Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory[2]

.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
200.35 Кб
Скачать

28) Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі. Палітыка царызму на Беларусі.У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

29 Унутраная палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Пасля падз. РП тэр. Бел. ўвайш. ў склад Рас.. На бел. землi распаўсюдз. агульн. прынц. расiйс. кiрав.. Былi створ. наст. губернi: Мiнс., Магiл., Вiцеб., Гродз., Вiленс. – Зах. губ. Расii. Усе насель. прыводзiл. да прысягi, хто быў нязг. прысяг. – павiнен быў ў 3-мес. тэрмiн пакiн. межы i меў права прадаць нерухом..Умацоўв. свае пазiц., урад Расii лiчыўся з гiст. адрозненн. Расii ад Зах. губ.. Такiмi адрозн. былi: узр. развiцця вытв. аднос. у Расii быў вышэйшы; Расiя развiв. ў цэнтралiзац., а РП – дэцэнтралiз., у Рас. тав.-граш. аднос. развів. хутчэй, калі сял. яшчэ сядзелі на паншчыне, У Рас. не было такой групы землеулад.-дроб. шляхта. Пагэт. палiт. царызму на 1-м этапе ў Бел. была вельмi памярк., асцяр.. Захоўвал. практ. ўсе ранейш. правы i прывiл.. Аднак было лiквiдав. права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыв. войска i ўласн. крэпасць. У 1777 г. адбылiся выб. павятов., губернс. кiраўн., былi створ. павятов. цi губернс. орг. кiраван.. У аднос. да катал. царквы праводзiл. вельмi асцярож. палiт.. Нават была ўтвор. катал. епархiя. Маемасць заставалася недатык-й. Забаранял. хрысцiць у сваю веру правасл.. У 1794 г. была ўстаноўл. мяжа яўр. аседл. на тэр. Бел. i iнш. землях. Яны сялiлiся толькi ў гар. i мяст., займ. рамяст. i гандл., забаранялася займацца земляробст. i купляць зямлю. Яны маглi запiсв. ў мяшчанс. i купецкае саслоўi з умовай выплаты падат. у двайным памеры. Асн. заканад. кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.). Аднак рост незадавол. шляхты, катал. дух-тва прымусiла царызм дзейнiч. больш акт.: на Бел. ўводзiцца землеўлад. расiйскага дваранс. за кошт дзярж. фонду; паступ. абмяжоўв. правы мясц. дваранст., канфiскоўв. маенткi за ўдзел у антыўрад. дзейнасцi. Асабл. жорст. меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўл. дзвюма прычынамi: рост апазiцыйн. грам.-палiт. настр. i разлаж. феад.-прыгон. права. Першымi праявамi бел. нацыян. руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў (прых. навукі) i фiларэтаў (прых. дабрачыннасці). Значна узмацн. грам.-паліт. рухКульт.-нацыян. iмкненнi выявiлiся ў новай бел. лiт-ры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi бел. народн. iнтэлiгенцыi. Пасля падаўл. паўстання ў 1831 г. у Бел., як у Расii, пачын. рух рэвалюц.-дэмакр. разначынцаў. Усе гэта прымусiла рас. ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты (змянш. кольк. прывілеяв. саслоуя шляхам пераводу у падатн. сасл. асоб, я-я не мелі дакум. аб шляхецтве); быў адменены статут у 1840 г.; усiм пасадам i дзярж. установам былi дадзены рас. назвы, У 1832 г. быў створ. асоб. камiтэт па справах Зах. губерняў , які распрац. планы пашыр. дваранс. землеулад. і адпав. меры у гал. кірав., суда, асветы, культ., у мясц. адміністр. органы прызнач. перав. рас. чыноун.. У 1832 г. быў закр. Вiленскi ўнiверс.. Усе справаводства было перакл. на рус. мову.У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з правасл.. Мэта – аслаб. поль.-катал. ўплыў на бел. землi. Усе дух-ва пазбаўлял. зямлi. Т.ч. гэтымі мерамі была поун. ліквідавана юрысдыкц. мясц. феад. на Бел., падарв. іх фундам. – каліцт.. Адначас. царскі урад распачау пошук шырокай апоры у асяроддзі сялянс., чаму спрыяу дазвол 1860-1862 гг. ужываць бел. мову у школах ніжэйш. ступені.

