Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
125.44 Кб
Скачать

Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.

Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • асаблівасці геапалітычнага становішча Беларусі пасля Першай сусветнай вайны;

  • становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, вынікі працэсу афармлення тэрыторыі БССР у 20-30-я гг. XX ст., ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны;

  • характар барацьбы і вытокі патрыятызму беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сутнасць расавай тэорыі фашызму і асаблівасці правядзення палітыкі генацыду; прычыны і характар калабарацыянісцкага руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі;

• месца і роля БССР ва ўмовах пасляваеннага супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

Студэнты павінны ўмець:

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель ва ўмовах фарміравання Версальска-Вашынггонскай сістэмы;

  • аналізаваць знешнепалітычныя абставіны, у якіх праходзіла ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, і ацэньваць гістарычнае значэнне гэтай падзеі;

  • ацэньваць гістарычнае значэнне Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў Перамогу над фашысцкай Германіяй;

  • характарызаваць ролю і месца БССР у геапалітычнай сітуацыі, звязанай з «халоднай вайной» і гонкай узбраенняў.

Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Брэсцкая і Рыжская мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларускае пытанне пры афармленні ВерсальскаВашынгтонскай сістэмы. Беларуская эміграцыя.

  1. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская дамова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

  1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Маскоўская бітва і яе роля ў разгортванні народнага супраціўлення акупантам. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам.

4. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.

Раздзел 5. Суверэнная Рэсііубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • сутнасць мадэрнізацыі ў працэсе пераходу ад індустрыяльнага да інфармацыйнага грамадства;

  • прыкметы дзяржаўнага суверэнітэту;

  • працэс афармлення і канстытуцыйнага ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • сутнасцьмадэлідзяржаўнагаўладкаваннязмоцнайпрэзідэнцкай уладай;

  • асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы;

  • прыкметы грамадзянскай супольнасці;

  • змест і сутнасць беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі;

• дасягненні ў духоўнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Студэнты павінныўмець:

  • вызначаць заканамернасці і асаблівасці пераходу Рэспублікі Беларусь да інфармацыйнага грамадства;

  • характарызаваць этапы фарміравання суверэннай беларускай дзяржаўнасці і даваць ацэнку дадзенаму працэсу як якасна новаму этапу айчыннай гісторыі;

  • прасочваць эвалюцыю форм дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь;

  • характарызаваць Рэспубліку Беларусь як дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву;

  • выяўляць каштоўнасці беларускага грамадства ў адпаведнасці з ідэалогіяй беларускай дзяржавы;

  • ацэньваць перспектывы станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

  • аналізаваць тэндэнцыі станаўлення беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • раскрываць асноўныя кірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе месца і ролю ў міжнароднай супольнасці;

  • ацэньваць сучасныя дасягненні духоўнай культуры ва ўзаемасувязі з культурна-гістарычнай спадчынай беларускага народа.