Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

18. Беларусь у гады першай сусветнай вайны

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўленына ваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюджванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шырокую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам нацыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі.Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючагарасійскімі войскамi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі насацыяльна-эканамічнае становішча.Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую зону.Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. расійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі масавае бежанстважыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях у расійскую армію быломабілізавана(прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцыміадабіраннямі маёмасцей на патрэбы арміі у выніку мела рэзкае скарачэнне пасяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

19. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ход на Беларусі. Рэвалюцыя 1917г. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявырашанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. цар аб'явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмяныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўскладнены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

2.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі. Пачатак рэвалюцыіі паклалі забастоўкі рабочых 23 лютага 1917. 26 лютага пачалося узброеннае паустанне. Лют. рэв. у Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончылася панаванне дынастыі Раманавых. 1 сакав. 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарады і мястэчкі прайшоў мітынг, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 4 сакав. быў створ. Мінскі Сав. раб. дэпут. і Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Сав. раб. і салд. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца "Часовыя грамадскія камітэты парадку". Прыхільн. гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Такі каміт. быў створ. ў Мінску 4 сакавіка 1917 г. Тым часам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася двоеўладдзе.

Тым часам Лютаўскай– буржуазна дэмакратычнай рэвалюцыі, рухаючай сілай быу народ. Лют. рэв. 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаўя, але ў выніку асаблівых абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладдзе. Праіснавала яно з лютага—сакавіка да ліпеня 1917 г. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з’явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваен. становішча, незадаволеннасць вайной рабочых, сялян, салдат, давядзенне да крайняй галечы вайной. ((господствущей)) разрухай выліліся у масав. выступл. супраць царызму, буржуазіі і ваеншчыны.

20.Кастрычніцкая рэвалюц 1917 у Беларусі.Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццяўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКамітэтам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.  Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтыя граматы былі выдадзены ў умовах германскай акупацыі і умовы Брэсцкага міру ад 3 сакавіка 1918 г, па якім тэрыторыя, на якую прэтэндавала БНР, лічылася належачай РСФСР або Польшчы, Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, паколькі адсутнічалі рэальная сістэма ўлады, армія, межы, але яна мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси