Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
22
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Паэзія калядна-навагодняга комплексу

Калядныя і шчадроўскія песні.

Яны спяваюцца на Каляды падчас хаджэння па хатах калядоўшчыкаў. Каталіцкія тэрміны святкавання – з 24 снежня да 6 студзеня, праваслаўныя – з 6 да 21 студзеня. Таму майце на ўвазе: калі інфарманты кажуць, што шчадроўскія песні спяваліся напярэдадні Новага года, то ў каталікоў гэта 31 снежня, а ў праваслаўных – 13 студзеня. Абходныя калядныя песні маюць яскрава выражаны велічальны характар і прысвячаюцца гаспадару, гаспадыні, дзяўчыне, хлопцу і інш.

П а р а д а. Згодна з правіламі запісаў, вы павінны дакладна пазначыць строфіку песень, якая абумоўлена рытмамеладычнай структурай твораў. Графічна вылучаецца прыпеў, які ставіцца крыху правей адносна асноўнага тэксту. Калі прыпеў паўтараецца без змяненняў, запісваем яго адзін раз і пазначаем зорачкай. Назва песні даецца па першым радку, пад ім у дужках жанрава-відавое апісанне твора.

Узор запісу:

ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ…

(калядная велічальная гаспадару)

Добры вечар таму,

Хто ў етым даму.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

А ў етым даму

Сам пан-гаспадар.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Сам пан-гаспадар

На куце сядзіць.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

На куце сядзіць

Калітку дзяржыць.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Калітку дзяржыць,

Грошыкі лічыць.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Грошыкі лічыць,

Шчадрушак дорыць.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Дарыце, дарыце,

Да нас не пазніця.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Да кароткія світкі,

Да памерзлі лыткі.

Святы вечар!

Хто ў етым даму.

Памылкова запісваць тэкст наступным чынам:

Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму.

А ў етым даму

Сам пан-гаспадар (2 р.)

На куце сядзіць (2 р.),

Калітку дзяржыць (2 р.)

і г. д.

Акрамя велічальных, існуюць песні, у якіх цэнтральнымі персанажамі з’яўляюцца каза і Каляда:

Узор запісу:

ОЙ, НУ-НУ, КАЗА…

(песня выконваецца пры ваджэнні казы ў Шчодры вечар)

Ой, ну-ну, каза,

Ой, ну-ну, шэра!

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом,

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам.

Шэраг шчадроўскіх песень мала чым адрозніваецца па сюжэце і вобразнасці ад уласна калядных. У іх нават можа згадвацца Каляда, але пазнаюцца яны па характэрных прыпевах:

«Шчодры вечар!» альбо

«Добры вечар, шчодры вечар, //

Усім людзям на ўвесь вечар!» і пад.

Песні, якія суправаджалі рытуальныя калядныя гульні і варожбы.

Калядныя вечары вызначаліся ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным моладзь. У гэты час гучала шмат песень, прыпевак, загадак, жартаў. Сярод распаўсюджаных гульняў вядомыя «Яшчур», «Жаніцьба Цярэшкі», «Падушачкі» і інш. Абавязкова запытайцеся, ці суправаджаліся яны спецыяльнымі песнямі тыпу:

ЯШЧУР ПАДУШАЧКА

(карагодна-гульнявая песня) (гульнявая песня)

У каго персцень найду, Падушачкі, падушачкі,

Таго з лаўкі звяду. Да ўсе пухавыя,

У адказ: Малодушкі, малодушкі,

Не ўгадала, панна (не ўгадаў, пан), Да ўсе маладыя.

Не ўгадала, красна, Каго люблю, каго люблю,

На чыёй руцэ Таго пацалую.

Залаты персцень, Таню3 люблю, Таню люблю,

Каляда! Яе пацалую.

Абавязкова адзначайце, што прыгаворвалі ці спявалі дзяўчаты падчас варожбаў.

Узор запісу:

Дзяўчына, паеўшы салёнага, кладзецца спаць і гаворыць: «Суджаны, напаі мяне!» Каго ў сне яна ўбачыць, той і будзе яе суджаным. Ці, кладучыся спаць, дзяўчына сыпле пад падушку некалькі зярнят і гаворыць: «Суджаны, дапамажы жаць!» Хто ёй у сне дапамагае, той яе і суджаны будзе.

Пры варожбах гуртам маглі выбіраць дзяўчыну на ролю Апалайніцы, якая «апалаець» складзеныя ў апалушкі дзявочыя паясы. У гэты час усе астатнія дзяўчаты падпявалі:

Святы Апалас, чым хутчэй ідзі да нас,

Бо нам у людзі пара.

Прышлі нам малойца прыгожага,

Сокала яснага,

Да людзей і да Бога шчаснага.

Святы Апанас, ой, хутчэй ідзі па нас.

Засявальныя песні (ці песні на свята Васілле).

Паводле старога стылю, дзень Новага года вядомы яшчэ пад назвай «Васілле». У гэты дзень раніцай сялянскія дзеці хадзілі па хатах з навагоднімі віншаваннямі. Імітуючы засявальнікаў, яны раскідвалі зярняты жыта, аўса, ячменю. Такое «засяванне» суправаджалася заклінальнай песняй і пажаданнем гаспадарам добрага ўраджаю і дастатку ў новым годзе.