Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

7.Знешняя палітыка вкл. Грунвальдская бітва

Знешняя палітыка ВКЛ у XIII-першай палове XVI ст.Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ. У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. 12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт.У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся.У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для ВКЛ. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.

Грунвальская бітва.

Грунвальдская бітва або бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 г — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.), і войскам Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча). Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінула 18 тысяч нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тысяч было ўзята ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі ўзяты ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска. Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было небывалым у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад

на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.

Соседние файлы в предмете История Беларуси