Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по історіі кнігі.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
81.9 Кб
Скачать

32.Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі ў першай палове 20ст.

У пачатку ХХ ст. пранікненне фінансавага капіталу ў паліграфічную, кнігавыдавецкую і кнігагандлювую справу назіраецца і ў Расіі. Найбольш значнай выдавецкай дзейнасцю вызначыліся “Таварыства Сыціна”, выдавецтва “Ф.А. Бракгаўз і І.А. Эфрон”, выдавецтва “Просвещение”, Пятра Сойкіна, братоў Гранат, братоў Сабашнікавых і інш. Ствараюцца таксама выдавецтвы палітычных партый (нелегальна выдаецца газета “Іскра”). Таксама ідзе далейшая спецыялізацыя выдавецкіх прадпрыемстваў. Пасля 1905 г. узнікае шэраг легальных выданняў на нацыянальных мовах народаў Расійскай імперыіУ 1909 г. быў арганізаваны першы Усерасійскі з’езд выдаўцоў і кнігагандляроў і было створана Усерасійскае таварыства кнігагандляроў і выдаўцоў, якое аб’яднала 312 фірм. У 1912 г. было створана Усерасійскае таварыства кніжнай справы, а ў 1914 г. абодва таварыствы аб’ядналіся ў адно. Пры таварыствах дзейнічалі курсы кніжнай справы (“Кнігагандлёвыя класы”), выдаваўся часопіс “Кніжны веснік”. Найвышэйшыя колькасныя паказчыкі ў кнігавыданні Расіі былі дасягнуты ў 1913–1914 гг. Аднак Першая сусветная вайна прывяла да застою і крызісу ў кніжнай справе.

33.Асноўныя кірункі кнігавыдання ў БССР(пасля 1917).

1917–1920-я гг. прынеслі значныя змены як у грамадска-палітычнае, адміністратыўнае становішча Беларусі, так і ў кнігавыдавецкую палітыку, структуру кнігавыдавецтваў. У гэты час у Беларусі ішло змаганне за вызначэнне далейшага лёсу беларусаў, яе дзяржаўнага ладу. На ўсёй працягласці вялізнага фронту ваеннымі арганізоўваліся нацыянальныя камітэты і аб’яднанні, у дзейнасці якіх важная роля адводзілася выдавецкай справе.Актыўнай выдавецкай дзейнасцю займаліся бальшавікі. Так, са жніўня 1917 г. пачынае працу выдавецтва “Звязда” пры Мінскім камітэце РСДРП (б), у якім масавымі тыражамі (па 5–10 тысяч) выходзяць брашуры і лістоўкі, газета “Звязда”. Асноўны рэпертуар кнігавыдавецкай прадукцыі складалі творы класікаў марксізму, партыйныя дакументы, мастацкая і масава-палітычную літаратуру. Была заснавана серыя “Бібліятэка пралетарыя”, у якой у асноўным друкаваліся творы У.І.Леніна. У першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі склалася своеасабліая абстаноўка, калі адначасова існавалі як старыя выдавецкія прадпрыемствы, так ўзнікалі і працавалі савецкія выдавецтвы. Асноўная роля ў кнігавыданні БССР (з 1919 г.) адводзілася партыйнаму друку. У 1919 г. быў створаны першы апарат кіравання і савецкага кантролю над друкарнямі – Камісарыят над друкарнямі, былі нацыяналізаваны ўсе друкарні, выдавецтвы, кнігарні. Нягледзячы на тое, што на працягу 1919–1920-х гг. урад ЦК КПБ неаднойчы эвакуіраваўся, кнігавыдавецкай справай займаліся Беларускі нацыянальны камісарыят, выдавецкія аддзелы пры мясцовых партыйных камітэтах і органах савецкай улады і інш. У 1921 г. на базе аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР было створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Выпускала ўласныя выданні і рэгулявала ўсю выдавецкую дзейнасць у рэспубліцы. У 1921 г. выдадзена 196 кніг агульным тыражом 1526 экз., у т. л. мастацкай і дзіцячай літаратуры 13 назваў кніг.

34.Кнігавыдавецкая дзейнасць ў Заходняй Беларусі(пасля 1921 г).

Па Рыжскім пакце ад 18.03.1921 г. Беларусь была падзелена і яе Заходняя частка ўвайшла ў склад ІІ Рэчы Паспалітай. У БССР прадаўжалася будаўніцтва сістэмы савецкага кнігавыдання. Так, на сродкі дзяржаўных і грамадскіх устаноў у красавіку 1922 г. было створана першае кааператыўнае выдавецтва “Адраджэнне” (з канца 1922 г. “Савецкая Беларусь”), якое ўзначаліў Ц. Гартны. Выдавецтва выпускала творы беларускай мастацкай літаратуры, падручнікі, навуковую літаратуру на роднай мове.У перыяд сацыялістычнай індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі праведзена цэнтралізацыя кнігавыдавецкай справы ў рэспубліцы. У снежні 1922 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР з шэрагам іншых прадпрыемстваў былі аб’яднаны ў Дзяржаўны трэст выдавецкай справы і паліграфічнай прамысловасці Беларусі “Белтрэстдрук”. У ліпені 1924 г. “Белтрэстдрук” і кааператыўнае выдавецтва “Савецкая Беларусь” аб’яднаны ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, якое стала найбуйнейшай выдавецкай установай рэспублікі. У перыяд беларусізацыі значнае месца ў складзе кніжнай прадукцыі займала нацыянальна арыентаваная літаратура: падручнікі, тэрміналагічныя слоўнікі, мастацкія творы. Важнае значэнне мелі выданні літаратурных твораў Я. Купалы “Спадчына” (1922), Я. Коласа “Казкі жыцця” (1926), Ц. Гартнага “Сокі цаліны” (1926), М. Гарэцкага “У чым яго крыўда” (1926), С. Некрашэвіча “Беларускі лемантар” (1922), К. Чорнага “Апавяданні” (1925), З. Бядулі “Апавяданні” (1926), А. Гаруна “Матчын дар” (1929), Я. Маўра “Палескія рабінзоны” (1930), Ю. Гаўрука першы на Беларусі зборнік перакладаў замежнай паэзіі “Кветкі з чужых палёў”. Кнігавыдавецкая справа ў Заходняй Беларусі ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай была прадстаўлена ў асноўным польскамоўнымі выданнямі. У тэматычнай структуры кніжных выданняў Заходняй Беларусі вылучаюцца:

мастацкая літаратура і спеўнікі (109 і 12 назваў); рэлігійная літаратура (у тым ліку, падручнікі, 69); літаратура па асвеце, педагогіцы і культуры (у тым ліку падручнікі, 68); грамадска-палітычная літаратура (66); эканамічная (26); філалагічная літаратура (24); па ахове здароўя, гігіене (11).