Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мінск.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
837.07 Кб
Скачать

Кантрольна-самастойная праца№1

1) Мінск. Стары горад(плошча Свабоды):

А) Мінск / Свята-духаў кафедральны сабор

 

пабудаваны: 1687 г. стыль: віленскае барока

Пачаў будавацца ў 1642 г. як касцёл пры кляштары бернардзінак. Комплекс касцёла і кляштара бернардзінцаў заснаваны па фундацыі братоў Кансоўскіх. Пад касцёлам у крыпце ў свой час былі пахаваныя прадстаўнікі вядомых шляхецкіх і магнацкіх родаў: Завішы, Кансоўскія, Тышкевічы. Асьвячоны ў 1687 г. Пасля пажару 1741 г. - рэканструяваны.

У 1866 г. разам з кляштарам перададзены праваслаўнай царкве. У 1869 г. быў адноўлены на сродкі дзяржавы, а ў наступным годзе быў адкрыты і пераасвячоны разам з манастыром ў гонар сашэсця Святога Духа.

У 1918 г. набажэнствы ў храме спыніліся. Ён быў пераўтвораны ў спартовую залу, потым архіў. У 1943 г. пасля асвячэньня сабора архіепіскапам Філафеем (Нарко) набажэнствы былі адноўлены.

Адначасова з храмам аднавіўся і манастыр. У 1-й пал. 1950-х гг. адбыўся капітальны рамонт інтэр'ера храма. Сучасны воблік сабор набыў пасля апшняга рамонту кан. 1970-пач. 1980-х гг.

Храм вырашаны паводле канона 3-нефавай 6-слуповай 2-вежавай базілікі (вышыня вежаў - 34 м).

Б) Валожын / Касцёл Святога Юзафа (Язэпа)

пабудаваны: 1816 г. стыль: класіцызм позні

На пл. Свабоды. Пабудаваны ў 1816 г. з цэглы. У стадыі рэстаўрацыі. Дзейнічае.

У 1683 (1681?) г. гетман польны літоўскі, кашталян віленскі Юзаф Багуслаў Служка заснаваў ў цэнтры горада бернардзінскі кляштар і пры ім школу. У 1690 г. быў пабудаваны драўляны касцёл. Перад касцёлам знаходзіўся цвінтар, абгароджаны драўлянай абарончай сцяной з 2 вежамі (званіца і брама). Старажытны касцёл згарэў у 1715 г. Узведзены ў 1816 г. храм у 1864 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Кляштарны корпус разбураны ў 1860 г.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму (ампіру). Узняты на высокі руставаны цокаль, буйнамаштабны прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам, над алтарнай часткай якога ўзведзена гранёная каркасная сігнатурка-ліхтарык. Адзіны, але магутны архітэктурны акцэнт створаны на галоўным фасадзе — 6-калонны порцік дарычнага ордэра з 3-вугольным франтонам 2-схільнага даху. Пад порцікам на плоскасці фасада 4 арачныя нішы, у якіх раней змяшчаліся скульптурныя выявы евангелістаў. Бакавыя плоскасныя сцены рытмічна расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з 3-вугольнымі сандрыкамі. Будынак акаймоўвае антаблемент з трыгліфным фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Унутраная прастора падзелена аркадамі на 3 падоўжныя нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках і распалубках. У тарцах бакавых нефаў вылучаны сакрысціі, якія абмяжоўваюць прастору прамавугольнай апсіды.

Побач з касцёлам асобна размешчана брама-званіца (раней была аб'яднана з ім агароджай). Масіўная 3-пралётная аркада з фігурнымі контрфорсамі па баках дэкарыравана прысценным 4-калонным порцікам дарычнага ордэра. У арках брамы навешаны 3 бронзавыя званы.

В) Мінск / Кафедральны Касцел Найсвяцейшай Панны Марыі

пабудаваны: XVIII ст. стыль: барока

Пабудаваны ў другой пал. 17 - пач. 18 ст. пры езуіцкім кляштары па фундацыі смаленскага біскупа Гераніма Сангушкі.

Пасля скасавання езуіцкага ордэна ў 1773 г. стаў парафіяльным, а ў 1798 г. паводле булы Паўла І - катэдральным.

