Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

28. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэр Беларусi.

У гады ВАВ. Дзеянне бел. нацыяналістаў і калабарацыяністаў.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Гал. сродкамi ажыццяўл. плана «Ост» была палiт. генацыду – планамернага знiшч. нас.: камунiстаў, ваеннаслуж., сав., партыйных, камсам. актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўв. сiст. мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыц., лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

29. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Партыйна-савеція ўлады яшчэ напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў раёнах былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы на чале з сакратарамі або членамі былых парткамаў. Пакінутыя на акупіраванай тэрыторыі партыйныя і камсамольскія работнікі справіліся даволі паспяхова з задачай распальвання народнай барацьбы супраць захопнікаў, аб чым сведчаць яе размах, глыбіня і агульныя вынікі.

Створанае і самастойна ўзнікшае падполле адразу ж прыступіла да дыверсійнай і палітычнай дзейнасці. У Мінску ў другой палове 1941г. падпольшчыкі ўзарвалі склады са зброяй, цэхі па рамонту баявой тэхнікі, знішчалі варожых салдат і чыноўнікаў. Арганізатарамі мінскага падполля былі Кавалёў, Казінец, Матусевіч і інш. Акрамя дыверсійна-баявой работы мінскія падпольшчыкі праводзілі шырокую агітацыйную работу сярод жыхароў горада, збіралі для партызан разведвальныя звесткі, вызвалялі ваеннапалонных і адпраўлялі іх да партызан.

У красавіку 1942г. гітлераўцам удалося нанесці сур’ёзны ўдар па мінскім падполлі. У турму трапілі больш за 400 чалавек, многія з якіх былі павешаны і расстраляны. Нягледзячы на цяжкія страты, падполле выстаяла і прадоўжыла барацьбу. Але ў верасні-кастрычніку 1942г. на мінскае падполле акупанты абрушылі новыя рэпрэсіі. У турмы былі кінутыя сотні змагароў. Аднак цяжкія ахвяры не прымусілі патрыётаў скарыцца. Яны працягвалі сваю дзейнасць. Гітлераўцы ахрысцілі Мінск “страляючым горадам”. У мінскім падполлі змагалася каля 9 тысяч чалавек. За час акупацыі ў горадзе было праведзена звыш за 15000 дыверсій. Ноччу 22 верасня 1943г. падпольшчыкі забілі генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ.

Мужна змагалася падполле Віцебска. Восенню 1942г. стварэннем падпольнай арганізацыі тут займалася Харужая – удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Аднак фашысты схапілі і растралялі яе. У 1942г. падпольшчыкі горада арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

У Магілеве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942г. на чале з Мэтэ. Магілёўскаму падполлю, дзякуючы ўмела наладжанай рабоце, доўгі час удавалася пазбягаць масавых арыштаў.

Арганізатарам падполля на чыгуначнай станцыі Орша стаў Заслонаў. Пад яго кіраўніцтвам была разгорнута дыверсійная дзейнасць, якая паралізавала работу чыгуначнага вузла.

Значныя страты ворагу нанесла падпольная камсамольская арганізацыя “Юныя мсціўцы”. Падпольшчыкі ажыццявілі 21 дыверсію. Варожыя спецслужбы выкрылі падпольшчыкаў і пасля допытаў закатавалі да смерці.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў і камсамольцаў. У маі 1942г. быў створаны “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”. Камітэт распаўсюджваў сваю дзейнасць на Брэсцкую вобласць, шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

Соседние файлы в предмете История Беларуси