча, П. Шэйна, Е. Раманава, М. Федароўскага, Д. Булгакоўскага, У. Дабравольскага, Р. Шырмы, Г. Цітовіча і інш. Яны з вялікай цікавасцю і павагай ставіліся да беларускіх сялян, носьбітаў адметнага каларытнага слова, якія ва ўсёй чысціні і прыгажосці захавалі гэты каштоўны скарб.
Памятайце, што ацэнку вашай працы дае не выкладчык, а ўдзячныя сучаснікі і нашчадкі. З вашых запісаў яны даведаюцца пра духоўныя скарбы беларускага народа. Ваша справаздача знойдзе сваё пастаяннае месца ў фальклорным архіве Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гэта патрабуе ад практыкантаў асаблівай сумленнасці і стараннасці: вы адказваеце сваім добрым імем за кожнае слова, якое пры вашай дапамозе можа ўвайсці ў навуковы ўжытак. Дакладныя запісы будуць спрыяць умацаванню аўтарытэту фальклорнага архіва БДУ.
Вы будзеце працаваць самастойна. Побач не будзе кіраўніка, але нашы парады і апытальнік дапамогуць вам найлепшым чынам зрабiць пачэсную справу – сабраць і сістэматызаваць творы беларускага (рускага, украінскага, польскага) фальклору.
З апытальнікам вы здолееце збіраць фальклор уcюды – у вёсцы і ў горадзе, у мястэчку і на хутары, у цягніках і дамах адпачынку, у Беларусі і па-за яе межамі.
Перш-наперш падрыхтуйцеcя да практыкі. Купіце сшытак для дзённіка-справаздачы, паперу для чарнавых запісаў, цвёрдую паперу для картак, дыскету для камп’ютэрнай апрацоўкі матэрыялаў. Выкарыстоўвайце для запісу фальклорных адзінак магнітафон (касетны ці дыскавы), дыктафон альбо відэакамеру (аналагавую ці лічбавую).
На месцы правядзення практыкі звярніцеся да мясцовых улад, настаўнікаў, работнікаў культурных устаноў. Праз іх паспрабуйце высветліць, хто ў вёсцы ці ў горадзе вядомы як добры спявак, казачнік, наогул, мудры, засведчаны чалавек. Скарыстайце таксама дапамогу вашых родзічаў, сяброў, знаёмых, удакладніце месца, дзе можна паспяхова зрабіць запіс фальклорных матэрыялаў.
Памятайце: ва ўсіх абставінах вельмі важна карыстацца паслугамі аўтарытэтных людзей, паважаных дарадчыкаў. З імі лягчэй працаваць, Мы ўпэўнены, што яны шчыра сустрэнуць вас і добра зразумеюць ваш клопат. Жадаем поспехаў!
Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
Склад справаздачы
Па заканчэнні фальклорнай практыкі студэнт-першакурснік павінен прадставіць кіраўніку сабраныя і сістэматызаваныя фальклорныя матэрыялы, складзеныя ў кардонную папку з завязкамі (памер папкі – аркуш паперы фармату А4). У папцы павінны быць у наяўнасці:
1) тытульны ліст на вокладцы папкі;
2) змест па жанрах з указаннем колькасці адзінак кожнага жанру на адваротным баку вокладкі папкі;
3) дзённік фальклорнай практыкі па днях практыкі з тэкстамі твораў (набраны на камп’ютары дзённік раздрукоўваецца);
4) карткі з запісанымі фальклорнымі адзінкамі (пры адсутнасці электроннага варыянта);
5) картка тапаграфічнага каталога, картка збіральніка і картка інфарманта (па ўзоры, пры адсутнасці электроннага варыянта);
6) аўдыё- ці відэакасета з вопісам твораў і афармленнем вокладкі па ўзоры (пажадана);
7) дыскета (або дыск) з афармленнем справаздачы на камп’ютэры (пажадана);
8) чарнавыя запісы (пры адсутнасці аўдыё- ці відэакасеты);
9) рэестравая ведамасць уліку запісаных матэрыялаў (па ўзоры).
Крытэрыі выстаўлення адзнак
Сярэдняя адзнака – 6 балаў – выстаўляецца за выкананне справаздачнага мінімуму: запіс 50 фальклорных адзінак, змешчаных у дзённіку і на картках, 24 старонкі дзённіка, чарнавыя запісы. Пры наяўнасці адзначанага мінімуму справаздача прымаецца да праверкі. У адваротным выпадку практыка лічыцца неадпрацаванай і адзнака не выстаўляецца.
Студэнт можа павысіць адзнаку за кошт выканання наступных умоў:
+ 1 бал – наяўнасць матэрыялаў па адной з тэм праграмы-апытальніка;
+ 1 бал – наяўнасць аўдыёзапісаў або відэаматэрыялаў;
+ 1 бал – высокая якасць запісаў, правільнае вызначэнне жанраў;
+ 1 бал – з густам аформленая справаздача;
+ 1 бал – перавышэнне мінімуму на 50 %;
+ 1 бал – практычны ўдзел у фальклорным фэсце з прэзентацыяй аўтэнтычных матэрыялаў;
+ 1 бал – удзел у працы круглага стала «Беларускі фальклор у кантэксце і часе нацыянальнай культуры».
На зніжэнне адзнакі ўплываюць наступныя крытэрыі:
– 1 бал – несвоечасовая здача матэрыялаў практыкі;
– 1 бал – памылкі пры вызначэнні фальклорных відаў і жанраў;
– 1 бал – нізкая якасць запісаў;
– 1 бал – нізкая якасць афармлення справаздачы і картак.
Практыка не залічваецца, калі кіраўнік выявіць хоць адзін факт фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісвання з анталогій і зборнікаў фальклорных матэрыялаў, перазапіс твораў з аўдыёкасеты сябра і г. д.).