Пасля 1820 г. быў перайменаваны ў Марыінскі сабор. У 1934 г. дзейнасць касьцёла спынена і ён быў перабудаваны на спартовую залу ДСТ "Спартак" (зьнішчаны вежы і перабудаваны фасад).

Пасля рэстаўрацыі ў 1980-я гг. адноўлены ў выглядзе 3-нефавай 2-вежавай 6-слуповай базілікі з паўкруглай апсідай, завершанай фігурным франтонам. У 1990 г. перададзены каталікам.

(езуіты – мужчынскі манаскі ордэн рымска-каталісцкай царквы, заснаваны ў 1534 годзе Ігнатам Лайолай с зацвержаны Паўлам ІІІ ў 1540 годзе)

Г) Мінск\ Канцэртная зала і былыя манастыры базыліянаў і базыліянак

Комплекс базыліянскіх манастыроў Св. Духа быў пабудаваны ў першай палове XVII ст. на высокім рынку(сучасная пл. Свабоды) – ў адміністрацыйным, гандлёвым і культурным цэнтры сярэдневяковага горада. Да нашага часу захаваліся асобныя пабудовы некалі вялічнага ансамбля: карпусы(пл. Свабоды, 23) і жаночага(вул. Энгельса, 1) манастыроў, перабудаваных у XIX ст. нажаль, галоўнае збудаванне ўсяго комплексу – царква Св. Духа – не захавалася. (Базыліяне – манахі грэка‑каталіцкага (уніяцкага) ордэна св. Васіля (Базыля) Вялікага)

Д) Ратуш

У будынку размяшчаліся магістрат, суд, архіў і інш., у 1830-х гадах музычная школа. У 1884 г. прыстасаваны пад тэатр, які працаваў у 1844-1851. ….тут паказвалі драматычныя і музычныя спектаклі на рускай, польскай і украінскай мовах пастаянных гарадскіх антэпрыз Я. Хелмікоўскага, В. Вяржыцкагаі, В Драздоўскага. У лістападзе 1848, тут упершыню ў Беларусі пастаўлена п’еса М. Гоголя “Рэвізор”. Фае, зала і ложатэатра былі распісаны гарадскім дэкаратарам І. Караткевічам. Перад будынкам ратушы некалі стаяў Аляксандру ІІ, разбураны ў 1850-я гг. Ў валадпранні Мікалая І.