30.Беларусь у вайне 1812г. Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці (Расія парушыла пагадненні Тыльзіцкага сейму 1807 г. аб блакадзе Англіі) паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. З надзеяй атрымаць пасады і аднавіць Рэч Паспалітую асобная частка шляхты Літвы і Беларусі пачала пераходзіць у Княства Варшаўскае. Расійскі імператар Аляксандр I, разлічваючы адцягнуць гэту шляхту ад Напалеона, заявіў аб сваім жаданні аднавіць ВКЛ пад эгідай Расіі. Аднак кансерватыўна-нацыянальныя сілы Расіі зацягвалі гэта пытанне. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона без аб'яўлення вайны пераправілася ў раёне Коўна ў межы Расійскай імперыі - на землі Беларусі і Літвы. 16 чэрвеня была занята Вільня. 1-я руская армія (127 тыс.) генерала Баркалая дэ Толі (штаб у Вільні) і 2-я руская армія (45 тыс.) генерала П. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску) адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. Адступалі з баямі (буйнейшыя - пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам). Французы занялі Магілёў і падрыхтавалі пазіцыі для сустрэчы рускіх ля вёскі Салтанаўка ў 11 км ад Магілёва. Тут адбыліся жорсткія баі. Корпусу генерала М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр. Каля мястэчка Клясціцы генерал Я. Кульнёў атрымаў перамогу над войскамі маршала Удзіно, які, страціўшы амаль увесь абоз і 900 палонных, быў вымушаны адступіць да Полацка. 12-тысячны атрад Кульнёва праследаваў яго, і ў баі каля вёскі Сівошына генерал загінуў. Злучыліся дзве арміі толькі 2 жніўня ў Смаленску. У рускай арміі служыла многа беларусаў. Так, шэсць дывізій 1-й арміі былі ўкамплектаваны беларусамі, дзве дывізіі корпуса Раеўскага (2-я армія) таксама з'яўляліся ўраджэнцамі Беларусі. Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад ВКЛ выдаў распараджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні чатырох палкоў (усяго 24 тыс. чалавек) кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Дзесці на палях бітвы беларус павінен быў біць беларуса. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тылавую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць у Смаргоні, Мінску, Барысаве, Оршы і іншых гарадах вялікія прадуктовыя склады. Забеспячэнне прадуктамі, фуражом арміі Напалеона ў многім лягло на плечы сялян, што рабіла іх становішча цяжкім, і многія ішлі ў партызаны з мэтай абароны ад рабавання акупантаў. 12-тысячны Віцебскі гарнізон французаў баяўся выйсці з горада, каб не трапіць у рукі партызан. У раёне Полацка партызаны абапіраліся на "лятучыя эскадроны" рускай арміі. Дарослае насельніцтва вескі Жарцы Полацкага павета стварыла партызанскі атрад на чале з селянінам Максімам Маркавым. За мужнасць у баях з ворагам 22 партызаны атрымалі крыжы на шапкі і былі узнагароджаны сярэбранымі медалямі. Партызанская барацьба падрывала сілы акупантаў. Для аховы сваіх камунікацый, складаў, для барацьбы з партызанамі французскае камандаванне вымушана было трымаць на тэрыторыі Беларусі каля 30 тыс. салдат і афіцэраў. У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, а ў пачатку кастрычніка ні з чым павінен быў аставіць яе і ісці назад па той жа спустошанай дарозе. У хуткім часе пачалося вызваленне Беларусі: 6 - 8 кастрычніка рускія войскі авалодалі Полацкам; 26 кастрычніка - Віцебскам. 4 лістапада быў вызвалены Мінск, 9 - Барысаў, 12 - Магілёў. 14 лістапада каля вёскі Студзёнка на поўнач ад Барысава французы пачалі пераправу праз Бярэзіну. Рускія войскі атакавалі французаў на абодвух берагах. Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек, пераправіцца змаглі толькі 10 тыс. французаў. "Вялікая армада" фактычна была разгромлена. Пасля Бярэзіны армія Напалеона перастала існаваць, рэшткі войскаў бязладна адступалі. 24 лістапада Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі без бою занялі Гродна. Так закончыўся паход Напалеона ў Расію, які працягваўся ў Беларусі ад Купалля да Каляд і каштаваў беларусам каля 1 млн чалавек - кожнага чацвёртага. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні: былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скараціліся колькасць статка і пасяўныя плошчы.

31. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. адпавядала агульным працэсам і тэндэнцыям, характэрным для расійскай і сусветнай эканомікі. Перыяд вызначаецца цыклічнасцю эканамічнага развіцця і новымі з'явамі ў развіцці прамысловасці, буржуазнай рэформай у сельскай гаспадарцы. Асаблівасцю новага этапа развіцця з'яўлялася тое, што тэхніка і тэхналогія маглі быць паспяхова выкарыстаны толькі на буйных прадпрыемствах. Адсюль і паскораная канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, якая прывяла да ўзнікнення манаполій. Манаполія - гэта саюз буйных прадпрымальнікаў з мэтай кантролю за вытворчасцю і збытам прадукцыі. Упершыню яны з'явіліся ў Германіі (1865) і ЗША (1870) і былі адзінкавай з'явай у сусветнай эканоміцы. Толькі пасля крызісу перавытворчасці 1900-1903 гг. манаполіі, картэлі, сіндыкаты, трэсты і канцэрны - пачалі адыгрываць важную ролю ў гаспадарчым жыцці. Крызіс і дэпрэсія 1904-1908 гг. у эканоміцы Расійскай імперыі штурхалі фабрыкантаў да аб’яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. У пачатку 1914 г. на Беларусі былі 34 акцыянерныя таварыствы. Яны карысталіся падтрымкай банкаў, таму мелі большыя магчымасці, чым індывідуальныя прадпрымальнікі. Дэпрэсія змянілася ажыўленнем у 1908 г. і перайшла ў прамысловы ўздым, які працягваўся аж да пачатку Першай сусветнай вайны. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: павышэнне пакупной здольнасці насельніцтва; рост цэн на сельскагаспадарчыя прадукты; прыток капіталаўкладанняў у прамысловасць. Несумненна, што прамысловы ўздым цесна звязаны з аграрнай рэформай П. Сталыпіна. За 1909-1913 гг. фабрычна-заводская прамысловасць павялічыла выпуск прадукцыі на 67,5%. Гэта былі самыя высокія тэмпы развіцця за ўсю гісторыю Беларусі. Колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у 1900-1913 гг. вырасла з 799 да 1282, а рабочых на іх з 31,1 тыс. да 54,9 тыс. Адначасова павышалася тэхнічная ўзброенасць прамысловасці: магутнасць рухавікоў вырасла амаль у 2 разы. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўцы. На другім месцы знаходзілася папяровая прамысловасць, на фабрыках якой была высокая канцэнтрацыя вытворчасці і рабочых. Найбольш буйной з'яўлялася Добрушская фабрыка (1500 чалавек). Істотныя зрухі адбыліся ў развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Акцыянернаму таварыству "Заходняя Дзвіна" належаў шклозавод "Ноўка". Таксама былі пабудаваны шклозаводы ў Мінску і ў Ялізаве Бабруйскага павета. Беларусь спецыялізавалася на вырабе белага ліставога і багемскага шкла. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і прамысловы ўздым станоўча паўплывалі на паляпшэнне становішча рабочых беларускіх губерняў. Работнікі многіх фабрык і заводаў дамагліся скарачэння працоўнага дня да 8-9 гадзін, палепшыліся ўмовы працы, медыцынскага абслугоўвання. Было адменена крымінальнае праследаванне за ўдзел у эканамічных стачках, а законам ад 4 сакавіка 1906 г. дазвалялася ўтварэнне прафсаюзаў рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Назіралася тэндэнцыя да росту заработнай платы, хоць яна заставалася непараўнальна меншай, чым у дзяржаўных служачых. У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна. Сталыпін не раз назіраў за жыццём нямецкіх хутароў у Прыбалтыцы. Поспехі прускай сельскай гаспадаркі ў тыя гады былі вельмі добра вядомы, бо яна захоўвала памешчыцкае землеўладанне. Да таго ж стаўка рабілася на тое, каб разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа буржуазіі з ліку заможнага сялянства. Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; кожны селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны надзел. Калі на гэты надзел пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія "пад'ёмныя" і пазыкі на ўладкаванне.Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць. (Нагадаем, што абшчыннае землекарыстанне захавалася на Беларусі ў Віцебскай і Магілёўскай гумернях).Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца. Калі сход не задавальняў просьбу, то канчаткова вырашаў пытанне земскі начальнік. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы. Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Зем-леўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%. З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супрацьпажарнай бяспекі. Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гг. на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. У 1910 г. на адзін памешчыцкі маёнтак прыпадала ў сярэднім па 5 жалезных плугоў і па 5,5 розных сельскагаспадарчых машын. Колькасць малатарань і веялак павялічылася да 32,4 тыс. у гаспадарках заможных сялян. Затое сеялкі, жняяркі і сенакасілкі ў іх амаль не сустракаліся. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур. Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1914 гг. сведчыць аб далейшым развіцці капіталізму, больш глыбокім яго пранікненні ў вытворчыя адносіны. Але, з другога боку, можна сцвярджаць аб недастатковым характары буржуазных пераўтварэнняў. Беларускія губерні заставаліся аграрным рэгіёнам, доля сельскай гаспадаркі ў якім складала 57,5%.

32. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Прыч. адм. прыг. права былi: прыгон.-тва стрымлiвала эканам. разв. дзярж.; антыпрыг. рух. Вырашаюць пачаць з Зах. губ., бо яны былi больш уцягн. ў таварна-граш. аднос. (блiзкасць да зах.еўрап. рынку); поль. дваранства ўяўл. пагрозу палiт. небясп., яно магло выкарыст. сял. хваляв. ў сваiх нац. iнтар.. 19 лютага 1861 г. цар зацвердз. 17 заканад. актаў аб адмене прыг. права i звярн. да нар. з манiф.. У гэт. дакум. заканадаўча замацав. былi ўсе агульн., асабiст., маемасн. правы, правы грамадскага кiраван. сялян, дзярж. i земскiя абавяз.. Гал. былi асабiс. правы сял.: селян. мог вольна распарадж. сабой, заключ. розн. грамадз., маемасн. пагадн., адкрыв. прадпрыем., пераходз. у iнш. сасл.. Аднак сял. 2 гады абавяз. былi несцi тыя ж павiнн., што i раней. Адмянял. толькi дадатк. зборы. Да правядз. выкупа зямлi 9 гадоў сял. лiчыл. часоваабавяз.. Яны адбывалi паншч., баршч., плацiлi аброк. Прав. выкупн. аперац. былi аднольк. па ўсей Расii. На прац. 49 гадоў сял. былi даўжнiк. дзярж., плацiлi ей да 300 % пазыч. суммы. Агуль. сума за атрым. надз. перавыш. рынач. кошт зямлi ў 3—4 разы (на Бел.). Умовы рэф. не маглi задавол. сял.. Пачалiся выступл. сял. ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўл., аднак ва ўм. паўст. 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотн. змены ў «Палаж.»: у Зах. губ. скасоўв. часоваабавяз. станов. сял., выкупн. плац. змянш. на 20 %. Мэта – прадухiл. актыў. ўдзел сял. ў паўст. (з гэтай прыч. сял. i не падтрым. паўст. К. Калiн.)Уступкi палепш. станов. сял., спрыялi разв. капiталiз. ў Лiт. i Бел.. Разам з тым рэф. несла шмат супярэчн.. У Рас. захавал. мноства феад. перажыт., што i стала адметн. рысай раз. капiталiз.. Разам з рэф. аб адм. прыг. права былi праведз. i iнш. бурж. рэф.: земс., суд., гарадс., i ў гал. нар. адук. i друку i iнш. Самая радык. з iх – суд. (1864). Новы суд будаваўся на бессасл. прынц.. Абвешчал. незалеж. суда ад адмiнiстр.. Ен насiў вусны харак. З`явiл. спаборн. i галосн. суд. працэсу. Быў створ. iнстыт. прыс. засяд.. Рэф. пакiнула валасны суд для сял., дух. – для духав., ваенны – для вайскоўцаў. На Бел. рэф. пачал. ў 1872 г. З-за адсутн. зумс. мірав. суддзі не выбір., а назнач. Мініст. юстыцыі. Земс. рэф. прадугл.. ствар. ў павет. i губ. выбарных устаноў для кiраўн. мясц. гасп-ай, нар. асветай, мед. абслугоўв.. На Бел. ў сувязi з паўст. 1863 г. Земс. рэф. была праведз. ў 1911 г. Згодна з гарадс. рэф. (1870, на Бел. – 1875), аб`яўлял. ўсесаслоўн. пры выбары ў гарадс. думу. Аднак права выбiр. i быць абран. мелi тол. тыя, хто плацiў гарадс. пад.: буйн. плацельш., сяр. i дроб. плац... Т.ч. нов. сiст. гар. самакiрав. давала ўладу буйн. бурж.. Рабоч., служач., iнтэлiгенц. – асн. маса нас. гар. – не мелi магч. ўдзельн. у гар. самакiрав. як непадатк. нас.. Гар. дума займал. ўпарадкав. тэр. гор., арганiз. гар. ганд., трансп.,нар. адук., аховай здар., санiт. i супрацьпаж. мерамi. Рэф. армii (1862): створаны 15 ваен. акруг, скароч. тэрм. службы да 7 г. (на фл. да 8). Захав. сасл. прынц. камплектав. войск. Толькi ў 1874 г. уведзена ўсеаг. воiнская павiн. (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiж. да 6 г. абавязк. i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адук.: з выш. адук. – 6 мес., з гiмн. – 1,5 г., вучылiшча – 3 г., пач. школа – 4 г. Рэф. школы (1864) i цэнз. рэф. (1865): школа – усесасл., павялiчв. кольк. пачат. школ, пераемн. розных ступ. навуч.. Гiмн. падзял. на класiчныя i рэаль.. Доступ ва ўнiвер. тым, хто сконч. рэаль. гiмн., быў абмежав.. Выс. плата за навуч.. Для жых. Бел. склад. было атрым. выш. адук. таму, што не было нiв. выш. навуч. устан.(выезд за мяжу забаран.). Па-нов. цэнзурн. статуту пашыр. магч. друку. Адмян.. цэнз. для твор. 10 друкав. аркушаў i для перакл. – 20 друк. арк. На Бел. да сяр. 80-х гг. усе перыяд. выдан. залеж. ад урадав. устаноў i правасл. царквы. Т.ч., бурж. рэф. былi крокам наперад на шляху пераўтв. феад. манархii ў бурж.. Абмежав., непасляд. хар-р рэф. на Бел. быў абумоўл. паўст. К.Калiн.

