Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

32-33. Асноўныя напрамкі сац-эк і пал развіцця Беларусi у 50-80 гг.

Адбываецца паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР: павялічваецца мінімальная зарплата, пенсіі, паляпшаюцца жыллёвыя умовы (“хрушчоўкі”), забеспячэнне таварамі народнага спажывання. Асаблівасці эканомікі БССР перыяду “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс, другараднасць лёгкай прамысловасці, ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР, адсутнасць ўвагі да праблем экалогіі, выкліканых хімізацыяй с/г, страты дзяржаўных сродкаў з-за вялікай розніцы паміж закупачнай і прадажнай цэнамі на с/г прадукцыю. Гэта абумовіла наспяванне крызісных з’яў у гаспадарцы БССР. 

Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці.Была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне.Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю – вучоныя.Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі.Перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы.Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва.У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй.Разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай.Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі. Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна.У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі.Першым крокам у вяртанні да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы рэспублікі.Але ў пасляваенныя гады новая хваля рэпрэсій прыйшла на Беларусь – чарговыя арышты, дэпартацыі людзей на спецпасяленні і ссылку.Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Тут прадоўжылі ўзброеную барацьбу супраць савецкай ўлады групы асоб, якія супрацоўнічалі ў час акупацыі з фашыстамі.Аднак складаная сітуацыя была не толькі ў заходніх раёнах. Зладзейска-грабежніцкія банды і групы дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.Ліквідацыя крымінальных банд была завершана ў 1948 г.Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы.Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу.Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

34.Культура БССР у сярэдзине 1950- 1980 За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была ў асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілася. Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася сярэдняя адукацыя. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадовыя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзесяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ узровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя выкладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах перастала быць абавязковай. Новы этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання перайшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі. Адметнай рысай канца 80-х гг. стала з'яўленне навучальных устаноў новага тыпу - гімназій і ліцэяў. Ужо ў 1990/91 навучальным годзе акрамя 5429 дзяржаўных агульнаадукацыйных школ (з іх 2647 сярэдніх) у рэспубліцы працавалі першыя 12 гімназій і 5 ліцэяў. Ва ўстановах ўсіх тыпаў навучалася 1 млн. 507,7 тыс. дзяцей. Развівалася і сетка Высшых Навучальных Устаноў: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33, а колькасць студэнтаў з 31,6 тыс. да 184,6 тыс. чалавек. Агульнапрызнаным цэнтрам універсітэцкай адукацыі ў рэспубліцы з'яўляўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, на факультэтах якога ў 80-х гг. вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Буйным цэнтрам падрыхтоўкі інжынерных кадраў стаў Беларускі палітэхнічны інстытут (зараз Беларуcкі нацыянальны тэхнічны універсітэт), у якім набывалі адукацыю звыш 27 тыс. студэнтаў. Агульны лік выпускнікоў рэспубліканскіх ВНУ ў 1990 г. ў параўнанні з 1950 г. вырас больш чым у 3 разы. У рэспубліцы мэтанакіравана ўкараняўся тэзіс аб тым, што чым хутчэй адбудзецца зліццё моў (на карысць рускай мовы), тым хутчэй краіна наблізіцца да камунізму. Інтэн-сіўнае скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, адсутнасць беларускамоўных навучальных устаноў сярэдняга звяна і ВНУ, выцясненне беларускай мовы з ўжытку ў дзяржаўных установах у спалучэнні з адпаведным выхаваннем і прапагандысцкім уздзеяннем сталі прычынамі нацыянальнага нігілізму, які нарастаў у беларускім грамадстве. Увага да навукі прыносіла свае вынікі. Дасягненні беларускіх навукоўцаў на шэрагу напрамкаў атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжою. Працы ў галіне матэматыкі, оптыкі, спектраскапіі, паўправаднікоў і г. д. былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. На працягу 50 першай паловы 80-х гг. прадстаўнікі беларускай навукі атрымалі 35 прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Шэраг беларускіх навукоўцаў былі ўшанаваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы. Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве сярэдзіны 50-х гг. садзейнічалі таксама ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны"). Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй. На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развіцця.

35. Образование и становление суверенной Республики Беларусь. Демократизация политической системы. Беларусь на современном этапе.25 августа 1991 года Сессия Верховного Совета БССР приняла Закон «О придании статуса Конституционного закона декларации Верховного Совета Белорусской ССР о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики» и постановление «Об обеспечении политической и экономической самостоятельности Белорусской ССР». Собственностью республики объявлялись предприятия, организации и учреждения союзного подчинения, размещенные на ее территории. 19 сентября 1991 года внеочередная сессия Верховного Совета БССР приняла решение изменить название республики и именовать «Республика Беларусь» или «Беларусь». Были приняты Законы «О государственном флаге РБ» и «О государственном гербе РБ». Прежний флаг БССР был заменен на бело-красно-белый, который являлся символом Белорусской Народной Республики, а новым гербом стал исторический герб Великого Княжества Литовского «Пагоня». Однако смена государственной символики вызвала в обществе дискуссии и еще больше усилила политическое противостояние. Вопрос о смене символики был внесен на всенародный референдум 11 мая 1995 года. Абсолютное большинство избирателей приняло образцы герба и флага, предложенные Президентом Республики Беларусь, в качестве государственных символов. После провозглашения независимости республика вступила в новый этап своего развития. Началось формирование органов управления. Союзнореспубликанские министерства и ведомства преобразовывались в республиканские. Вырабатывается доктрина внешней политики. Отношения с другими странами определяются на основе договоров, соглашений, в которых предусмотрено сотрудничество в сфере экономики, политики, культуры. Значительно расширились связи с соотечественниками за рубежом. Однако при этом важнейшим является углубление интеграционных процессов и расширение двустороннего сотрудничества с Россией. 2 апреля 1996 года Президенты Беларуси и России А.Лукашенко и Б.Ельцин подписали в Москве Договор о создании Сообщества Беларуси и России. Это стало важным шагом на пути всесторонней интеграции двух славянских народов. Ровно через год 2 апреля 1997 года в Москве Президенты двух государств парафировали (предварительно подписали) проект Устава Союза Беларуси и России. Этот документ был вынесен на обсуждение граждан двух стран до 15 мая 1997 года. Для успешного осуществления внешней политики, придания ей динамизма и системности Министерство иностранных дел Республики готовит важный документ — концепцию внешней политики Республики Беларусь. Основное во внешнеполитической деятельности Беларуси то, что мы хотим жить в мире и дружбе со всеми, особенно с соседними странами. Правительство Республики выступает за создание справедливой и надежной системы международной безопасности и отказывается от участия в вооруженных конфликтах. Президент А.Лукашенко выступил с инициативой создания в Европе зоны, свободной от смертоносного ядерного оружия. Конечная цель — достижение всеобщего и полного ядерного разоружения под эффективным международным контролем.

1.Насельництва на тэр. Б у эпоху кам,бронз и жалез вякоў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси