
- •Слова да практыкантаў
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Парады па афармленні фальклорных матэрыялаў
- •1.1. Падрыхтоўка справаздачы ў рукапісным варыянце
- •1.2. Падрыхтоўка справаздачы ў электронным варыянце
- •1.3. Падрыхтоўка фальклорных матэрыялаў у выглядзе аўдыё- і відэазапісаў
- •Патрабаванні да запісу фальклорных матэрыялаў
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •1. Фальклорная проза
- •Склад фальклорнай прозы
- •1.1. Міфалагічная проза
- •Ніжэйшая міфалогія Даведка. Апекуны зямнога жыцця: Лада, Дзявоя (Сава), Ярыла, Цёця, Ляля, Жыцень і Жытняя Баба, Зюзя, Мароз, Шчадрэц.
- •Міфалагізаваныя прыродныя стыхіі і з’явы Апытальнік для збору матэрыялаў аб міфалагізаваных з’явах прыроды па тэмах:
- •1.2. Каляндарна-святочная проза
- •1.3. Сямейна-абрадавая проза
- •1.4. Народна-хрысціянская проза
- •Апытальнік для збору народна-хрысціянскай прозы
- •Праваслаўная пасхалія на 2009 – 2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят1
- •Каталіцкая пасхалія на 2009–2020 гг. З разлікам залежных ад Пасхі свят па новым стылі2
- •1.5. Казкавая проза
- •Апытальнік для збору казкавай прозы
- •1.6. Няказкавая проза
- •Апытальнік для збору няказкавых аповедаў
- •1.7. Смехавая проза
- •Апытальнік для збору смехавай прозы
- •1.8. Магічная проза
- •Апытальнік для збору магічнай прозы
- •2. Рытуальна-магічная сфера фальклору
- •2.1. Замовы
- •Апытальнік для збору замоў
- •2.2. Каляндарна-абрадавая паэзія
- •Проза калядна-навагодняга комплексу
- •Апытальнік для збору калядна-навагодняй прозы
- •Паэзія калядна-навагодняга комплексу
- •Песні, якія выконваліся на Стрэчанне (Грамніцы)
- •Апытальнік для збору паэзіі зімовага цыкла
- •Проза масленічнага комплексу
- •Паэзія масленічнага комплексу
- •Проза перыяду гукання вясны
- •Проводзіны вясны
- •Паэзія гукання вясны
- •Проза перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Паэзія перыяду Вялікадня (Пасхі)
- •Апытальнік для збору прозы Вялікадня (Пасхі)
- •Проза юраўскага абрадавага комплексу
- •Апытальнік для збору фальклорнай прозы Юр’ева дня
- •Паэзія юраўскага абрадавага комплексу
- •Проза абрадава-святочнага комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Апытальнік для збору празаічных матэрыялаў па абрадава-святочнаму комплексу «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Паэзія абраду «Ваджэння і пахавання стралы»
- •Проза траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду «Ваджэння Куста»
- •Апытальнік для збору куставай прозы
- •Апытальнік для збору траецкай прозы
- •Паэзія траецка-русальнага комплексу
- •Проза абраду провадаў русалкі
- •Апытальнік для збору русальнай прозы
- •Апытальнік для збору паэзіі веснавога цыкла
- •Проза Купалля
- •Апытальнік для збору купальскай прозы
- •Паэзія Купалля
- •Пятроўскія і касецкія песні
- •Жніўная проза
- •Апытальнік для збору жніўнай прозы
- •Паэзія жніва
- •Апытальнік для збору па паэзіі летняга цыкла
- •Восеньская проза
- •Апытальнік для збору восеньскай прозы
- •Восеньская паэзія
- •Апытальнік для збору паэзіі восеньскага цыкла
- •2.3. Паэзія сямейна-абрадавага комплексу
- •Радзінна-хрэсьбінная проза
- •Апытальнiк для збору радзiнна-хрэсьбiннай прозы
- •Радзінна-хрэсьбінная паэзія
- •Апытальнік для збору радзінна-хрэсьбіннай паэзіі
- •4. Хто і калі пачынаў спяваць радзінныя песні?
- •Вясельная проза
- •Апытальнiк для збору вясельнай прозы
- •Вясельная паэзія
- •Апытальнік для збору вясельнай паэзіі
- •Пахавальна-памінальная проза
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай прозы
- •Пахавальна-памінальная паэзія
- •Апытальнiк для збору пахавальна-памiнальнай паэзіі
- •3. Карагодныя песні
- •Тэрміналогія
- •Жанравае і фальклорна-этнаграфічнае апісанне карагодаў
- •Фармальныя адзнакі карагодных песень
- •У. Раговіч і яго запісы карагодных песень
- •Змястоўна-структурныя прыкметы карагодных песень
- •Апытальнік для збору карагодных песень
- •4. Малыя жанры беларускага фальклору
- •Апытальнiк для збору твораў малых жанраў
- •5. Баладныя песні
- •6. Духоўныя вершы і псальмы
- •7. Пазаабрадавая лірыка
- •7.1. Бытавыя песні
- •7.2. Сацыяльныя песні
- •7.3. Жартоўныя песні
- •7.4. Жорсткі раманс
- •7.5. Прыпеўкі
- •Апытальнік для збору пазаабрадавай паэзіі
- •8. Народна-драматычнае мастацтва
- •9. Дзіцячы фальклор
- •Апытальнік для збору дзіцячага фальклору
- •10. Сучасны гарадскі фальклор
- •10.1. Вусныя формы
- •Апытальнік
- •Апытальнік
- •О дьяволе
- •Анекдот
- •Малыя формы фальклору:
- •Гарадская фальклорная паэзія:
- •Узор запісу: вдали шумели камыши…
- •Ці вядома вам спецыфіка маладзёжнага і студэнцкага фальклору («стэб», кіч, афарызмы, «малітвы», песні)?