Е) Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла

1596 г. Пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі было забаронена будаваць праваслаўныя цэрквы. Гэта выклікала нязгоду і супрацьдзеянне як простых жыхароў, так і знатных гараджан Мінска, у тым ліку заснавальнікаў праваслаўнага брацтва пры замкавай царкве ў гонар Нараджэння Багародзіцы.1611 г. 23 лістапада (ст.ст.) Еўдакія Рыгораўна Сцяцкевіч з роду князёў Друцкіх-Горскіх даравальнай граматай ахвяравала праваслаўным на вечныя часы тры пляцы на вуліцы Вялікай Юр’еўскай (цяпер Ракаўская), «да ракі Свіслачы прылеглыя». У тым жа годзе сродкі на храм ахвяравалі яшчэ 52 знатныя жыхары Мінска. 1612 г. 10 верасня праваслаўнае брацтва — «земскія дворныя, рыцарства, шляхта і абывацелі ваяводства і павету Менскага» — у замку сабраўшыся, вырашыла на ахвярава­най зямлі заснаваць праваслаўны храм і манастыр, а пры ім школу і шпіталь для захавання сваёй старажытнай грэчаскай веры. Пры ўмо­ве, каб гэты манастыр назаўсёды заставаўся ў Праваслаўі і быў у пад­парадкаванні Канстанцінопаль­ска­га патрыярха і «ў еднасці з віленскім манастыром Святога Духа».  1612–1613 гг. Узвядзенне храма і манастырскіх пабудоў (верагод­на, спачатку драўляных) вялося пад кіраў­ніцтвам іераманаха віленскага Свята-Духава манастыра Паўла Дамжавы. Апеку над будоўляй ажыццяўлялі ктытары з ліку мінскіх братчы­каў — князі Фёдар Друцкі-Горскі і Ян Агінскі, прадстаўнікі старажыт­ных шляхецкіх родаў Грыго­рый Вала­дковіч, Адам Ваньковіч, Вільгельм Сцяцкевіч, Іван Быкоўскі, Сцяфан Гладкі, Канстанцін Ратамскі. 1613 г. Асвячэнне храма: галоў­на­га прастола — у імя святых апосталаў Пятра і Паўла, правага — у гонар святога Іаана Хрысціцеля, левага — у гонар святога Архістраціга Міхаіла. Першым настаяцелем манастыра прызначаны ігумен Павел Дамжава, вядомы ў свой час прапаведнік, асветнік і друкар. 1617 г. Першая згадка пра існаванне пры Петра-Паўлаўскім манастыры школы, дзе навучаліся дзеці з праваслаўных сем’яў. У тым жа годзе настаяцель манастыра ігумен Гедэон пісаў скаргу ў мінскі магі­страт у сувязі з тым, што манахі-уніяты «пераследуюць і збіваюць дзяцей шляхты і мяшчан, якія вучацца ў школе пры царкве святых апосталаў Пятра і Паўла». 1619 г.Тэрыторыя манастыра пашырылася за кошт ахвяравання княгіні Ганны Агінскай, якая адпісала манастыру пляц, прылеглы да манастырскіх земляў. У тым жа годзе ктытары падалі пратэст у Галоўны літоўскі трыбунал у сувязі з варожымі адносінамі да манастыра мінскага ваяводы католіка Пятра Тышкевіча, які пагражаў манастыр і школу пры ім знесці і веру праваслаўную забараніць.1620 г. Па благаславенню архімандрыта Ві­ленскага Ляонція Карповіча ў Мінску, на правым беразе ракі Нямігі на сродкі Ганны Сцяцкевіч з роду Агінскіх заснаваны жаночы манастыр, прыпісны да Петра-Паўлаўскага мужчынскага. Яго першая настаяцельніца Яўгенія завяшчала пахаваць сябе пры царкве Пятра і Паўла. 1623 г. Мінскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў Петра-Паўлаўскаму манастыру фальварак Пярэспу з дваром, млынамі і іншымі пабудовамі, а землеўласнік Мікалай Вароніч — сенакосы ў Крупцах і на Камароўскім балоце. 1633 г. Дзякуючы хадайніцтву ктытараў і Кі­еўскіх праваслаўных мітрапалітаў, манастыр атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілеі, якія забяспечвалі бяспеку яго правоў і маёмасці «на вечныя часы». 1635 г. У час візіту ў Мінск манастыр наведаў Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла. Ён адслужыў літургію і падпісаў адмысловую грамату, у якой адзначаў высокі рэлігійна-маральны ўзровень манастырскага жыцця. 1636 г. Першая згадка пра існа­ванне пры манастыры шпіталя. У тым годзе землеўласнік Мікалай Дзераваед ахвяраваў сродкі на шпіталь для «ўбогіх, хворых і пакалечаных» гараджан. 1650 г. Кароль Уладзіслаў IV вы­даў брацтву прывілей, які пацвяр­джаў права на існаванне пры Пе­тра-Паўлаўскім манастыры школы, шпіталя і друкарні. 