Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

18 складаны сказ, складаназлучаны

.docx
Скачиваний:
257
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
22.31 Кб
Скачать

18.Сфарміраваць сутнасць паняцця складанага сказа.Апісаць класіфікацыю складаных сказаў.Раскрыць сутнасць паняцця складаназлучанага сказа.Ахарактарызаваць віды складаназлучаных сказаў.Пракаменціраваць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Складаны сказ - гэта такі сказ,які складаецца з дзвюх ці некалькі прэдыкатыўных частак,аб’яднаных у адно граматычнае,сэнсавае і інтанацыйнае цэлае.

Састаўныя часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно сінткаксічнае цэлае пры дапамозе:

1)злучнікаў(злучальных і падпарадкавальных)

2)злучальных слоў

3)інтанацыі.

Тыпы складаных сказаў:

  • Складаныя злучнікавыя:

  • Складаназлучаныя

  • Складаназалежныя

  • Складаныя бяззлучнікавыя

  • Складаныя з рознымі відамі сувязі

Складаназлучаны сказ-такі складаны сказ,у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца злучальнай сувяззю.

Для сувязі частак у складаназлучаных сказах ужываюцца спалучальныя,супастаўляльныя і размеркавальныя злучнікі,якія адначасова служаць і сродкам выражэння разнастайных адносін паміж часткамі.

У залежнасці ад гэтага складаназлучаныя сказы падзяляюцца на 3 асноўныя групы:

1)складаназлучаныя сказы са спалучаьнымі злучнікамі і,ды;

2)складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі злучнікамі а,але,аднак,затое;

3)складаназлучаныя сказы з размеркавальнымі злучнікамі або,або-або,не то-не то,ці,ці-ці,ці то-ці то,то-то.

Адносіны паміж часткамі СЗС:

Тып адносін,іх хар-ка

Злучнікі для выражэння адносін

Прыклады

спалучальныя

1.Часавыя

і,ды(і)

А хвоя шуміць і шуміць,ды павявае вецер над галавой.

2.Прычынна-выніковыя

і,ды(і)

Ужо ўзышло сонца,і мне ўсё відаць было вельмі добра.

супастаўляльныя

1.Супастаўленне

(неадпаведнасць,

адрозненне)

а,але,ды(але),аднак,затое

На поўнач ішлі лясы,а на поўдзень мясцовасць была чыстая.

2.Супраць пастаўленне(часткі супярэчаць адна другой)

Не рэкі гамоняць,а зброя звініць.

размеркавальныя

1.Пералічальна-размеркавальныя

то-то,ці-ці(чаргаванне,пералічэнне),або,ці то-ці то,не то-не то(з’явы выключаюць адна адну)

Ці адзавуцца ў небе гусі,ці дзяцел грукне на сасне.

Або птушак там не было, або яны проста не адважваліся падаваць голасу.

Далучальныя(у другой частцы дадатковае тлумачэнне,паведамленне)

а,але,і,ды,ды і.

Салдаты прайшлі,і песня раптам абарвалася дзесь на павароце.

Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.

1.Паміж часткамі складаназлучанага сказа звычайнв ставіцца коска:

Ужо даўно сцямнела,і праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.

2.Коска не ставіцца перад злучнікамі і(ды),ці,або,калі:

а)ёсць агульнае для дзвюх частак слова(член сказа,пабочнае слова,часціца):

Па шашы ўвесь дзень ішлі людзі або ехалі падводы.

Хай свеціць сонца і радуюцца дзеці.

б)дзейнік другой часткі выражаны займеннікам сам,якім узмацняецца дзейнік першай часткі:

Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.

  • У складаназлучаным сказе коска не ставіцца ў выпадках:

а)калі спалучальныя часткі з’яўляюцца аднасастаўнымі сказамі(назыўнымі,безасабовымі):

Бяскрайні стэп і мора травы.

Ноч і цішыня.

Вечарэе і пахне кветкамі.

б)калі спалучальныя часткі маюць пытальныю і клічную інтанацыю:

Куды ж ісці і што рабіць?

Колькі працы і колькі сумлення!

Хто б гэта мог быць і што ён сячэ?

в)калі спалучальныя часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову:

У полі-рунь і ў небе-рунь.

Ёсць ворагі і ёсць сябры.

У мяне камандзіроўка і ў яго камандзіроўка.

г)калі выказнік або яго звязка ў другой частцы апушчаны(яны ёсць ў 1 частцы):

Сонца будзе свяціць і трава зелянніца.

Дзеці снедалі і маці з імі.

Неабавязковай з’яўляецца коска,калі спалучальныя часткі маюць аднародную будову(асабліва неразвітую або маларазвітую) і цесна звязаны па сэнсу:

Прайшла зіма і настала вясна.

Гурчаць маторы ды ляскочуць тракі.

3.Кропка з коскай ставіцца,калі часткі складаназлучанага сказа даволі развітыя і маюць свае знакі прыпынку:

Вее вецер,свішча ў коміне,горка плача,надрываецца;і цяпер мне тая музыка,як жывая,успамінаецца.

4.Працяжнік перад і ставіцца,калі ў 2-й частцы нечаканы вынік,рэзкае супрацьпастаўленне:

Сярэдзіна кастрычніка-і такі мароз.

Зачэпіш галіну-і на галаву снег,як са страхі.

  • Часта пастаноўка працяжніка залежыць выключна ад інтанацыі.Параўнайце:Выязджае на пагорак-і перад намі шырокая раўніна.Выязджаем на пагорак,і перад намі шырокая раўніна.