33/ . Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Калін. нарадз. ў 1838 г. у в. Мастаўл. Гродз. пав.. Яго бацька- беззям. шляхц.. Каст. сконч. прагімн. ў Свіслачы, затым юрыд. фак. Пец. ўнівер.. На Гродз. ў 1861 г. ён ствар. рэв. арганіз.. У 1862 г. ён стаў старш. Літ. правінц. кам. (ЛПК) ў Вільні. ЛПК узаемадз. з Цэнтр. нац. кам. (ЦНК) у Варш.. ЛПК быў цэнтрам "чырвон." на Літве і Бел.. Адзінага погл. на задачы паўст. супраць царызму не існавала. Уздым нац.–вызв. руху у Еур. закрануу і Кар.Поль. (і Бел.). Пасля жорсткай паліт. Мік.І урад Алякс.ІІ пайшоу на некат. уст. пал., што толь. узмацн. антыурад. настр.. Патрыят. лагер падзял. на дэмакр. (за пауст.) – “чырв.” (дроб. і беззям. шляхта, дроб. бурж.,інтэліг., студэн.) і ліберал. (прых. мірн. сродк. бараць.) – “бел.” (памешч., сяр. бурж.,част. інтэл.). Чырв. падзял. на прав. – памярк., і лев. – прадст. рэв.-дэмакр. колау. Прав. раб. стауку на шляхту і асцераг. сял. руху, прызнав. роун. правоу бел, укр з пал., выступ. за незал. П.1772. Лев. разл. на сял. рэв., агр. пыт. – лікв. зямлі памешч. “Бел.” адмаул. права на нац.-паліт. самавыз., за самав. П.1772 выкар. нац. зах.еур. краін на рас. улады..Летам 1862 г. К.Кал., В.Урубл. і Ф.Ражанс. арганіз. вып. 1-й ў кр. рэв.-дэмакр. газ. "Муж. праўда", я-я выходз. на бел. м.. Газ. прапаг. ідэю, што ніхто не дасць вольн. муж-м, яны самі павін. яе заваяв.. Газ. стаяла на сял. пазіц.. Выйш. ўс. 7 нум... Але прамых закл. да зах. памешч. зямель і да барац. за дз. самаст. не было ні ў адн. нум..Штуршком для пауст. – растр. дэманстр. у Варш. 8 крас. 1861. Свор. ЦнацК і ЛітПравКам, я-і паднач. ЦНК. Рэв. сілы узнач. Дамброус.Падрыхт. і кіраўн.ўзбр. паўст. на Бел. і ў Літ. ўзнач. ЛПК. У 1863 г. без узгадн. з ЛПК пачал. паўст. ў Поль.. Варш. ЦНК, які ператв. ў Поль. нац. ўрад, выдаў Маніф. і 2 аграр. дэкр., у я-х асвятлял. мэты і прагр. паўст.. Патрабав. рэв. дэмакр. Літ. і Бел. і па аграр., і па нац. пыт. поўн. былі праігнарав.. Аграр. пыт. вырашал. так, каб прыцягн. да паўст. і памешч., і сял.. 1 лют. 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Час. урадам Літ. і Бел., выдаў Маніф. да нас. з закл. падтр. паўст. ў Поль.. Дзеля адзінс. баяв. дзеян., я-я ўжо пачал., К.Кал. быў вымуш. паўтар. у сваім Маніф. прагр., аб'яўл. ў Варш.. Адзін. плана дзеян. у паўст. не было. Назірал. спробы ўзаемадз. атрадаў у асобн. губер., але яны, як правіла, заканчв. беспаспяхова. У цэлым на Бел. сял. склад. каля 18% сярод удзельн. паўст.. Гэтыя даныя не дазвал. хар-заваць паўст. 1863 г. на Бел. як сялянскае. На падаўл. паўст. былі сцягнуты вял. сілы. Расправай над паўст. ў Бел. і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віл. ген.-губерн. М.Мураўёў. Шэрагам мер (лікв. часов.абав. станов., абав. выкуп надз., на20% зменш. вык. плац., сял. перад. зямля удз. пауст) у аднос. да сял. і рэпрэс. ён прымусіў сял. весці барац. з пауст. і "белых" памешч. і вышэйш. дух-ва адмов. ад падтр. паўст. У такіх умовах К.Кал. быў запрош. ў Віль. і ўзнач. Аддзел кіраўніц. правінц-мі Літвы, а ў чэрв. 1863 г. яму перад. паўнамоц. каміс. Варш. ўрада ў Вільні. Т.ч., у руках Кал. сканцэнтр. ўся паўната ўлады ў паўст. арганіз. на тэр. Бел. і Літ. Да пач. вер. 1863 г. у бел.-літ. краі паўст. было практ. падаўл.. У 1864 г. Кал. быў выдадз. ўладам. Ваен.-палявы суд прыгав. яго да растр., але Мураўёў замяніў гэта раш. павеш., я-е адбыл. ў сак. 1864 г. Царызм жорстка расправ. з удзел. паўст.. Паводле афіц. даных, 128 чал. былі пакар. смерцю, больш 12 тыс. было высл. на кат. і пасял. ў Сібір, у арыштанц. роты. Нягл. на ўсё, паўст. мела вял. знач. – бурж.-дэм. рэв.. Гэта была бараць. за дзяржаўн. Бел.. Уперш. была сфармуляв. рэв. прагр., якая зыходз. з інтар. сял.

34. Навукова-тэхнiчны прагрэс i яго уплыу на сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у другой паловеи XIX ст. После отмены креп. права - основа экономики Б. - с/х. Капитализм в с/х развивался благодаря росту промышленности. Специализация на техн.культурах(лен). Расширение крестьянства. Росло кол-во безземельных. Богатые крестьяне вели свое хоз-во при помощи наемной. Пром-ть Б. - в направлении переработки местного и с/х сырья. 1860 - на Б. 140 мануфактур,76 фабрик и заводов и 20тыс. ремес-х мастерских. К к 19в. кол-во фабрик и заводов достигает 1137. Спичечная фабрика в Борисове , табачная в Гродно. К концу 19в. происходит снижение кол-ва дворян среди промышленников и растет число купцов и мещан среди них. В Городах Б. проживало 655 тыс. человек около 500 тыс. в местечках. Процессы градообразования быстрее шли в центре и на западе Б., что связано с ж/д строительством, связями этих территорий с иностранными рынками. Происходит изменение и в торговле края. Осн. сословие - купечество . Изменяется структура торговли, теряют свое значение кирмаши, активизируется торговля в магазинах и лавках. Отмена крепостного права повлекла за собой , более быстрое развитие с/х, способствовала осуществлению земской, судебной, школьной, военной реформе городского самоуправления; более быстрому развитию капитолизма в с/х и промышленности. На Б. памешчыцкае землеўладанне пераважала. Сялянскiя надзелы былi значна меншымi.Пераход да капiталiстычнага земляробства на Б. - паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку - змешаная сiстэма гаспадаркi. Пасля 1861 с/г Б. ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства - вытворчасць збожжа. У вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла бел. памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак. У 90-я гг. гал. галiной у с/г Б. - малочная жывёлагадоўля. Пашырэнне вытворчасцi тэхнiчных культур (бульба). Прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва. У прамысловасцi Б. - працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць, кафляныя i шклозаводы. Стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.

35.Грамадска-палітычны рух у 60 - 90 гг. XIX стагоддзя

Прыгнечанне паўстання 1863 г., якія развярнуліся затым рэпрэсіі ў адносінах да яго ўдзельнікаў, фактычная забарона беларускага друку надоўга затрымалі развіццё нацыянальнага руху. Яно ажывілася зноў толькі ў канцы 70-х гадоў, калі ў барацьбу ўступіла новае, народніцкае пакаленне. На чале яго апынуліся разначынцы-народнікі, прыхільнікі тэорыі сялянскага сацыялізму, распрацаванага А. Герцэнам і Н. Чарнышэўскім. Народніцтва Беларусі ідэйна і арганізацыйна з'явілася часткай агульнарасійскага руху. Вядомымі прадстаўнікамі гэтага руху былі выхадцы Беларусі М. Судзиловский, А. Бонч-Асмалоўскі, будучы царазабойца І. Грыневіцкі і інш. У 1874 - 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў шматлікіх вышэйшых навучальных установах Расіі. Чальцы гэтых арганізацый часта былі кіраўнікамі народніцкіх кружкоў у Менску, Магілёве, Гародня, Пінску, Слуцку і іншых гарадах. Ідэйна і арганізацыйна яны былі злучаны з «Зямлёй і воляй», створанай у Пецярбургу ў 1876 г. Пасля яе расколу ў 1879 г. большасць беларускіх кружкоў падтрымала прыхільнікаў «Чорнага перадзелу». Лідар яго Г. Пляханаў двойчы наведваў Беларусь. У Менску ў 1881 г. былі выдадзены тры нумары газеты «Чорны перадзел» і газета для працоўных «Збожжа». Пасля распаду «Чорнага перадзелу» ў 1882 г. беларускія народнікі перайшлі на пазіцыі «Народнай волі». «Нарадавольцы» спрабавалі аб'яднацца ў адзіную рэгіянальную Паўночна-заходнюю арганізацыю «Народнай волі», але ў канцы 1882 г. арышты прывялі да яе распаду.Развіццё капіталізму прывяло да фармавання значных кадраў працоўнага класа Беларусі. У сілу наяўнасці тут мноствы дробных прадпрыемстваў становішча працоўнага класа Беларусі было цяжэйшым, чым у Расіі. 13 - 14-гадзіннікавы працоўны дзень, нізкая зарплата, штрафы, адсутнасць страхавога і пенсійнага забеспячэння пхала працоўных да розных формаў барацьбы. Спачатку гэта было ўцёкі, а ў 70-е гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту станавіцца стачка. У 70-х - першай палове 80-х адбылося 23 страйкі. Прынятае ў 80 - 90-х гг. заканадаўства пра абмежаванне выкарыстання дзіцячай і жаночай працы, памераў штрафу, працягласці працоўнага дня, уводзіны фабрычнай інспекцыі істотна не паўплывала на становішча працоўных Беларусі, бо яго сфера была абмежавана толькі часткай прамысловых прадпрыемстваў.