- •Иду по проспекту в дырявых галошах…
- •С чего начинается армия…
- •10.2. Пісьмовыя формы
- •Дзявоцкія альбомныя вершы
- •Нет тебя – и я грущу, мой друг.
- •Праграма-апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
Апытальнік для збору паэзіі веснавога цыкла
1. Якія песні ў вас лічацца веснавымі?
2. Масленіца. Якімі песнямі і як сустракалі і праводзілі (выганялі) Масленіцу? Ці гушкаліся на арэлях? Якія песні пры гэтым спявалі? Ці хадзілі віншаваць маладых? Якія прыгаворы, віншаванні і песні пры гэтым выконвалі? Ці былі строга вызначаныя песні, якія спявалі напачатку і ў канцы Масленічнага тыдня? Якімі жартамі, прыпеўкамі, гульнямі суправаджаліся масленічныя святы? Ці вядомыя масленічныя песні пра ластавіцу, вутачак, зайчыка? Ці ведаеце вы песні пра Масленіцу-«каўзуху», -«пакатуху», -«палізуху» і г. д.? Калі спявалі такія песні – напачатку, у сярэдзіне ці ў канцы тыдня?
3. Гуканне вясны. Ці праводзіўся абрад спальвання або выгнання зімы? Якімі песнямі суправаджаліся рытуальныя дзеянні? Якія карагоды, танцы, веснавыя гульні суправаджалі абрады перыяду гукання вясны? Запішыце іх мясцовыя назвы і апісанні. Якія песні спяваліся ў карагодах, танцах, гульнях?
4. Саракі. Як святкаваліся Саракі? Ці вядомыя песні, звязаныя з Саракамі? Як праводзілі гэты дзень: гушкаліся на арэлях, варажылі і г. д.? Якія павер’і, звычаі, гаданні звязаны з названым прысвяткам?
5. Вялікдзень. Ці спявалі на Вялікдзень велікодныя песні? Ці гушкаліся на арэлях, спяваючы спецыяльныя песні? Ці вадзілі карагоды, спяваючы песні? Зафіксуйце ўсе песні, гульні, прыгаворы, якія выконваліся падчас велікодных свят. Ці вядомы ў вашай мясцовасці валачобныя песні? Якая размова адбывалася паміж валачобнікамі і гаспадарамі? Якія песні выконваліся падчас абходу хат валачобнікамі? З якім прыпевам? З чаго пачыналіся і чым заканчваліся віншаванні? Каму прысвячалася першая валачобная песня і каму наступныя?
6. Юр’я. Якія песні спявалі на Юр’е? Ці вядомы песні, якія суправаджаюць першы выган жывёлы на пашу? На якія асаблівасці выгану ў іх звяртаецца ўвага? Ці ходзяць на Юр’е качацца ці бегаць па расе, аглядваць засеянае поле, агароды, частавацца на полі (агародзе), закопваць рэшткі ежы на ўскраіне поля і г. д.? Ці суправаджаюцца названыя дзеянні песнямі і якімі? Ці водзяць на Юр’е карагоды? Ці спяваюць карагодныя песні? Ці адрозніваюцца яны ад іншых юраўскіх песень? Чым?
7. «Ваджэнне і пахаванне стралы». Якія песні і пры якіх абставінах выконваліся падчас «Ваджэння і пахавання стралы»? Якія карагоды і карагодныя песні суправаджалі першую і другую частку абраду? Ці існуе розніца ў рэпертуары песень падчас «ваджэння» і «пахавання»? Якія яшчэ песні – прыпеўкі, рамансы і інш. Спявалі на Ушэсце?
8. Тройца (Сёмуха). Якія песні лічацца сёмушнымі (траецкімі)? Ці суправаджаліся абрады завівання і развівання бярозкі спецыяльнымі песнямі? Ці спявалі песні, калі накіроўваліся да бярозы? Якія? Ці пускалі дзяўчаты развітыя вянкі на ваду? Якія песні пры гэтым спявалі? Ці суправаджаўся абрад кумлення дзяўчат песнямі? Якімі? Ці вадзілі карагоды вакол бярозкі? Ці спявалі пры гэтым карагодныя песні? Якія?
9. Ваджэнне Куста. Якія песні выконваліся падчас абраду ваджэння Куста? Ці адрозніваюцца песні, якія суправаджалі ваджэнне Куста па вуліцы, ад песень, якія спявалі ў двары гаспадара? Ці вадзілі на вуліцы карагоды (танкі)? Якімі песнямі яны суправаджаліся?
10. Провады русалкі. Якія песні выконваліся на Русальным (Граным) тыдні? Ці вадзілі карагоды і калі: на працягу тыдня, падчас абраду провадаў, пасля абраду провадаў? Ці вядомыя песні тыпу «На граной нядзелі русалкі сядзелі»? Якія песні спявалі на працягу тыдня і падчас абраду провадаў русалкі? Куды паводле песень праводзяць русалку? Ці супадаюць месцы провадаў у песнях і ў абрадзе? Якія гульні, танцы ладзіліся пасля абраду провадаў? Ці суправаджаліся яны песнямі і якімі?
ЛЕТНІ ЦЫКЛ ЗЕМЛЯРОБЧАГА КАЛЕНДАРА
1. Проза і паэзія Купалля.
2. Пятроўскія і касецкія песні.
3. Проза і паэзія жніва.