Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Zadannie_II_-_Ranni_Novy_czas.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
16.11.2018
Размер:
140.8 Кб
Скачать

З дакументаў Разраднага Прыказу Вялікага Княства Маскоўскага.

1615 Г. Верасня 10. – Справаздача перамышальскага ваяводы с.Ф. Глебава ў Разрадны прыказ аб узяцці Лісоўскім Перамышалю і запіс баярскага прысуду аб пакаранні Глебава.

Гаспадару, цару і вялікаму князю Міхаілу Фёдаравічу, усея Русі, халоп твой Сенька Глебаў чалом б’е. Гэтага, Гаспадар, 124-га году верасня ў 1 дзень пасылаў я, халоп твой, ў Ліфін для вестак перамышальскага стральца Восіпку Чарнацова ды Раманава чалавека, Шушэрына Міньку Іванова. Таго ж, Гаспадар, чысла ў ночы прыбег да мяне, халопа твайго, стралец Восіпка Чарнацоў. А ў час роспытаў мне, халопу твайму, сказалі: таго ж чысла верасня ў 1 дзень прыйшлі літоўскія людзі за пяць вёрст да Ліфіна ў вёску Мыжбар. І я, халоп твой, па тых звестках, пасылаў у манастыры ў Перамышальскі ўезд да Тройцы ў Люцікаў манастыр ды да Прачыстай ў Шароўкін манастыр, і ў сёлы, і ў вёскі, каб з манастыроў усялікія людзі ішлі ў горад ў Перамышаль, у аблогу. І ад Тройцы, Гаспадар, з Люцікава манастыру архімандрыт з усёю браццю і слугамі, і з сялянамі да мяне, халопа твайго, у Перамышаль не пайшлі, а пайшлі ў Калугу, а з Шэроўкіна, Гаспадар, манастыру пабеглі ў лес. І пра тое я, халоп твой, да цябе, Гаспадару, раней пісаў, што з манастыроў у Перамышаль ў аблогу ня бегаюць, і да мяне, халопа твайго, аб тым твайго гаспадарскага загаду не было. Ды верасня, Гаспадар, ў 2 дзень прыйшлі літоўскія людзі а другой гадзіне дня за дзве вярсты да гораду Перамышлю на раку Жыздру на Гордзікаў перавоз. І з Перамышлю, Гаспадар, з пасаду жылецкія пасадскія людзі пабеглі з жонкамі і дзецьмі ўсе ў розныя бакі па лясах, а ў горад, Гаспадар, не пайшлі. А толькі, Гаспадар, у Перамышлі ратных людзей было сорак сем чалавек стральцоў, і тых палова хворых, ды чатырнаццаць чалавек пушкароў ды затыншчыкаў ды пятнаццаць чалавек пасадскіх людзей, і тыя ўсе разбегліся. А я, халоп твой, у тыя часы ляжаў хворы і сядзець было ў Перамышлі няма каму, астрогу малога залажыць не было кім26, а снарады, Гаспадар, і зёлкі27 з Перамышлю пушкары і затыншчыкі вывезлі за Аку за раку, штосці, Гаспадар, прывезлі ў Калугу. А літоўскія, Гаспадар, людзі падыйшлі да Перамышлю верасня ў 2 дзень а чацвертай гадзіне дня. Літасць, Гаспадар цар і вялікі князь Міхайла Фёдаравіч, усея Русі, выяві, не кажы над халопам над сваім без следства апалы сваёй гаспадарскай пакласці. А сядзець было, Гаспадар, у Перамышлі няма кім, перамышальскія ўсялякія людзі пабеглі ўсё хто куды, а астрог, гаспадар, вялікі, садзіць не было кім.

Гаспадару цару і вялікаму князю Міхаілу Фёдаравічу ўсея Русі верасня ў 10 дзень з затыншчыкам з Рыгорам Івановым. У Разрад.

Чытана лістапада ў 5 дзень; баяры выраклі біць па рынках бізуном і паклаўшы біці, і адвесці да кары да плахі.

1615 г. верасня 8. – Справаздача калужскіх ваяводаў князёў Д.І. Даўгарукага і Т.І. Агеева ў Разранды прыказ аб дзеянні войскаў А. Лісоўскага і войскаў князя Д.М. Пажарскага і запіс баярскага прысуду аб мерах барацьбы з уцекачамі са службы.