1670-я гг. У манастыры жыў некаторы час мітрапаліт Македон­скі Сафроній Гелепонас. З-за ад­су­тнасцi мясцовай іерархіі ён ас­вячаў анты­мінсы, міра, рукапа­ла­гаў свя­­шчэннаслужыцеляў для праваслаўнай паствы. Сваёй дзейнасцю ён выклікаў незадавальненне ўніяцкага мітрапаліта Гаўрыіла Календы, які называў мітрапаліта Сафронія турэцкім шпіёнам і дабі­ваўся яго выдалення з манастыра. 1685 г. Пры ігумене Пятру Па­шкевічу-Талаконскім згодна з воляй ктытараў у падпарадкаванне Петра-Паўлаўскаму манастыру перададзена Уваскрасенская Лагойска-Сялецкая абіцель, якая заставалася ў Праваслаўі да 1751 г. 1709 г. Рамеснікі мінскага шапач­нага цэха пастанавілі праводзіць гадавыя цэхавыя сходы для сумеснай малітвы за жывых і спачылых, як і раней, у праваслаўнай Петра-Паўлаўскай царкве. 1715 г. Намеснік манастыра Гедэон Шышка пісаў у чалабітнай да Расійскага імператара Пятра I: «Оный наш монастырь разорен и разграблен весь без остатку от швецкого войска и от неприятелей римския веры католиков и униятов…» 1734 г. Пры ігумене Валерыяне Лахавецкім манастыр пацярпеў ад наездаў шляхты-канфедэратаў, якія «на лошодях въехали, стреляли в святые иконы, разграбили достояние церковное и монастырское, братию и прислугу жестоко избили и даже выбросили из гробов тела умерших православных людей». Пасля гэтага манастыр прыйшоў у заняпад, манахі разышліся ў розныя канцы збіраць міласціну. 1747 г.Становішча манасты­ра на нядоўгі час палепшылася пры ігумене Нікадзіме Туміловічы, які ўмацаваў манастыр матэрыяльна, клапаціўся пра маральны воблік браціі, ад­навіў школу для навучання дзяцей. Аднак праз самавольства свецкіх патронаў ігумен Нікадзім быў пазбаўлены ігуменства. 1762 г. Ігумен Мікалай Дані­леўскі ў летапісе манастыра зрабіў такі запіс: «Манастыр мурам абгароджаны, часткова парканам старым абнесены, а адна частка не абгароджана. Ранейшыя келлі брацкія зусім пагарэлі: цяпер брація пры­тулілася ў мінскім жаночым манастыры пры той жа царкве… Царква вялікая, мураваная, уся была ўнутры распісана, але ад пажару палушчылася і пакалолася, зверху скляпенні напалову выпалі і разбілі тыя скляпенні, якія пад царквой… А зімой поўна ўсюды снегу; акна ніводнага цэлага ў ёй няма…». 1765 г. У Мінску права­слаў­ных налічвалася ўсяго 133 ду­шы, з якіх 76 былі мужчынскага і 57 жаночага полу; па роду заняткаў гэта былі пераважна ра­меснікі. 1778 г. Петра-Паўлаўскаму ма­настыру падпарадкаваны адноў­ле­ны праваслаўны Прылуцкі Свята­- Тро­іцкі мужчынскі манастыр. 1788 г. У Петра-Паўлаўскім манастыры з усяе браціі засталося толькі пяць манахаў. 1793 г. У выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў цэнтрам губерні. У тым жа годзе ўтворана Мінская епархія на чале з архiепiскапам Вiктарам (Садкоў­скiм). 1795 г. Абнаўленне знешняга выгляду і ўнутранага ўбранства сабора здзейснена пад кіраўніцтвам губернска­га архітэктара Фёдара Крамера на сродкі, выдзеленыя Расій­скай імператрыцай Екацяры­най II. Яна ахвяравала храму пазалочаныя срэбныя крыжы, уста­­­ноўленыя на франтонных вежах, і два па-мастацку аформленыя антымінсы. У канцы XVIII ст. у саборы захоў­валіся цудам ацалелая храмавая ікона святых апосталаў Пятра і Паўла, рэдкасны асобнік Евангелля, падараваны патрыярхам Маскоўскім Адрыянам (†1700). 1795 г. Указам архіепіскапа Віктара (Садкоўскага) «мінска­му храму, да таго званаму Петра-Паўлаўскім, прызначана быць кафедральным саборам навастворанай Мінскай епархіі». Тады ж адбылося пераасвячэнне храма ў гонар святой велікамучаніцы Екацярыны. Петра-Паўлаўскі манастыр, узведзены ў ступень I класа, быў перанесены ў будынкі былога ўніяцкага Свята-Духава манастыра ў Верхнім горадзе. 1799 г. Загадам архіепіскапа Мінскага Іава (Пацёмкіна) Екацярынінскі сабор атрымаў статус прыходскай царквы. 1800 г.Насельнікі Петра-Паўлаўскага манастыра на чале з ігу­менам Лазарам Церашковічам пераведзены ў Пінск і далучаны да браціі Богаяўленскага мужчынскага манастыра. Былыя манастырскія пабудовы сталі выкарыстоўвацца пад жыллё свя­шчэн­наслужыцеляў Екацярынiнскага сабора.1812 г. У сувязі з наступленнем арміі Напалеона царква занята французскім войскам. Салдаты абрабавалі храм і чатыры месяцы выкарыстоўвалі яго пад вайсковы лазарэт. З-за прычыненай шкоды богаслужэнні ў храме не адбываліся да вясны 1814 г. 1814 г. На адпушчаныя ўрадам сродкі завершаны рамонтныя работы. Пасля асвячэння храма адбылося ўзнаўленне богаслужэнняў. 