- •Слова да практыкантаў
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Парады па афармленні фальклорных матэрыялаў
- •1.1. Падрыхтоўка справаздачы ў рукапісным варыянце
- •1.2. Падрыхтоўка справаздачы ў электронным варыянце
- •1.3. Падрыхтоўка фальклорных матэрыялаў у выглядзе аўдыё- і відэазапісаў
- •Склад фальклорнай прозы
- •Патрабаванні да запісу фальклорных матэрыялаў
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •1. Фальклорная проза
- •1.1. Міфалагічная проза
- •Ніжэйшая міфалогія Даведка. Апекуны зямнога жыцця: Лада, Дзявоя (Сава), Ярыла, Цёця, Ляля, Жыцень і Жытняя Баба, Зюзя, Мароз, Шчадрэц.
- •Міфалагізаваныя прыродныя стыхіі і з’явы Апытальнік для збору матэрыялаў аб міфалагізаваных з’явах прыроды па тэмах:
- •1.2. Каляндарна-святочная проза
- •1.3. Сямейна-абрадавая проза
- •1.4. Народна-хрысціянская проза
- •Апытальнік для збору народна-хрысціянскай прозы
- •Праваслаўная пасхалія на 2009 – 2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят1
- •Каталіцкая пасхалія на 2009–2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят па новым стылі2
- •1.5. Казкавая проза
- •Апытальнік для збору казкавай прозы
- •1.6. Няказкавая проза
- •Апытальнік для збору няказкавых аповедаў
- •1.7. Смехавая проза
- •Апытальнік для збору смехавай прозы
- •1.8. Магічная проза
- •Апытальнік для збору магічнай прозы
- •2. Рытуальна-магічная сфера фальклору
- •2.1. Замовы
- •Апытальнік для збору замоў
- •2.2. Каляндарна-абрадавая паэзія
- •Проза калядна-навагодняга комплексу
- •Апытальнік для збору калядна-навагодняй прозы
- •Паэзія калядна-навагодняга комплексу
- •Песні, якія выконваліся на Стрэчанне (Грамніцы)
- •Апытальнік для збору паэзіі зімовага цыкла
- •Проза масленічнага комплексу
- •Паэзія масленічнага комплексу
- •Проза перыяду гукання вясны
- •Проводзіны вясны
- •Паэзія гукання вясны
- •Проза перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Паэзія перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Апытальнік для збору прозы Вялікадня (Пасхі)
- •Проза юраўскага абрадавага комплексу
- •Апытальнік для збору фальклорнай прозы Юр’ева дня
- •Паэзія юраўскага абрадавага комплексу
- •Проза абрадава-святочнага комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Паэзія абраду «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Проза траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду «Ваджэння Куста»
- •Апытальнік для збору куставай прозы
- •Апытальнік для збору траецкай прозы
- •Паэзія траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду провадаў русалкі
- •Апытальнік для збору русальнай прозы
- •Апытальнік для збору паэзіі веснавога цыкла
- •Проза Купалля
- •Апытальнік для збору купальскай прозы
- •Паэзія Купалля
- •Пятроўскія і касецкія песні
- •Жніўная проза
- •Апытальнік для збору жніўнай прозы
- •Паэзія жніва
- •Апытальнік для збору па паэзіі летняга цыкла
- •Восеньская проза
- •Апытальнік для збору восеньскай прозы
- •Восеньская паэзія
- •Апытальнік для збору паэзіі восеньскага цыкла
- •2.3. Паэзія сямейна-абрадавага комплексу
- •Радзінна-хрэсьбінная проза
- •Апытальнiк для збору радзiнна-хрэсьбiннай прозы
- •Радзінна-хрэсьбінная паэзія
- •Апытальнік для збору радзінна-хрэсьбіннай паэзіі
- •4. Хто і калі пачынаў спяваць радзінныя песні?
- •Вясельная проза
- •Апытальнiк для збору вясельнай прозы
- •Вясельная паэзія
- •Апытальнік для збору вясельнай паэзіі
- •Пахавальна-памінальная проза
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай прозы
- •Пахавальна-памінальная паэзія
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай паэзіі
- •3. Карагодныя песні
- •Тэрміналогія
- •Жанравае і фальклорна-этнаграфічнае апісанне карагодаў
- •Фармальныя адзнакі карагодных песень
- •У. Раговіч і яго запісы карагодных песень
- •Змястоўна-структурныя прыкметы карагодных песень
- •Апытальнік для збору карагодных песень
- •4. Малыя жанры беларускага фальклору
- •Апытальнiк для збору твораў малых жанраў
- •5. Баладныя песні
- •6. Духоўныя вершы і псальмы
- •7. Пазаабрадавая лірыка
- •7.1. Бытавыя песні
- •7.2. Сацыяльныя песні
- •7.4. Жорсткі раманс
- •7.5. Прыпеўкі
- •Апытальнік для збору пазаабрадавай паэзіі
- •7.3. Жартоўныя песні
- •8. Народна-драматычнае мастацтва
- •9. Дзіцячы фальклор
- •Апытальнік для збору дзіцячага фальклору
- •10. Сучасны гарадскі фальклор
- •10.1. Вусныя формы
- •Апытальнік
- •Апытальнік
- •О дьяволе
- •Анекдот
- •Малыя формы фальклору:
- •Гарадская фальклорная паэзія:
- •Узор запісу: вдали шумели камыши…
- •Ці вядома вам спецыфіка маладзёжнага і студэнцкага фальклору («стэб», кіч, афарызмы, «малітвы», песні)?