Гаспадару, цару і вялікаму князю Міхаілу Фёдаравічу ўсея Русі, халопы твае, Данілка Даўгарукі, Цімошка Агееў, чалом б’юць. У гэтым, Гаспадар, у 124-м годзе, верасня ў 5 дзень, прыйшоў, Гаспадар, у Калугу ў з’езджую ізбу да нас, халопаў тваіх, белевец Васілёк Нікіцін, сын Ладыжэнскі. А ў роспыце сказаў нам, халопам тваім: узялі, маўляў, яго літоўскія людзі ў Белеве і прывялі з сабой у Перамышаль, і быў ў палоне ў літоўскіх людзей чатыры дні, а чуў, маўляў, Гаспадар, ад Лісоўскага, [што] толькі ў Белеве і Ліхвіне ваяводы гарадоў ня кінулі, і яму, маўляў, было ісці пад Смаленск, а як, маўляў, Гаспадар, літоўскія людзі прыйшлі ў Перамышаль і перамышальскі нарад знайшлі ў лесе, шэсць пішчаляў нараду ды зёлак бочку; ды Лісоўскі ж, Гаспадар, казаў, што яму ў Перамышлі зімаваць і звязвацца з літоўскімі людзьмі, якія будуць у пасольстве [у ВКМ – заўв. перакл.], а з Перамышлю яму прыходзіць да Калугі, а як будзе, Гаспадар, твой гаспадарскі баярын князь Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі з Украіны пойдзе ў Калугу, і яму [Лісоўскаму – заўв. перакл.] на яго ісці. І мы, халопы твае, тыя весткі да князя Дзмітрыя Міхайлавіча пісалі таго ж чысла. А галовы, Гаспадар, Іван Пушкін з паплечнікамі з сотнямі ад твайго гаспадарскага баярына князя Дзмітрыя Міхайлавіча Пажарскага прыйшлі ў Калугу верасня ў 4 дзень. А твой гаспадарскі баярын князь Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі прыйшоў у Болхаў, а Лісоўскі з літоўскімі людзьмі стаіць у Перамышлі, і каля, Гаспадар, Перамышлю ваююць сёлы і вёскі паляць. Ды верасня ў 6 дзень прыехаў у Калугу чарашнік Фёдар Малова і прывёз тваю гаспадарскую грамату да нас, халопаў тваіх, а ў тваёй гаспадарскай грамаце напісана: велена, Гаспадар, нам у Калузе жыці з вялікай асцярогай, не аплошна, і вартавых па горадзе і па астрозе і на ат’езджых старажах28 паставіці, і залогу распісаці ды і станіцы, Гаспадар, і раз’езды пад Лісоўскага і пад літоўскіх людзей велена нам, халопам тваім, пасылаць, а загадаць, Гаспадар, ім пра Лісоўскага і пра літоўскіх людзей выведваць, дзе зараз Лісоўскі стаіць і куды яго паход рыхтуецца, ды што, Гаспадар, раз’ездчыкі ды станічнікі, прыехаўшы да нас, халопаў тваіх, скажуць, і нам, Гаспадар, тыя звескі велена пісаць да цябе, Гаспадару, ды і да баярына і ваяводам, да князя Дзмітрыя Міхайлавіча Пажарскага з паплечнікамі і па гарадах да ваяводаў і да прыказных людзей усялякія звесткі пра Лісоўскага пісаць жа. І мы, халопы твае, па тваёй гаспадарскай грамаце і па ранейшым тваім гаспадарскім загадзе, у Калузе па горадзе і па астрозе залогу распісалі і калужанаў пасадскіх і ўсялякіх жылецкіх людзей і на ад’езджыя, Гаспадар, старажы высылаем калужанаў жа пасадскіх людзей, а ў станіцы, Гаспадар, і ў раз’езды нам, халопам тваім, пасылаці і па горадзе і па астрозе ў дадатак да пасадскіх людзей у залогу распісаці няма каго, стральцоў, Гаспадар, у Калузе толькі пяцьдзясят чалавек, і ў тых у многіх пішчаляў29 няма, з голаду і з беднасці праелі, што ім твайго гаспадарскага гадавога грашовага і хлебнага ўтрымання не давалася паўтары гады, а каторыя, Гаспадар дваране і дзеці баярскія розных гарадоў і новаахрышчаныя30 і татарове былі на тваёй гаспадарскай службе ў Калузе з намі, халопамі тваімі, і тых, Гаспадар, дваранаў і дзяцей баярскіх і новаахрышчаных і татараў узяў з сабою на тваю гаспадарскую службу твой гаспадарскі баярын і ваявода князь Дзмітрый Міхайлавіч Пажарскі ў Северскі паход31, а каторыя, Гаспадар, галовы з сотнямі Іван Пушкін з паплечнікамі высланы ў Калугу ад князя Дзмітрыя Міхайлавіча для зберагання Калугі ад літоўскіх людзей, і тым, Гаспадар, галовам і дваранам і дзецям баярскім, і атаманам і казакам князь Дзмітрый Міхайлавіч не [да] Калугі загадаў ісці, а [да] Перамышлю на Лісоўскага і на літоўскіх людзей, а ў Калузе, Гаспадар, загадаў быць атаманам Аўдзею Фёдараву ды Мікіце Цяпкіну, а ў іх, Гаспадар, у станіцах казакоў дзвесце чалавек. І ў прыход, Гаспадар, Лісоўскага і літоўскіх людзей, калужскімі пасадскімі людзьмі і тых станіцаў казакамі, залогі ўмацаваць няма кім, аб тым, Гаспадар, нам, халопам тваім, як загадаеш. А с сею, Гаспадар, справаздачаю, выслалі мы, халопы твае, да цябе, Гаспадару, сытніка Дружыну Круглікава ды белеўца Васіля Ладыжэнскага верасня ў 6 дзень, а Фёдар, Гаспадар, Малава з паплечнікамі ў Калузе застаўся для наступных звестак. А што, Гаспадар, пра Лісоўскага і пра літоўскіх людзей звестак будзе, і мы, халопы твае, тыя звесткі да цябе, Гаспадару, адпішам адразу.

Гаспадару, цару і вялікаму князю Міхаілу Фёдаравічу ўсея Русі 124-га верасня ў 8 дзень сытнік Дружына Круглікаў.

У Разрад.

Паслаць у ва ўсе гарады, з каторых гарадоў з службы пабеглі [ваяры – заўв. перакл.] і ў тых гарадах уцекачоў біць бізуном на гандлёвых плошчах, лепшых32 выбіраючы, а каго б'юць, і яны імёны назавуць: а пачнуць горшых замест лепшых біць, і ім [тым, хто здзяйсняе пакаранне – заўв. перакл.] самім бізуном быць бітымі… [..].