1817 г. Асвячэнне правага пры­дзела ў гонар свяціцеля Мікалая цудатворца. 1834 г. Адкрыццё і асвячэнне ў прыходскім доме першай у горадзе духоўнай установы — ­Мін­скага духоўнага вучылішча, якое размяшчалася тут да 1845 г. 1844 г. Екацярынінская царква ўз­ведзена ў ранг гарадскога сабора. Прыпіснымі да яго сталі мінскі Уваскрасенскі, Крупецкі і яшчэ чатыры сельскія прыходы. 1859 г. Пачатак служэння ў са­боры протаіерэя Фёдара Мітке­ві­ча (1829–1904), духоўнага пісьмен­ніка, рэдактара «Минских Епархиаль­ных Ведомостей», аўтара падруч­ні­каў па гісторыі Старога і Новага Запавету, «Гісторыі Хрысціянскай Пра­васлаўнай Царквы ў апа­вядан­нях», «Агульна­даступнага тлумачэння богаслужэння Праваслаўнай Цар­квы», «Зборніка духоўных вер­шаў», «Тлумачэння святаў і пастоў Пра­васлаўнай Царквы». 1861 г. Далучэнне да Екацяры­нін­­скага прыхода большай часткі прыхаджан царквы в. Тарасава Мін­скага павету. 1870–1871 гг.Праведзена капі­таль­ная перабудова сабора ў рускавізантыйскім стылі. Узведзены ку­­пал, новыя вежы-званіцы, усталяваны пяціярусны пазалочаны ікана­стас. Новыя роспісы сцен, паводле сведчанняў сучаснікаў, не саступалі фрэскам храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве. Сабор упрыго­жвалі каш­тоўныя стара­жытныя іко­­ны свяці­целя Мікалая цуда­творца, шанава­ныя вобразы Божае Маці і Усіх свя­тых «кіеўскага мана­стырска­га пісь­ма», а таксама іко­на-машча­вік з выявай Распяцця ў выглядзе васьміканцовага крыжа — дар Троіца-Сергіевай лаў­ры. На званіцы ўстаноўлены пяць званоў, самы вялікі важыў 48 пудоў. 1872 г. Асвячэнне храма пасля завяршэння перабудовы здзейсніў архіе­піскап Мінскі і Бабруйскі Аляк­сандр (Дабрынін).  1902 г. Да Екацярынінскага пры­хода належала праваслаўнае насель­ніцтва правабярэжнай час­­ткі Мін­ска (за выключэннем служачых на чыгунцы) і 29 навакольных вёсак. Сабор валодаў землямі ў квартале паміж вул. Ра­каўскай і Уваскрасенскай (цяпер Вызвалення), там размяшчаліся жы­лыя дамы і гаспадарчыя пабудовы. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны прыход Екацярынінскага сабора налічваў 4811 чалавек. У 1917 г. паводле законаў новай улады сабор пазбаўляўся зямельнай і іншай маёмасці, свя­шчэннiкам забаранялася выкладаць Закон Бо­жы, царкоўная рэгістрацыя грамадзянскага стану губляла юрыдычную сілу.  1933 г. Екацярынінская царква закрыта ўладамі, а маёмасць яе разрабавана. Будынак стаў выкары­стоўвацца пад склад. 1941 г. Паводле жадання верую­чых 7 снежня ў храме адбылося аднаўленне богаслужэнняў. Асвя­чэн­не галоўнага прастола ў гонар святых першавярхоўных апо­сталаў Пятра і Паўла здзейсніў архіепіскап Філафей (Нарко). У час вайны ў храме знаходзілася цудатворная Мінская іко­на Божай Маці. 1944 г. У час бамбёжкі пашкоджаны дах і знесена левая вежа сабора. Пасля вызвалення горада ад­быліся арышты свяшчэннікаў, якія служылі ў час вайны — настаяцеля сабора протаіерэя Мікалая Ясін­скага (1884–22.9.1948, ГУЛАГ) і яго пераемніка протаіерэя Аляксандра Вернікоўскага (1884–6.7.1984, Орша). З канца 1944 г. богаслужэнні ў храме не праводзіліся. Будынак некаторы час выкарыстоўваўся пад жыллё. 1945 г. Пастановай Саўнаркома БССР ад 11 верасня 1945 г. будынак сабора перададзены Цэнтральнаму дзяржаўнаму архіву Кастрычніцкай рэвалюцыі і са­цыялістычнага будаў­ні­цтва. Для патрэб архіва перароблены інтэр’ер, цэнтральны неф падзелены на чатыры паверхі, у апсідзе зроблена лесвіца. 1968 г. У будынку сабора раз­мясціліся архіў навукова-тэхні­чнай дакументацыі і архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР.  1970 г. Узнікла пагроза зносу сабора ў сувязі з будаўніцтвам жылога дома на вуліцы Няміга. Дзякуючы намаганням творчай інтэлігенцыі, будынак быў выратаваны, прынята рашэнне пра яго навуковую рэстаўрацыю.  1972–1979 гг. Праведзена рэ­стаў­рацыя будынка сабора пад кіраў­ніцтвам архітэктара А.І. Курто. У выніку сабору вернуты формы помніка архітэктуры барока XVII–XVIII стст.