- •Иду по проспекту в дырявых галошах…
- •С чего начинается армия…
- •10.2. Пісьмовыя формы
- •Дзявоцкія альбомныя вершы
- •Нет тебя – и я грущу, мой друг.
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
Проза юраўскага абрадавага комплексу
Названая проза звязана з дзвюма асноўнымі тэмамі – жывёлагадоўчай (звычаі першага выгану жывёлы на пашу) і земляробчай (агледзіны нівы, хаджэнне на юр’еву расу, карагодны абход палёў). У кожнай мясцовасці існавалі свае лакальныя звычаі. Напрыклад, быў зафіксаваны звычай порацца, аналагічны звычаю траецкага кумлення дзяўчат, віншаванне хлопцамі і дзяўчатамі жанчын-замужніц, якія частавалі іх сырам, паленне вогнішчаў («Юр’евое купайло»), шчадраванне дзяўчынак напярэдадні Юр’я і г. д.
Апытальнік для збору фальклорнай прозы Юр’ева дня
1. Як у вашай вёсцы адбываўся першы выган жывёлы на пашу? Што давалі жывёле есці? Чым яе падганялі? Якія прымалі ахоўныя меры, каб засцерагчы жывёлу ад хвароб, драпежнікаў, нячыстай сілы? Якія прадметы і рэчы выкарыстоўвалі ў якасці абярэгаў (напрыклад,сякеру, замок, касу, серп, нож, яйка, фартух)?
2. Што рабілі падчас сямейнага агляду жыта? З якой мэтай? (Напрыклад, каб абараніць ніву ад граду, закопвалі ў канцы поля косткі, якія засталіся ад велікоднай трапезы.)
3. Як адбываўся калектыўны карагодны абыход жытнёвага поля? Што насілі з сабою карагодніцы (каравай і граблі, крыж і ручнікі)? Што яны рабілі на полі (качаліся па расе, збіралі расу, вадзілі карагоды)?
Узор запісу:
а) Пырыд Юрыем пыклы пырогы. До всходу сонца ідуць на росу с хлібом, обходять Юр’евыка, там, дэ посіяно жыто чы пшыныця.
б) Гаспадар бярэ каравай і ідзе аглядаць пасевы. Калі каравай вышэй жыта, то будзе добры ураджай.
в) На Юр’я клала гаспадыня тапор на зямлю каля варотаў (на двары) і прыгаворвала: «Як гэтае жалеза ляжыць, хай так і скаціна з поля не сходзіць».
г) Жэншчыны, у каторых рубасцы нема, напрадуць і вуткуць рушніка за дзень. На Юр’я ідуць на капліцу і несуць іконы. Расцілаюць рушнік між Йікон, і кажна гоніць сваіх кароў. А катора жэншчына малако атнімае, дак ужэ і не пагоніць. І му ўжэ прігледаемся. Мурашок еціх, кастріцы набером, возьмом і пойдом іх двор перасыпаць. Ані ужэ назаўтра клянуць нас – юй ужэ чэрві ў малаке.
Паэзія юраўскага абрадавага комплексу
Юраўскія песні спяваюцца падчас свята Юр’я, якое прыпадае на 6 мая (у каталікоў – на 23 красавіка). У гэты дзень першы раз выганялі на пашу хатнюю жывёлу, прычым сам выган суправаджаўся рознымі абрадавымі дзеяннямі, накіраванымі на захаванне жывёл ад звяроў і злых чараў ведзьмакоў. У адпаведнасці з рэгламентацыяй свята юраўскія песні тэматычна падзяляюцца на песні, якія суправаджаюць абрад абходу ці агледзін поля, карагодныя юраўскія песні.
У песнях першай групы цэнтральны персанаж – Юр’я (варыянты – Юр’ева маці, Бог), пра якога згадваецца як пра добрага апекуна ці да якога звяртаюцца з просьбай адамкнуць зямельку «ключамі» («выпусціць расу», «замкнуць зіму – выпусціць лета» і інш.). Гэта песні рытуальныя.
Узор запісу:
МАЛЕНЬКАЯ ПЦІЧКА…
(юраўская рытуальная песня)
Маленькая пцічка6
Вісока летае й –
Пад самыга й Бога,
Пад Юр’я ж Святога.
– Аддай, Юр’я, ключы
Замкнуць люту зіму,
Тамкнуць цёпла лета.
Песні другой групы (карагодныя) падкрэсліваюць аграрна-магічнае значэнне юраўскіх карагодаў. Тут Юр’я выступае падаўцом будучага ўраджаю:
Узор запісу:
ДЗЕ КАРАГОД ХОДЗІЦЬ…
(юраўская карагодная песня)
Дзе карагод ходзіць,
Там жыта добрае родзіць.
…Дзе наша Юр’е хадзіла,
Там жыта ўрадзіла,
А дзе Юр’е юравала,
Там наша жыта красавала.
Парада. Пазначаныя групы юраўскіх песень не маюць дакладнай рытуальнай прымеркаванасці. Напрыклад, вядома, што іх спявалі падчас агледзін нівы, хаджэння на юраўскую расу, пасля смачнага пачастунку на полі ці ў лузе, што з’яўлялася сведчаннем завяршэння юраўскіх абрадаў. Таму пры фіксацыі юраўскіх песень звяртайце ўвагу на тое, ці назіраецца ў дадзенай мясцовасці тэндэнцыя прымяркоўваць іх да пэўных абрадаў.
