Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история-1.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
168.28 Кб
Скачать

30. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося восенню 1943г., калі Чырвоная Армія 26 верасня вызваліла першы беларускі горад – Хацімск. Наступаючым часцям актыўна дапамагалі партызаны. Яны руйнавалі чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапамагалі войскам пры фарсіраванні рэк. Пры далейшым настепленні 26 лістапада 1943г. быў вызвалены першы абласны цэнтр Беларусі г.Гомель, у студзені 1944г. – Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі партызаны ўзмацнілі ўдары па тылах ворага, пачалі ажыццяўляць другі этап “рэйкавай вайны”. У ім удзельнічала каля 120 тыс. партызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

Дзеянні партызан спрыяльныя ажыццяўлення Чырвонай Арміяй Беларускай наступальнай аперацыі, якая з’яўляецца. Бітва за паўночнае вызваленне Беларусі (аперацыя “Баграціен”) пачалася 23 чэрвеня 1944г. 24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступлення савецкіх войскаў 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня – Орша, 28 чэрвеня – Магілеў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. 3 ліпеня 1944г. танкісты і пехацінцы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23чэрвеня – 4 ліпеня 1944г.) варожая група армій “Цэнтр” пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. 4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 – Маладзечна і Смаргонь, 8 – Баранавічы, 9 – Навагрудак, 10 – Слонім, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольшчыкі. Пад час правядзення аперацыі “Баграціён” распачаўся трэці этап “рэльсавай вайны”.

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-гі Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

 

Соседние файлы в предмете История Беларуси