Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

15 словазлучэнні

.docx
Скачиваний:
116
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
23.29 Кб
Скачать

15.Раскрыць сутнасць паняцця словазлучэння як лексіка-семантычнай адзінкі. Апісаць сэнсавыя адносіны паміж словамі ў словазлучэннях. Апісаць класіфікацыю словазлучэнняў паводле граматычнага выражэння галоўнага слова. Ахарактарызаваць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях.

Словазлучэнне - гэта сэнсава-граматычнае адзінства двух або некалькіх самастойных слоў, звязаных падпарадкавальнай сувяззю. Гэта можа быць спалучэнне назоўніка з прыметнікам або займеннікам (новы капялюш, мае туфлі), дзеяслова з назоўнікам (пабачыцца з сябрам) або прыслоўем (старанна зрабіць) і інш.

Словазлучэнні можна вылучыць, вызначаючы сэнсавыя і граматычныя сувязі паміж словамі. У сказе 3 поля прыбралі багаты ўраджай, сеялі жыта (К. Ч.) можна вылучыць наступныя словазлучэнні: прыбралі з поля, прыбралі ўраджай, сеялі жыта, багаты ўраджай.

Словазлучэннямі не з'яўляюцца:

  1. спапучэнне дзейніка і выказніка;

  2. складаныя формы часцин мовы: будучага часу дзеяслова (буду чытаць), загаднага і ўмоўнага ладу дзеяслова (давайце пойдзем, схадзіў бы), найвышэйшай ступені параўнання прыметніка (самы вялікі) і вышэйшай ступені параўнання прыслоўя (менш падрабязна);

3) састаўныя лічэбнікі: сорак два, сорак другі.

Словазлучэнні будуюцца на залежнай, падпарадкавальнай сувязі, таму адно са слоў з'яўляецца галоўным, а другое - залежным. Так, у словазлучэнні цікавая кніга галоўным з'яўляецца слова кніга:

якая?

цікавая кніга.

У словазлучэнні чытаць кнігу галоўным з'яўляецца слова чытаць, а залежным - слова кнігу:

што?

чытаць кнігу.

Ад галоўнага слова да залежнага ставіцца пытанне.

Граматычная сувязь выяўляецца ў тым, што залежнае слова прымае тую форму, якой патрабуе галоўнае.

Сэнсавая сувязь выяўляецца ў тым, што словазлучэнне ўтвараецца толькі са слоў з пэўным лексічным значэннем: мы можам сказаць - высокае дрэва, але не скажам кіслае дрэва.

I слова, і словазлучэнне называюць паняцці, але словазлучэнні дэталізуюць іх.

Параўнайце:

дарога - роўная дарога

шырокая дарога

палявая дарога

дарога праз лес

дарога ў Мінск.

Словазлучэнні не выражаюць закончанай думкі, не маюць інтанацыі - гэта першае адрозненне. Другое адрозненне ў тым, што сказ можа складацца з аднаго слова: Зіма. Мароз. Снег. Словазлучэнне ж уключае ў сябе не менш за два словы.

Не ўтвараюцца словазлучэнні з радоў аднародных членаў сказа, са спалучэнняў з адасобленымі і ўдакладняльнымі членамі сказа, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, з даданымі часткамі ў складаназалежным сказе.

! Неабходна адрозніваць свабодныя і фразеалагічныя словазлучэнні. Фразеалагічныя словазлучэнні з'яўляюцца адным членам сказа, таму ўваходзяць у склад сінтаксічнай адзінкі ў якасці галоўнага ці залежнага слова:

нос павесіў з гора

востры на язык чалавек

Словы ў словазлучэннях звязваюцца адным з трох відаў падпарадкавальнай сувязі - дапасаваннем, кіраваннем або прымыканнем.

Дапасаванне - гэта такі від сувязі, пры якім залежнае слова прымае тую граматычную форму, што і галоўнае. Пры змене формы галоўнага слова абавязкова змяняецца і форма залежнага. Прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі і займеннікі пэўных разрадаў у адзіночным ліку дапасуюцца да назоўнікаў у родзе і склоне, а ў множным ліку - толькі ў склоне. Напрыклад, у словазлучэнні з высокага дома прыметнік высокага дапасуецца да назоўніка (з) дома ў форме адзіночнага ліку, мужчынскага роду, роднага склону.

Кіраванне - такі від сувязі паміж словамі, калі залежнае слова становіцца ў форму таго ўскоснага склону, якога патрабуе галоўнае. Форма склону запежыць ад лексіка-граматычнага значэння галоўнага слова і сэнсу залежнага. Кіраваць здольны ўсе самастойныя часціны мовы, а «паддаюцца» кіраванню словы з прадметным значэннем: чытаць кнігу, чытаць у кнізе, чытаць сябру, чытаць з сябрам. Паколькі многія формы склонаў ужываюцца з прыназоўнікамі, адрозніваюць прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае кіраванне.

Сутнасць прымыкання ў тым, што залежнае слова звязваецца з галоўным толькі паводле сэнсу, бо з'яўляецца нязменным. Прымыкаць да галоўных слоў могуць прыслоўі (выразна прачытаць, выразна прачытаны), дзеепрыслоўі (чытаць лежачы, працаваць стоячы), інфінітывы (жаданне вучыцца).

Класіфікацыя словазлучэнняў праводзіцца паводпе іх структуры, паводле прыналежнасці галоўнага слова да пэўнай часціны мовы і паводле сэнсавых адносін паміж словамі ў словазлучэнні.

Паводле структуры (будовы) словазлучэнні падзяляюцца на простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух самастойных слоў: чытаць кнігу, чытаць з цікавасцю. Да простых адносяцца і словазлучэнні, якія складаюцца з большай колькасці слоў, калі ў іх склад уваходзяць складаныя граматычныя формы (буду чытаць кнігу), формы ступеняў параўнання (самы высокі дом), складаныя колькасныя лічэбнікі (сорак пяць кіламетраў), а таксама фразеалагізмы (бачыцца гады ў рады).

Складаныя словазлучэнні ўключаюць тры і больш самастойныя словы: дзяўчынка з блакітнымі вачыма.

Паводле прыналежнасці галоўнага слова да пэўнай часціны мовы словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя.

Іменныя словазлучэнні бываюць назоўнікавыя (мяккі снег), прыметнікавыя (мокры ад расы), лічэбнікавыя (другі ад дарогі), займеннікавыя (хтосьці з вяскоўцаў).

У дзеяслоўных словазлучэннях галоўнае слова можа быць прадстаўлена дзеясловам (іду вуліцай), дзеепрыслоўем (з'еўшы супу), дзеепрыметнікам (намаляваны алоўкамі).

У прыслоўных словазлучэннях галоўнае слова з'яўляецца прыслоўем: вельмі хутка, далёка ад горада.

Сэнсавыя адносіны залежаць ад таго, што абазначае залежнае слова - прымету, аб'ект дзеяння або акалічнасць. У залежнасці ад гэтага словазлучэнні падзяляюцца на азначальныя (густы лес, леснікова сядзіба, першы ўрок), аб'ектныя (думаць пра падзею, будаваць дом), акалічнасныя (часавыя, прасторавыя, мэтавыя, прычынныя і інш; прыехаць летам, прыехаць у горад, прыехацьу госці).