Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по історіі кнігі.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
81.9 Кб
Скачать

31.Развіцце кніжнай справы ў першай палове 20ст у Заходняй Еўропы і зша.

У ХХ ст. паліграфічная тэхніка прцягвае рабіць значныя поспехі. У ХХ ст. у тыпаграфскую справу прыходзяць электраматоры, ствараюцца электрычныя паліграфічныя машыны.Вялікабрытанія. У першай палове ХХ ст. у вялікабрытаніі канчаткова фарміруюцца тыя кірункі ў кніжнай справе, якія будуць характэрнымі да канца стагоддзя: манапалізацыя, канкурэнцыя, тэндэнцыя да пастаяннага павелічэння друкаванай прадукцыі(за выключэннем 1930-х гг.).Кніжная справа шырока выкарыстоўваецца для ўмацаваннядзяржаўнай улады, панавання і ўплыву ў іншых краінах і калоніях Англіі.Працягваюць дзейнасць старэйшыя прадпрыемствы – “Каралеўскае таварыства друку” (заснавана ў 1786 г.), выдавецтвы Оксфардскага і Кембрыджскага універсітэтаў, “сямейныя” выдавецтвы – “Макмілан і К°”, “Лонгмэн” – усе універсальнага характару; працуюць і спецыялізаваныя выдаваецтвы па выпуску вучэбнай і навуковай літаратуры. У пачатку ХХ ст. у Германіі узнікае шэраг новых выдавецтваў, якія імкнуліся спалучаць камерцыйны інтарэс з адраджэннем мастацтва кнігі. Сярод такіх выдаўцоў – выдавецтва “Інзэль-Фэрлаг” (заснава ў 1899 г. у Мюнхене),якое займалася выпускам бібліяфільскіх выданняў, ілюстраваных і факсімільных, як 42-радковая Біблія І. Гутэнберга. Выдавецтва “С. Фішэр”, заснаванае ў Белрліне ў 1886 г. спецыялізавалася на выпуску сучасных аўтараў, афармляючы свае выданні ў стылі мадэрну. Італія. Як і іншыя еўрапейскія краіны Італія не пазбегла шэрагу палітычных і эканамічных крызісаў. Негатыўнае ўздзеянне на культуру мела следаванне палітыцы фашызму. У канцы 1930-х гг. у Італіі налічвалася 620 друкарскіх фірм. Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны Італія паступова ўзнавіла свае даўнія традыцыі кнігавыдання ў галіне працягу дзейнасці як універсальных, так і спецыялізаваных выдавецтваў. Галандыя. У першыя дзесяцігоддзі ХХ ст. і пасля Пешай сусветнай вайны ў Галандыі ўзмацняецца рэвалюцыйны рух, які як і сусветны эканамічны крызіс 1920–1930-х гг. мелі значны ўплыў на кніжную справу. Аднак у канцы 1930-х гг. Галандыя заставалася буйнейшай каланіяльнай дзяржавай. Яшчэ на пачатку ХХ ст. атрымліваюць распаўсюджанне танныя выданні для народа, як, напрыклад, серыя “АБЦ–раманы” Андрыса Білтса. У гады вайны адпаведна выпуск кніг рэзка знізіўся. Пераважалі выданні ў перакладзе з нямецкай мовы. У 1940–1945 гг. было надрукавана не менш 1019 нелегальных белетрыстычных выданняў, якія выпускалі не менш, чым 450 нелегальных выдавецтваў. Францыя. У пачатку ХХ ст. у Францыі ўзнікаюць буйныя прамыслова-фінансавыя канцэрны, якія сталі аказваць значны ўплыў на палітычнае жыццё краіны, кніжную справу. У 1914–1918 гг. асноўны від выданняў у Францыі – гэта газеты і часопісы. Паступова кніжная справа Францыі пераўтвараецца ў індустрыю, развіваюцца выдавецкія і кнігагандлёвыя манаполіі: універсальныя выдавецкія кампаніі – “Таландзье”, Эрнэста Фламарыёна”. Другая сусветная вайна прывяла да застою ў кніжнай справе. Афіцыйна дазволенай была шавіністычная і рэлігійная літаратура. У падполлі (у прадмесці Парыжа) дзейнічала камуністычная партыя і выдавалася газета “Юманітэ”, лістоўкі. У гады акупацыі ў Францыі былі створаны 2 падпольныя выдавецтвы – “Апоўнач” і “Французская бібліятэка”.