2) Мінск ХІХ стагоддзя.

А) Троіцкае прадмесце

Траецкае прадмесце (Траецкая гара) - гістарычны раён горада Мінска, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы гістарычнага цэнтра на левым беразе ракі Свіслач. Некалі з'яўляўся гандлёва-адміністрацыйным цэнтрам сталіцы Беларусі .

На захадзе ад Траецкай гары знаходзіцца Мінскае Замчышча, на паўночным захадзе - Татарскія агароды і Старосцінская слабада, на поўначы - Сторожевка, на ўсходзе - Залатая горка, на поўдні - цэнтральныя раёны Высокі і Нізкі рынкі .

На тэрыторыі прадмесця быў ​​размешчаны першы каталіцкі храм Мінска. Тут таксама знаходзіліся не захаваліся да нашых дзён Свята-Узнясенскі манастыр з аднайменнай царквой, Свята-Барысаглебская царква, жаночы базыльянскі манастыр Святой Тройцы (захаваўся часткова) і касцёл і кляштар каталіцкага манаскага ордэна мариавиток. Цяпер прадмесце з'яўляецца адным з самых любімых месцаў адпачынку мінчан і гасцей сталіцы.

Б) Ракаўскае прадмесце

Ракаўскае прадмесце (нарадзіўся Ракаўскае прадмесце) - гістарычны раён Мінска, які ўзнік у XI ст. ўздоўж старажытнай Ракаўскай дарогі. На тэрыторыі прадмесця размяшчаліся ўніяцкая царква, кармеліцкі касцёл і кляштар, Петрапаўлаўскі манастыр, ад якога да нашых дзён захавалася Петрапаўлаўская царква.

На тэрыторыі прадмесця размяшчаліся ўніяцкая царква, кармеліцкі касцёл і кляштар, Петрапаўлаўскі манастыр, ад якога да нашых дзён захавалася Петрапаўлаўская царква. Перыяд Другой сусветнай вайны стаў страшнай трагедыяй для габрэйскага народа - у канцэнтрацыйных лагерах і гета нацысты знішчылі больш за 6 мільёнаў габрэяў. 100,000 мінскіх яўрэяў - палова тагачаснага насельніцтва горада 20 ліпеня 1941 г. сталі вязнямі самага буйнога ў Беларусі Мінскага гета, арганізаванага ў Ракаўскім прадмесці. Насельніцтва гета жыло ў невыноснай цеснаце і антысанітарыі, нацысты рэгулярна праводзілі крывавыя пагромы і расстрэлы. Пасля пагрому 21 кастрычніка 1943 г. насельніцтва менскага гета было канчаткова знішчана. Расстрэлы габрэйскага насельніцтва адбываліся паўсюдна, вязняў гета вывозілі ў лагеры смерці, якія размяшчаліся недалёка ад Мінска. На Юбілейнай плошчы ўстаноўлены мемарыяльны знак у памяць аб жыхарах мінскага гета, два памятных каменя стаяць недалёка, на скрыжаванні вуліц Сухой і Калектарнай. На месцы масавых расстрэлаў мірнага насельніцтва горада на скрыжаванні вуліц Заслаўскай і Мельнікайтэ узведзены мемарыяльны комплекс «Яма» і пасаджана алея Праведнікаў.

