Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора по історіі кнігі.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
81.9 Кб
Скачать

5.Кніга ў Антычным грамадстве.

Антычная культура – унікальная з’ява ў гісторыі сусветнай цывілізацыі. Яна, па сутнасці, стала той асновай, на якой вырасла сучасная еўрапейская культура. Чалавек антычнага свету – гэта чалавек, які не проста ўспрымае думкі, якія з’явіліся дзякуючы боскаму пачатку, але і чалавек, які сам мысліць. Антычнасць адкрыла таксама новую старонку і ў гісторыі кнігі. Грэцыя. Першыя помнікі пісьменнасці на тэрыторыі Грэцыі адносяцца да эпохі росквіту крыцка-мікенскай культуры (ХХІ – XVI стст. да н. ч.). Для таго часу характэрным было піктаграфічнае пісьмо і іерогліфы. У XVI – XI стст. да н. ч. распаўсюджваюцца лінейнае, а пазней і сілабічнае (складовае) пісьмо. Новыя рысы свецкасці грэчаскай культуры асабліва праяўляюцца ў эпоху элінізма (ІІІ – ІІ стст. да н. ч.). Значнай ступені развіцця дасягае ў гэты час развіццё кніжнай справы. У якасці матэрыялу для пісьма грэкі ў старажытны час ўжывалі скураны скрутак. У VI – V стст. да н. ч. шырокае распаўсюджанне атрымліваюць драўляныя дошкі і васкаваныя таблічкі. У залежнасці ад колькасці таблічак адрозніваліся дыпціхі, трыпціхі, тэтрапціхі і г. д. Інструментам для пісьма на васкаваных дошчачках служыў асобы грыфель – сцілус. У хуткім часе на змену папірусу прыходзіць пергамен – матэрыял для пісьма са скуры жывёл (авечак, цялят). Ужыванне пергамену зрабіла магчымым пераход на новую форму кнігі – кодэкс. Рым. Для пісьма выкарыстоўваліся разнастайныя матэрыялы: гліна, пальмавыя лісты, ліпавы луб (лац. liber – “кніга” – луб), тканіна (“льняныя” кнігі). Адным з самых распаўсюджаных быў гліняны чарапок – остракон, на якім фіксаваліся ў асноўным гаспадарчыя матэрыялы. На свінцовых рулонах запісвалі малітвы і загаворы, якія апускаліся ў магілу разам з пакойнікам. Для пісьма на пальмавых і свінцовых лістах выкарыстоўвалі металічныя інструменты. Галоўным жа матэрыялам у антычнасці служыў папірус, пергамен, драўляныя васкаваныя дошчачкі.

6.Кніга ў эпоху Сярэднявечча.

Канец V ст. прынята лічыць пачаткам адліку новай эпохі – Сярэднявечча. Змены ў грамадстве, а менавіта складванне феадальных адносін, цягнулі за сабой і змены ў ідэалогіі, грамадскай свядомасці. Матэрыялам для пісьма ў Сярэднявеччы служыў, галоўным чынам, пергамен, які ў VII ст. практычна выцясняе папірус. На раннім этапе пергамен спачатку фарбавалі ў пурпур, пісалі золатам або срэбрам. Інструментам для пісьма з’яўляўся спачатку каламус і птушынае пер’е, як у антычнасці, пазней – гусінае пер’е (penna). Карысталіся таксама і металічным пер’ем, але значна радзей з-за іх жосткасці. Для разліноўкі выкарыстоўввалі востры срэбраны грыфель або свінцовы аловак. У большасці рукапісных кніг Сярэднявечча тэкст размяшчаўся ў два слупкі. Размяшчэнню тэкста надавалася вялікае значэнне, асаблівую ролю адыгрывала кампазіцыя: важнае значэнне надавалася мастацтву афармлення кнігі – мініяцюрам, ініцыялам, віньеткам. Сярэднявечная кніга ўяўляла з сябе ўнікальны твор мастацтва і лічылася прадметам раскошы. Прызначалася для храмаў і манастыроў, багатых заказчыкаў, яна павінна была адпавядаць той пышнасці, якой акружалі сябе царква і вярхушка грамадства. У Сярэднявеччы вылучаюцца тры тыпы наступныя тыпы кніг – шыкоўныя, звычайныя (ардынарныя) і танныя (простыя). Па змесце кнігі першага тыпу былі разнастайныя: псалтыр, Евангелле, малітоўнікі, часоўнікі, брэвіарыі, місалы, літаратурныя і гістарычныя творы. Развіццё народных моваў і зносін паміж народамі Еўропы паспрыяла з’яўленню слоўнікаў і размоўнікаў. АНГЛІЯ. У І – ІІ стст. н. ч. у Англіі, Брытаніі, яшчэ ў часы рымскага панавання з’яўляюцца, як адзначаюць вучоныя, першыя рукапісныя кнігі – лацінскія манускрыпты. ГЕРМАНІЯ. Першыя ўласна германскія пісьмёны выкананы з выкарыстаннем рунічнага алфавіту (найранейшыя датуюцца мяжой новай эры, а больш познія 375 г. н. ч.). Ужываліся руны ў Германіі да пачатку VIII ст. ФРАНЦЫЯ. У гісторыі рукапіснай кнігі Францыі вылучаюцца 2 перыяды: т. зв. манастырскі – з пачатку Сярэднявечча і да канца ХІІ ст. (калі рукапісы вырабляліся і захоўваліся ў манастырах) і свецкі – з пачатку ХІІІ ст. і да распаўсюджання кнігадрукавання (70-я гг. XV ст.) (калі цэнтр вытворчасці рукапісаў перамяшчаецца ў гарады). ІТАЛІЯ. Асноўнымі цэнтрамі вытворчасці кніг былі таксама манастырскія скрыпторыі. Распаўсюджанне рукапіснай кнігі ў Балгарыі было звязана з распаўсюджаннем хрысціянства і ўзнікненнем ў другой палове ІХ ст. (862 – 863 гг.) нацыянальнай пісьменнасці. Пачынаючы з Х ст. арганізуюцца першыя рукапісныя кніжныя майстэрні. На тэрыторыі Румыніі пісьменнасць была вядома ўжо ў ІІІ тысячагоддзі да н. ч.