Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вуч.праграма па гіст.Бел. 1к Г (Сычоў).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
116.22 Кб
Скачать

Беларусь

у XVI — першай палове XVII ст.

Гістарыяграфія праблемы i асноўныя крыніцы.

Вайсковая арганізацыя ў Вялікім княстве Літоускім i войны дзяржавы першай паловы XVI ст. Паспалітае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вайсковай арганізацы1 ВКЛ у XVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу ад паспалітага рушання да наемнага, прафесійнага войска. Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Ідэалагічнае абгрунтаванне прэтэнзій Вялікага княства Маскоўскага на вало- данне беларускімі землямі. Войны паміж суседнімі княствамі канца XV — першай паловы XVI ст , ix вынікі. Бітва на Ведрашы, абарона Смаленска, бітва пад Воршай. Набегі крымскіх татар i барацьба з паўдневым агрэсарам. Бітва пад Клецкам. Мерапрыемствы па умацаванню дзяржаўнай абароны у 40— 50 я гг. XVI ст.

Мяцеж Mixaiлa Глінскага. IIocтаць М. Глінскага i яго роля ў кіраўніцтве дзяржавай. Аб'ектыуныя i суб'ектыуныя прычыны, мэта выступлення Глінскага. Галоўныя падзеі мяцяжу, яго сувязь з маскоўскім дваром. Непасрэдныя i далёкасяжныя вынікі мяцяжу.

Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Агульназемскія првілеі 1492 i 1506 гг. Абмежаванне улады вялікага князя i пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага сойміка i рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне: ваяводскі, павятовы, гарадскі i валастны ўзроўні. Адметныя рысы мясцовага кіравання ў Полацкай i Віцебскай землях. Суды i заканадаўства. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага. Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць i прыкладныя межы. Віленскі сойм 1565—1566 гг. i яго рашэнні. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная i вайсковая рэформы. Адміністрацыйныя функцыі ваяводскіх i павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).

Змены ва унутрыпалітычным жыцці дзяржавы ў 20— 60-я гг. XVI ст. Пераўтварэнне шляхты у карпаратыўнае саслоуе i вылучэнне шляхецкай палітычнай праграмы. Палітыка верацярпімасці ў практыцы палітычнага жыцця ВКЛ. Афіцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасці магнатэрыі з асноўнай часткай шляхецкага саслоуя ў барацьбе за шляхецкія вольнасці. Рэформы сярэдзіны 60-х гг. XVI ст. i Статут 1566 г. як вынік рэалізацьи шляхецкай палітычнай праграмы.

Лівонская вайна. Прычыны Лівонскай вайны i расклад сіл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў i уступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Захоп маскоўскім войс­кам Полацка. Бітва на р. Ула. Палітыка маскоўскіх улад на акупіраванай тэрыторыі. Вызваленне Полацка. Заключны этап вайны i яе вынікі.

Люблінская унія 1569 г. Унутры-i знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Полыцчай. Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты i пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля i Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспал1тай, яго змест i значэнне.

Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Незадаволенасць пануючага саслоуя ВКЛ вынікамі уніі з Польшчай. Антыпольскія настроі i барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стэфан

Баторый, яго ўнутраная i знешняя палггыка. Распрацоўка i прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Постаць Льва Caпегі. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Гарадское жыццё на беларускіх землях. Колькасны рост гарадоў i гарадскога насельніцтва. Знешні воблік i функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі i буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя унутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны i знешні гандаль беларуск1х гарадоў.

Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы i прыгонніцтва на Беларусі. Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. 3'яуленне i распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» i яе сутнасць. Тыпы, віды i нормы павіннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

Царква i рэлігія на Beлapyci. Прывіліяванае становишча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслау'я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыі на Беларусі. Лютэранства i кальвінізм. Антытрынітарызм i сацыніянства. Дзеячы Рэфармацыі (М1калай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі). Контррэфармацыя. Езуіты i ix дзейнасць на Беларусі. Ідэя царкоўнай уніі. Каляндарная рэформа i яе сутнасць. Прыхільнікі i праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор, пры­няцце уніяцтва i яго сутнасць. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л.Сапега. Кнігадрукаванне. Выданні Ф. Скары­ны. Іван Фёдараў i Пётр Мсціславец. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая i царкоўная літаратура. Летапісы i мемуары. Грамадска-палітычная i філасофская думка. С. i Л. 3ізаніі, Л. Карповіч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Горадабудаўніцтва i архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай i еўрапейскай культур.

БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗІНЕ XVII — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.

Гістарыяграфія i асноўныя крыніцы па праблеме.

Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. Яе прычыны, характар i асаблівасці. Паўстанне на чале з Б. Хмяльніцкім на Украіне i яго уплыў на разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-усходніх землях Беларусі. Казацкія загоны i ix кіраўнікі. Грамадска-станавы склад паўстанцаў. Баявыя дзеянні ў 1648—1649 гг. пад Пінскам, Мазыром i Бабруйскам. Бітвы пад Лоевам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654—1667 гг. Прычыны i пачатак вайны. Ход i характар баявых дзеянняў. Наступ pacійcкix войск у ВКЛ у 1654—1655 гг. Абарона Смаленска, Вщебска, Мсщслауя. Захоп Вільні. Перам1р'е у Нямежы. Акупацыйная палітыка царскіх улад на Беларусі. Пазіцыя шлях­ты i магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя i антымаскоускія выступленні сялян i гараджан. Антыакупацыйны рух.

Умяшанне ў канфлікт Швецыі. Спробы разрыву ўніі Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам. Палітычная i вайсковая дзейнасць гетмана Я. Радзівіла. Кейданская ўнія.

Ваенныя дзеянні 1658—1666 гг. Вызваленне Вільні. Паўстанне ў Магілёве. Андрусаўскае перамір'е. Трагічныя вынікі вайны для Беларусі. Умовы «вечнага мipy» 1686 г. з Расіяй.

Эканамічнае становішча i сацыяльныя супярэчнасці. Эканамічны заняпад i яго прычыны. Фінансавы крызіс. Магнацкае землеўладанне. Сялянская i панская гаспадарка. Беларускія гарады i мястэчкі. Рамяство i гандаль.

Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскія хваляванні ў Крычаўскім старостве i на Каменшчыне.

Дзяржаўна-палітычны крызіс. Арганізацыя ўлады i кіравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў. Ваяводскія i павятовыя соймікі. Сацыяльна-палітычнае дамінаванне магнатаў. Становішча дробнай i сярэдняй шляхты.

Узмацненне феадальнай aнapxii. Суперніцтва паміж ВКЛ i Каронай. Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыі правоў» ліцвінскай i польскай шляхты. Бітва пад Алькенікамі. Віленская пастанова. Чпрговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім.

Рэлігійныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенствп каталіцкага касцёла. Поспехі уніяцтва. Становішча пратэстантаў i праваслаўных. Яўрэі i мусульмане у Беларусі.

Паўпочная вайна на Беларусі Міжнародныя адносіны у Еўропе напярэдадні. Прычыны i пачатак Паўночнай вайны. Асаблівасці ўступлення у яе Вялікага княства Літоўскага. Дамовы антысапегаўскай кааліцыі з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Пводзіны іншаземных войск. Адносіны насельніцтва да ваюючых бакоў.

Выбранне манархам Ст. Ляшчынскага. Дэоранізацыя Аўгуста II. Сандамірска-Віленская канфедэрацыя. Рашэнні «нямога» сейма. Павелічэнне paciйcкix уплываў ва ўнутранай i знешняй палітыцы.

Bынiкi вайны для Беларусі

Культура. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа. Прычыны узманення паланіацыі феадальнай вярхушкі i яе вынікі. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову.

Стан школьнай асветы i выхавання. Езуіцкія калегіумы. Віленская акадэмія i яе роля ў распаусюджанні навуковых ведаў. «Вялікае мастацтва артылерыі» К. Семяновіча. Развіццё фальклору. Тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка. Свецкая i духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-паліьтычная думка. С. Полацкі i яго дзейнасць. А. Белабоцкі, К. Лышчынскі, I. Капіевіч, Ст. Шчука i планы сацыяльна-палітычных рэформ.

Архітэктура, скульптура i жывапіс. Стыль Барока. Развіццё прыкладнога мастацтва.

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага развіцця пасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай i гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін.

Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадарка i спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза, Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка i катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё ўнутранага i знешняга гандлю. Становішча гарадоў. Характар i вынікі эканамічнага ажыўлення.

Стан гарадскога i вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства у другой палове XVIII ст.