В) Чырвоны касцел (касцел Святых Сымона і Алены)

Касцёл святога Сымона і святой Алены (нарадзіўся Касцёл Святога Сымона І святой Алены, польск. Kościół św. Szymona i Heleny), часта званы таксама Чырвоным касцёлам - найбольш вядомы каталіцкі храм Мінска.

Касцёл размяшчаецца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дома Правительства.Строительство храма пачалося ў 1905 г. Будаўніцтвам кіраваў мінскі дваранін Эдвард Вайніловіч , ён жа ахвяраваў буйную суму (100 000 рублёў) на будаўніцтва храма. Касцёл атрымаў імёны святых Сымона і Алены ў памяць двух рана памерлых дзяцей Вайніловіча. Храм быў адкрыты ў снежні 1910

У 1932 г. касцёл быў зачынены, у ім размясціўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР, затым ён пераабсталяваны пад кінастудыю. Падчас акупацыі горада нямецкімі войскамі храм быў зноў адкрыты. Пасля вайны будынак быў рэканструяваны, і яго зноў заняла кінастудыя. З 1975 г. у будынку размяшчаўся Дом Кіно і Музей гісторыі беларускага кіно.

У 1990 г. Чырвоны касцёл быў вернуты Каталіцкай царквы. У 1996 г. каля касцёла была ўсталяваная скульптура Архангела Міхаіла, пранізваць змея. У 2000 г быў усталяваны помнік «Звон Нагасакі».

Г) Тэатр імя Янкі Купалы

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (нарадзіўся Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) (Мінск, Рэспубліка Беларусь) - найстарэйшы тэатр Беларусі.

Гісторыя тэатра бярэ свой пачатак у 1887 годзе. Тагачасны губернскі тэатр Мінска быў сцэнічнай пляцоўкай для гастралюючых антрэпрыз. Тут выступалі Давыдаў і Камісаржэўскай, Варламаў і Савіна, Южин, Петыпа, у 1908 годзе ставіў блокаўскай "Балаганчык" Усевалад Мейерхольд.

14 верасня 1920 года тэатр адкрыўся ў якасці першага ў Беларусі дзяржаўнага тэатра. У праграму ўрачыстага адкрыцця Белгостеатра ўвайшлі інсцэніроўка аповесці Э.Ажэшкі "Рысь" у выкананні беларускай трупы, п'еса Шалом-Алейхема "Людзі" (яўрэйская трупа) і "Вяселле" А.Чэхава (руская трупа). У трупе маладога тэатра ў той час гуляла легенда беларускага тэатра - вялікая Стэфанія Станюта.

Сярод першых пастановак пераважалі спектаклі з ярка выяўленай нацыянальнай тэматыкай. Гэта пастаноўкі "Паўлінка" (1920 г.) і "Раскіданае гняздо" Янкі Купалы (1921 г.), "На Купалле" М.Чарота (1921 г.), "Дом за вёскай" М.Старицкого (1921 г.) , "Бязродны" В.Голубка (1921 г.) і інш Тэатр, кіраваны Ф.Ждановіч, арганізоўваў спецыяльныя этнаграфічныя экспедыцыі для збору матэрыялу. Так паступова складваўся каларыт нацыянальнай тэатральнай школы. У 1921-31 гады тэатрам кіраваў Еўсцігней Міровіч, з прыходам якога малады калектыў пачынае імкліва набіраць прафесійнае майстэрства. Вырастае цэлая плеяда артыстаў, якія сталі пасля гонарам нацыянальнай акцёрскай школы: Глебаў, Г.Глебаў, М.Зораў, В.Крылович, В.Пола, О.Галина, В.Владомирский, С.Бирилло, В.Дедюшко. У рэжысуру прыходзяць Л.Рахленко, М.Зорев, К.Санников, Л.Литвинов. Спектаклем "Вільгельм Тэль" Заяіцкім ў апрацоўцы Міровіча тэатр у 1926г. заснаваў дзіцячы рэпертуар.

