- •I страфа
- •Іi страфа
- •Ііi страфа
- •Іv страфа
- •V страфа
- •Vі страфа
- •Vіі страфа
- •Vііі страфа
- •Іx страфа
- •X страфа
- •Xі страфа
- •Xіі страфа
- •Xііі страфа
- •Xіv страфа
- •XV страфа
- •Xvі страфа
- •Xvіі страфа
- •Xvііі страфа
- •Xіx страфа
- •XX страфа
- •Xxі страфа
- •Xxіі страфа
- •Xxііі страфа
- •Xxіv страфа
- •XXV страфа
- •Xxvі страфа
- •Xxvіі страфа
- •Xxvіiі страфа
- •Xxіx страфа
- •XXX страфа
- •Xxxі–хххіі строфы
- •Літаратура
XXX страфа
Ўзышлі ў святліцу, пераксцілісь,
Эней і “Вотча” прачытаў.
За стол ўсе радышкам садзілісь.
Малінок на стале стаяў.
Дзідона варыва ўлівала,
Шматкамі мяса ў міскі клала
І забяляла малаком;
Трупаціла яна крупеню,
Яешню, руднік, жур, смажэню,
Камы, пячэню з часнаком.
ХХХ страфа цалкам адпавядае дэцыме.
Xxxі–хххіі строфы
Былі й салодкія пацешкі:
Папранік вяземскі, арэшкі.
Мязгі і мезюлі рашаты.
Дуда вярлюем тут равела,
Сапелка гусыняй шыпела,
Скрыпела скрыпка, як каткі.
Дзявухны галасу гукалі,
Вясну малодушкі склікалі,
І шуткі розныя рабілі:
Казу святочную вадзілі,
З загнеткі лося забівалі
Дугу у шубу прадзявалі, –
Зікання ў волюшку было.
Расхарапужыўся Эней,
Аж іскры сыплюць ад лапцей.
Дадзеныя 15 радкоў, магчыма, былі ў складзе ХХХІ і ХХХІІ строфаў. Тры радкі (трэці, шосты і трынаццаты), якія не маюць пары для рыфмоўкі, паказваюць на тое, што страчана частка, дзе апісваецца баль-гулянка траянцаў у Дыдоны. Апошнія два радкі, зусім магчыма, належалі нейкай асобнай страфе, у якой, як і ва ўкраінскай “Энеідзе”, апавядаецца пра танец Энея з сястрою Дыдоны (ці самою Дыдонаю).
Высновы. Па-першае, беларуская “Энеіда навыварат” была напісана адычнаю страфою. Праўда, цалкам захаваліся толькі тры “правільныя” страфы. Але 19 (!) строф магчыма трансфармаваць у адычныя, зрабіўшы перастаноўку радкоў або прызнаўшы, што ў страфе адсутнічае адзін ці два радкі. Астатнія 8 строф захаваліся кепска: ад 5 засталіся толькі фрагменты, а тры страфы, хоць і дастатковыя па аб’ёму, але іх “трывалая” сумежная рыфмоўка не дазваляе правесці перакамбінацыю радкоў. Выяўленне ў тэксце “Энеіды навыварат” значнае колькасці адычных строф дазваляе казаць пра аўтарскую задуму выкарыстоўваць менавіта гэты від верша. А г. зн., усе захаваныя спісы паэмы – адно толькі сапсаваныя з-за вуснага бытавання фрагменты твора.
Па-другое, напісана паэма напрыканцы XVIII – напачатку ХІХ стст. як непасрэдны водгук на з’яўленне “Энеід” М. Восіпава і І. Катлярэўскага (магчыма, толькі на выданне ў 1791 г. паэмы М. Восіпава, а травестацыя І. Катлярэўскага з’явілася пазней) у час шырокага выкарыстання ў расійскім вершаванні адычнай страфы.
Па трэцяе, сумнеўна, што яе аўтарам з’яўляецца В. Равінскі: спіс, які паходзіць з дому Равінскіх (г. зв. “смаленская рэдакцыя”), нягледзячы на яго лепшую захаванасць у параўнанні са спісамі братоў Мыслоўскіх (“віцебская рэдакцыя”) яўна не аўтарскі. Асабліва, улічваючы гіпотэзу пра адычную страфу “Энеіды навыварат”.
Па-чацвёртае, звесткі надзвычай дасведчанага Р. Падбярэскага (паэма напісана 50 гадоў таму І. Манькоўскім) патрабуюць далейшае праверкі і распрацоўкі.
Літаратура
Ахрыменка П.П. Фальклорна-літаратурныя сувязі ўкраінскага і беларускага народаў. Мн., 1959.
Бас І. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969.
Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
Деркач Б. Іван Котляревський // Котляревський І. Енеïда: Поема. Киïв, 1987. С. 5–26.
Карский Е. Белорусская Энеида наизнанку. С приложением текста сохранившихся отрывков. Харьков, 1908.
Котляревський І. Енеïда: Поема. Киïв, 1987.
Кісялёў Г. Загадка беларускай “Энеіды”. Мн., 1971.
Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993.
Киселев Г.В. Разыскивается классик… Историко-литературная дилогия. Мн., 1988.
Podbereski R. Białoruś i Jan Barszczewski // Barszczewski J. Szlachcic Zawalnia, czyli Białoroś w fantastycznych opowiadaniach. Petersburg, 1844. [T. I]. S. I–XLI.