Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

4. Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях

На усходнеславянскіх тэрыторыях існавала моцная традыцыя язычніцтва (паганства), таму распаўсюджванне хрысціянства сутыкнулася з пэўнымі перашкодамі.

Так склалася, што язычніцтва і хрысціянства пачалі суіснаваць. Некаторыя элементы язычніцтва перайшлі ў новую рэлігію. Просты люд працягваў жыць па старым календары, і святарам прыходзілася ўлічваць гэта. Царква свае святы дапасоўвала да календара паганскага.

На працягу яшчэ некалькіх стагоддзяў (да XIII ст.) на ўсходнеславянскіх землях функцыянавалі паганскія свяцілішчы.

Паміж хрысціянствам і язычніцтвам пачынаецца барацьба, аднак пісьмовыя крыніцы, нажаль, данеслі нам аб гэтых падзеях няшмат. Атрыбуты хрысціянства – гэта абразкі з выявамі святых, крыжы з выявамі Езуса Хрыста, атрыбуты язычніцтва (ўпрыгожванні), падвеска ў выглядзе каня – тыпова мужчынскае упрыгожванне.

Хрысціянтсва было прынята ў Полацку загадам зверху, адразу пасля Кіева – у 988 годзе. Хутка пасля гэтага ў Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра Святаславіча і Рагнеды. Новы князь быў вельмі набожным чалавекам, пра што сведчаць летапісы. Пры ім хрысціянства актыўна развівалася. І ўжо ў 992 годзе ў Полацку ўтвараецца старажытнейшая на Беларусі Полацкая епархія, кіраўніком якой стаў Міна.

Ізяслаў і Рагнеда лічацца першымі хрысціянамі на Беларусі. Пасля таго, як Уладзімір адправіў жонку з сынам у Ізяслаўль, Рагнеда прыняла пострыг і стала манахіняй. Яе новае імя было Анастасія. Але пра месцазнаходжанне манастыра ў летапісе нічога не распавядаецца. Вядома толькі, што Рагнеда памерла ў 1000 годзе. Яе сын, Ізяслаў, не надоўга перажыў сваю маці. Праз год ён таксама памёр.

У 1003 годзе на полацкі прастол садзіцца Брачыслаў Ізяславіч. Ён княжыў у Полацку да 1044 года, аднак навукоўцам нічога не вядома пра развіццё новай рэлігіі пры гэтым князі.

Гісторыя хрысціянства была значна цікавей пры Усяславе Брачыславічу. Мала хто ў беларускай гісторыі можа параўнацца з гэтай персонай. Нават пры жыцці князя пра яго хадзіла шмат легенд і паданняў. Многія верылі, што князь нарадзіўся пры дапамозе вяшчунства і мог ператварацца ў птушку ці ваўкалака. Адсюль і дадатак да імя — Чарадзей. Аднак, такія чуткі пра князя толькі ўмацоўвалі і без таго яшчэ магутныя путы паганства.

Пры кананізаванні Барыса і Глеба (гэта былі браты дзеда Усяслава Браніславіча), князь аддаваў шмат увагі гэтаму мерапрыемству. Спачатку шанаванне памяці святых Барыса і Глеба праводзілася толькі ў Кіеве. Аднак Усяслаў Чарадзей пасадзейнічаў таму, каб традыцыя распаўсюдзілася і ў Полацку. Пра поспех ідэі князя кажа археолагам фрэска Барыса і Глеба ў Бельскім (Барысаглебскім) манастыры і віслая пячатка з выявай Глеба. Пазней гэтыя імёны — Барыс і Глеб — атрымалі сыны Усяслава Брачыславіча.

Значэнне прыняцця хрысціянскай рэлігіі на Беларусі

Так супала, што хрысціянства на беларускіх землях распаўсюджвалася разам з утварэннем дзяржаўнасці. Безумоўна прыняцце новай рэлігіі станоўча паўплывала на стварэнне дзяржаўных адзінак.

Хрысціянская вера ў адзінага Бога адпавядала дзяржаўнаму строю — уладу павінен трымаць у сваіх руках адзін князь. Духавенства было апорай для князя, таму часта князі назначалі у гэтыя колы людзей, якія потым маглі б падтрымаць уладу. Хрысціянскае вучэнне сцвярджала, што ўсялякая ўлада ад Бога, гэта значыць улада была нязменнай і свяшчэннай.

За кошт прыняцця хрысціянтсва свой аўтарытэт паднялі Полацкае і Тураўскае княствы. А пазней і Вялікае Княства Літоўскае. Гэтыя дзяржавы сталі ў адзін рад з іншымі хрысціянскімі краінамі Еўропы. А гэта  паспрыяла на развіццё гандлю і рамяства, пераймання іншага досведу і наладжванню сувязей.

Новая рэлігія садзейнічала і культурнаму ўзросту: будаваліся манастыры, пісаліся і перапісваліся кнігі, хаця і дазволіць сабе такую раскошу маглі далёка не ўсе. Пры манастырах засноўваліся бібліятэкі. Фарміравалася новае саслоўе — духавенства, якое мела значны ўплыў на насельніцтва.

Ды і ўвогуле маральны стан грамадства змяніўся. Запаведзі садзейнічалі добрым хрысціянскім адносінам паміж людзьмі. А гэта было, напэўна, і застаецца самым  галоўным.

5.Утварэнне ВКЛ. Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага.

У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае Княства Літоўскае.