Усесаюзнае прызнанне тэатру прынесла ўдзел у дэкадзе беларускага мастацтва, якая праходзіла ў Маскве ў 1940 годзе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны тэатр працаваў у Томску. Брыгады акцёраў выязджалі на фронт, гулялі ў шпіталях. У Томску жа ў 1944 годзе была пастаўлена і знакамітая "Паўлінка" Я.Купалы, спектакль, які ўжо 62 гады ідзе на сцэне Купалаўскага тэатра з нязменным поспехам, з'яўляецца яго візітнай карткай і адкрывае тэатральныя сезоны. Цяпер у "Паўлінцы" занята ўжо пятае пакаленне артыстаў.

У 1944 годзе тэатру было прысвоена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. У 1948 годзе тэатр адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за спектакль "Канстанцін Заслонаў" па п'есе А.Мовзона. Першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адзначана насычэннем рэпертуару рускай класікай (у асноўным гэта п'есы А.Астроўскага). У 1952 годзе Дзяржаўнай прэміі СССР ганаруецца спектакль "Спяваюць жаўрукі" К.Крапівы. У 1955 годзе тэатр атрымлівае высокае званне "Акадэмічны" і афіцыйна аб'яўляецца адным з пяці лепшых тэатраў у Савецкім Саюзе.

Сапраўднымі падзеямі не толькі ў тэатральным, але і ў грамадскім жыцці Беларусі сталі спектаклі "Лявоніха на арбіце" А.Макаёнка, "Дзівак" Н.Хикмета, "Людзі на балоце" І.Мележа, "На дне" М.Горкага, "Што той салдат, што гэты "Б.Брехта і многія іншыя.

З'яўляецца шэраг этапных для тэатра спектакляў, такіх як "Трыбунал" і "зацюканая апостал" А.Макаёнка, "Апошні шанц" В.Быкава, "Характары" В.Шукшын, "Эшалон" М.Рощина, "Святая святых" І. Друце.

У гэты час у тэатры адкрываецца Малая сцэна для эксперыментальных пастановак. У 1993 годзе за высокія дасягненні ў развіцці беларускай тэатральнай культуры Пастановай Савета Міністраў РБ тэатру імя Янкі Купалы быў прысвоены статус "Нацыянальны".

Новы век адзначаны для тэатра новым творчым узлётам рэжысёраў В.Раевского, В.Савицкого і А.Гарцуева. Рэпертуар ўзбагаціўся такімі іх пастаноўкамі, як "Чорная панна Нясвіжа" і "Вечар" А.Дударава, "Эрык XIV" А.Стриндберга, "Чычыкаў" паводле паэмы М.Гогаля "Мёртвыя душы", "Івона, прынцэса Бургундская" В.Гомбровича , "Маэстра" М.Ладо, "Дзікае паляванне караля Стаха" У.Караткевіча, "Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я.Борщевского, "Балада пра каханне" паводле аповесці В.Быкава "Альпійская балада" і многія іншыя. Сярод шырокай рэпертуарнай палітры тэатра, якая ўключае ў сябе і сучасныя п'есы, і жанравыя пастаноўкі, і рускую і замежную класіку, асаблівую ролю адыгрывае нацыянальная драматургія. Менавіта на айчынным матэрыяле створаны лепшыя спектаклі тэатра. У рэпертуары тэатра ёсць і дзіцячыя спектаклі - мюзікл-казка "Афрыка" В.Кондрусевича і казка "Снежная каралева" Е.Шварца. Усе пастаноўкі традыцыйна ідуць на беларускай мове.

Трупа з 70-ці чалавек ўключае ў сябе і знакамітых майстроў старэйшага пакалення, і на траціну складаецца з актыўнай творчай моладзі. Тэатр шмат гастралюе, прадстаўляе Беларусь у міжнародных тэатральных фестывалях і конкурсах, нязменна заваёўваючы ўзнагароды і тытулы.

На базе Малой сцэны тэатра дзейнічае творчая лабараторыя малады драматургіі і

рэжысуры, дзе пад кіраўніцтвам прафесіяналаў спрабуе свае сілы таленавітая моладзь.