У 80-е гады сталі стварацца кружкі сярод працоўных, дзе вывучаліся творы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першы кружок быў створаны ў Менску студэнтам Э. Абрамовічам. Улетку 1885 г. у марксісцкіх кружках займалася 130 працоўных. Якасна новы этап у распаўсюдзе марксізму злучаны з узнікненнем групы «Вызваленне працы», якая ўзнікла ў 1883 г. у Жэневе. Працоўны рух Беларусі зліваецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Чальцамі групы былі выхадцы Беларусі І. Гецев, А. Гурыновіч, С. Левков, А. Баязліўцаў і інш. На актывізацыю сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі аказаў уплыў створаны ў 1895 г. у Пецярбургу «Звяз барацьбы за вызваленне працоўнага класа». Яго чальцамі былі выхадцы Беларусі: Л. Лепяшынскі, М. Левашкевич, Т. Максімаў і інш. Актывізацыя рэвалюцыйнага руху, колькасны рост сацыял-дэмакратычных арганізацый рабілі надзённым стварэнне адзінай усерасійскай арганізацыі. У сакавіку 1898 г. у Менску адбыўся I з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, і было абвешчана стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі (РСДРП).У працоўным і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'явіліся свае спецыфічныя рысы: імкненне габрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў ствараць працоўныя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Былі створаны сацыял-дэмакратычныя арганізацыі Каралеўствы Польскага (у 1900 г. сацыял-дэмакратыя Каралеўствы Польскага і Літвы), «Усеагульны габрэйскі звяз у Літве, Польшчы, Расіі» (Бунд).Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 60 - 90-е гг. XIX ст. Падарваўшы асновы прыгонніцкай сістэмы гаспадарання, рэформа 1861 г. стварыла ўмовы для пераходу да капіталістычнага спосабу сельскагаспадарчай вытворчасці, які пачаў сцвярджацца ў Беларусі ў 60 - 70-е гады. Важнай асаблівасцю аграрных адносін у беларускім рэгіёне з'яўлялася тое, што больш паловы зямельных угоддзяў прыналежала абшарнікам. У абшарніцкім землеўладанні значнае месца займалі буйныя маёнткі, так званыя латыфундыі. Сусветны аграрны крызіс 80 - 90-х гг. вымусіў абшарнікаў перайсці да перабудовы сваіх гаспадарак на капіталістычных пачатках. З'яўленне на сусветным рынку таннага збожжа са ЗША, Аргентыны, Аўстраліі прывяло да падзення коштаў на яго. Шматлікія абшарнікі не маглі канкураваць на рынку збожжа. Гэта прымусіла іх пераарыентоўваць структуру сваіх гаспадарак на развіццё мяса-малочнай жывёлагадоўлі, павялічыць пасевы тэхнічных і кармавых культур, падпіхнула да выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў цэлым. Прамысловасць Беларусі ў першыя два паслярэформенных дзесяцігоддзя развівалася павольна. Большасць прадпрыемстваў заставалася на ўзроўні дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры. У гарадах і мястэчках было засяроджана вялікая колькасць дробных майстэрняў. У іх, як правіла, працаваў сам гаспадар з чальцамі сям'і і два-тры наёмных працаўніка. Напачатку 60-х гадоў XIX у. у Беларусі было каля 10 тыс. майстэрняў, у якіх працавала 35 тыс. чалавек, у тым ліку 10 тыс. наёмных працоўных. У канцы стагоддзя налічвалася 84 тыс. майстэрняў з агульнай колькасцю занятых 144 тыс. чалавек. Колькасць прамысловых майстэрняў мануфактурнага тыпу з пачатку 60-х па 90-е гады ўзрасло са 127 да 233.У 80 - 90-е гады паскорылася развіццё фабрычна-завадской прамысловасці. Колькасць фабрыкаў і заводаў павялічылася з 1860 г. у 15 раз і склала ў канцы XIX у. 1137. Аб'ём вытворчасці на іх вырас у 37 раз, колькасць працоўных - у 9 раз. У 1900 г. удзельная вага фабрычнай прадукцыі склаў 46,8%, мануфактур - да 15%, дробнай прамысловасці - 37,8%. Найболей буйныя фабрыкі знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрыкаў і заводаў і амаль палова занятых на іх працоўных былі размешчаны ў вёсцы.Развіццё прамысловасці садзейнічала росту гарадоў. Асабліва паспяхова развіваліся тыя з іх, што сталі чыгуначнымі вузламі і станцыямі. Па сваёй эканамічнай значнасці статут галоўнага горада Беларусі паступова набываў Менск, насельніцтва якога ў канцы стагоддзя склала 99,9 тыс. чалавек. У цэлым жа гарадское насельніцтва Беларусі з 1813 па 1897 гг. узрасло з 330 да 648 тыс. чалавек. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў той час у мястэчках. Да пачатку ХХ у. завяршылася фармаванне ўнутранага рынка, значна ўзрос сталы крамны і крамны гандаль. Паўсталі гандлёвыя аб'яднанні, крэдытныя ўстановы, слоікі і ашчадныя касы. У 80-е гг. у Беларусі працавалі аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага банкаў, Менскі камерцыйны і інш.З пашырэннем капіталістычных формаў гаспадарання змянялася і структура грамадства. Феадальна-саслоўнае дзяленне губляла сваё значэнне. Ішоў працэс адукацыі новых сацыяльных груп і класаў. У канцы XIX у. у Беларусі налічвалася больш 400 тыс. працоўных з улікам падзёншчыкаў у сельскай гаспадарцы. З іх 142,8 тыс. працавалі ў прамысловасці і на транспарце. У прафесійным плане сярод працоўных дамінавалі швейнікі, тытуннікі, пекары і інш. Гарадскі пралетарыят папаўняўся, першым чынам, за кошт згалелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, галоўным чынам габрэйскай нацыянальнасці.Вядучую ролю ў сацыяльна-эканамічным жыцці грамадства паступова займаў пласт прадпрымальнікаў. Буржуазія расла за кошт дваранства і купецтвы, а таксама мяшчан. Асноўная маса мануфактур і фабрыкаў прыналежала дваранам. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках былі звычайна мяшчане, у большасці сваім габрэйскай нацыянальнасці. У канцы стагоддзя насельніцтва Беларусі па сацыяльна-класавым складзе размяркоўвалася наступным чынам: буйная буржуазія, абшарнікі, вышэйшыя службоўцы складалі 2,3%, сярэдняя заможная буржуазія - 10,4%, дробныя гаспадары - 30,8%, паўпралетарыі і пралетары - 56,5%.

36 Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Вырашальную ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрывалі капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак. У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства – дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства – пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з’явілася сялянская бедната, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. Налічвалася звыш 460 тыс. наёмных рабочых. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці, беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа ставілася да яго. Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў ХІХ ст. не выкарыстоўвалася беларуская мова. У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні, частку Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы. Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш запаволена, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў. Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5,4 млн. беларусаў, 3,1 млн. іншых. З іх яўрэяў – 13,8 %. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, лічачы, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з ХVІІІ ст. фактычна стала мёртвай. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы. Галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Фальклор адлюстроўваў сацыяльнае палажэнне простага народа, надаючы сацыяльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў так званы рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэатральнае мастацтва з захаваннем традыцыі батлейкі. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлюстраванне ў танцах “Лянок”, “Бульба”, “Бычок”, “Крыжачок” і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах народныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі. Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. сталі ўсё больш актыўна ўжывацца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74 % насельніцтва Беларусі. Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і іншых аўтараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ю. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаўся як суб’ект гістарычнага працэсу. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. у асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская скіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. Да пачатку ХХ ст. цалкам не завяршыліся складванне нацыянальнай літаратурнай мовы і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]