У 1251 г. Міндоўг прымае каталіцтва, а ў 1252 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаў папа рымскі Інакенцій XIV). Але гэта не паслабіла націск крыжакоў, а напады галічан толькі ўзмацніліся. У 1258 г. адбыўся бадай самы крывавы набег на княства манголаў і галічан пад кіраўніцтвам хана Бурундая. Тым не менш, Міндоўг з поспехам супрацьстаяў набегу. 13 ліпеня 1260 г. ён разам з палачанамі нанёс цяжкае паражэнне крыжакам каля возера Дурбе, у 1261 г. адмовіўся ад каталіцтва і ў 1262 г. заключыў дамову з Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе з рыцарамі. Улада Міндоўга ў княстве была амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівіла і нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. На ролю збірацеля зямель славянаў і балтаў стаў прэтэндаваць трэці пасля Полацка і Наваградка цэнтр – жамойцкі вялікі князь у 1263 – 1264 гг.

Пад час барацьбы ў ВКЛ за лідарства, быў выгнаны Войшалк, забіты Таўцівіл (Трайнатам), потым забіты і сам Трайната. Уладу ў княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264 – 1267 гг.). Ён актыўна пашыраў межы княства, да Наваградчыны і Літвы далучыў Дзяволту і Нальшаны, выгнаў апошняга забойцу бацькі князя Даўмонта (у Пскоў). Пры гэтым Войшалку прыходзілася лавіраваць паміж шматлікімі ворагамі. У 1267 г. ён нечакана перадае ўладу свайму швагру, галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270 гг.). Праз некаторы час Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, другім галіцкім князем.

Новаму князю адразу прыйшлося сутыкнуцца з сепаратысцкімі памкненнямі ўнутры дзяржавы і шматлікімі ворагамі звонку. У 1294 г. ён жорстка задушыў мяцеж жамойцкіх феадалаў, што схіляліся да саюза з крыжакамі.

Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВКЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – згодна якому Полацкае княства атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе.

У выніку напружанай барацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі. У тым жа 1315 г. Віцень здзейсніў паход супраць тэўтонцаў з вялікім войскам. Гэта была помста за асаду рыцарамі Наваградка і разарэнне яго ваколіц годам раней (1314 г.). Тады дзякуючы выключным здольнасцям Давыда Гарадзенскага, які ўзначаліў абарону сталіцы, Навагрудак быў выратаваны.

Стараста гарадзенскі Давыд быў сынам выгнанага князя Даўмонта, які ўдзельнічаў у змове супраць Міндоўга. Тым не менш, Давыд не помсціў за бацьку, не выступіў супраць вялікакняскай улады, не ўдзельнічаў у змовах, а ў гадзіны небяспекі для краіны рашуча падтрымаў Віценя (пасля – Гедыміна) і выступаў супраць заваёўнікаў-крыжакоў. Ужо ў 1318 г. ён здзейсніў самастойны паход у Прусію на тэўтонцаў. У 1322 і 1323 гг. ён дапамог Пскову, што быў асаджаны лівонцамі. У наступным годзе – 1324 – разграміў рыцараў пад час удалага паходу на Мазовію. Давыд не ведаў ні воднага паражэння. Але пад час паходу ў нямецкую зямлю Брандэнбург (пад Берлін) у 1326 г. ён загінуў.

Віцень пашырыў тэрыторыю княства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненні жамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія землі і беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня” (сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавы ад заваёўнікаў (дзяржаўным герб стаў з 1384 г.). Менавіта ў гэты час склалася асноўная павіннасць феадалаў княства – пагоня – вайсковая справа па абароне дзяржавы ад нападаў.

Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316 – 1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыку збірання славянскіх зямель. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскага князя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320 г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымліваліся вялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Навагрудчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца - горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.

Каб пазбавіць крыжакоў падставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваў ахрысціць у каталіцтва жамойтаў і літоўцаў – якія яшчэ былі пераважна язычнікамі, але гэта выклікала незадавальненне як сярод саміх паганцаў, так і сярод праваслаўнага насельніцтва княства. Таму князь пайшоў іншым шляхам. Ён усталяваў саюзніцкія адносіны з польскім каралем і з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёс некалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу (гл. Давыда Гарадзенскага). Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.).

Ва ўнутранай палітыке Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў і адукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Падчас росту супярэчнасцяў з Масквой (за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад) заснаваў самастойную Літоўска-Наваградскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам ў Навагрудку (1316 г.).

Менавіта пры Гедыміне ВКЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікам дынастыі Гедымінавічаў.

Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі, да таго ж быў малодшым братам, і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя браты сталі саправіцелямі ў ВКЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345 – 1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі.

Альгерд далучыў да ВКЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў, 1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва войска ВКЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Да ВКЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВКЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.) скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы. У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабіла каля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.

Пад час княжання Альгерда тэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10, а беларускае насельніцтва – 8/10. Менавіта гэта вызначыла пануючы стан старабеларускай мовы і культуры ў княстве, больш таго Альгерд і ўсе Альгердавічы, акрамя таго, што карысталіся беларускай мовай, былі праваслаўнага веравызнання (да 1386 г.).Абазначыліся асноўныя шляхі далучэння славянскіх зямель да ВКЛ.

Такім чынам, стварэнне новай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзіне XIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы. Быў гістарычны сэнс ў тым, каб у межах адной дзяржавы аб’ядналіся розныя па этнічнаму паходжанню, мове і рэлігійным вераванням народы.

Соседние файлы в предмете История Беларуси